Архан Памук. На беларускай мове

Легендарны раман нобелеўскага лаўрэата, аднаго з самых чытаных аўтараў ХХІ стагоддзя.
ЧАМУ МЕНАВІТА "СТАМБУЛ"?
“Стамбул. Горад і ўспаміны” – найлепшая кніга Памука. Менавіта за яе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію ў 2006 годзе як аўтар, “які ў пошуках меланхалічнай душы роднага горада выявіў новыя сімвалы для сутыкнення і перапляцення культур”. Раман упершыню пабачыў свет у 2003 годзе.
Гэта мастацкая біяграфія горада. Не разлічвайце прачытаць пра ўсе тыя шматлікія цэрквы і мячэці, палацы і вілы, музеі і галерэі… Памук вядзе чытача за руку па сваіх любімых вулках, напоўненых гукамі і пахамі Стамбула, не бачнага турыстам, схаванага ад мімалётных разявак. У кнізе змешчаны дзве сотні фотаздымкаў горада з калекцыі пісьменніка.
Гэта першы пераклад раманаў Памука на беларускую мову.

Архан Памук. Фота: © Innocence Foundation and Refik Anadol.
КАЛІ КНІГА ВЫЙДЗЕ?
Кніга выйдзе ў студзені 2019 года.
Класічны фармат кнігі - 14х21 см.
Мяккая вокладка з вялікімі загібамі.
450 старонак на якаснай фінскай паперы.
200 фотаздымкаў Стамбула з уласнай калекцыі Архана Памука.
Пераклад з турэцкай мовы - Таццяны Урублеўскай-Токер. Рэдактар - Сяргей Шупа.
Кніга выйдзе ў нобелеўскай серыі Noblesse oblige. Раней пабачылі свет "Голад" Кнута Гамсуна і "Каханне падчас халеры" Габрыеля Гарсіі Маркеса.
ХТО ТАКІ АРХАН ПАМУК?
Архан Памук (нарадзіўся ў 1952 годзе) – турэцкі пісьменнік, нобелеўскі лаўрэат 2006 года. Аўтар такіх бестселераў, як “Музей цноты”, “Мае дзіўныя думкі”, “Чорная кніга”, “Снег”. Пераклады яго кніг выходзілі больш чым на 60 мовах. Агульны наклад яго кніг склаў 15 мільёнаў асобнікаў.
Пісьменнік вядомы сваёй пазіцыяй наконт генацыду армян у Асманскай Імперыі – Памук не адмаўляе гэтай трагедыі. Пра што гаворыць у сваіх інтэрв'ю. З-за адной такой публікацыі з ім нават спрабаваў судзіцца ўрад Турцыі.
З 2007 года з'яўляецца прафесарам Калумбійскага ўніверсітэта.
ХТО ГЭТЫМ ЗАЙМАЕЦЦА?
Выданнем кніг нобелеўскіх лаўрэатаў займаюцца дабрачынны фонд “Вяртанне” (сузаснавальнік шэрагу літаратурных прэмій – “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, Прэмія Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, Прэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшую перакладную кнігу) і выдавецтва “Янушкевіч”.
Частые вопросы
Чаму варта замовіць кнігу зараз, а не чакаць продажаў у кнігарнях?
Па-другое, толькі тут вы можаце замовіць адразу тры кнігі з нобелеўскай серыі ("Стамбул" Памука, "Каханне падчас халеры" Маркеса і "Голад" Гамсуна) па найніжэйшай цане. Калі пасля набываць у кнігарнях паасобку - выйдзе даражэй.