Упс. Мы ничего не нашли.
К сожалению, по вашему запросу ничего не найдено. Попробуйте еще раз или изучите то, что уже точно есть:
Стварэньне і выданьне трэцяга нумара часопіса беларускай прозы Мінкульт
У сучасным культурным асяродзьдзі не хапае разнастайнай мастацкай прозы, дыскусіяў вакол літаратурнага працэсу, і таму нам усім вельмі неабходны новы, малады і амбітны праект — такі як «Мінкульт».
Для кожнага такое простае і звыклае слова «мінкульт» загучала гэтак па-рознаму.
Хтосьці ўбачыў тут тролінг бюракратыі, хтосьці сьціпла вырашыў, што гэты
часопіс будзе банальна зьнішчаць высокую культуру, хтосьці абураўся, што часопіс займаецца прапагандай, але не сказаў, прапагандай чаго, а некаму падалося гэта ўсё нават абмежаваньнем беларускай прозы сталіцай: «Мінская культура».
Няхай будзе як мага больш цытаваньняў, прачытаньняў, дыскусіяў і проста
добрай прозы, якую варта было б разьмясьціць на старонках новага часопісу.
Зьмест і тэматыка трэцяга «Мінкульту» — фантастыка!
Тая фантастыка, якая сталася цяпер паўсядзённасьцю, і тая фантастыка, якая цяпер ствараецца на падмурках сучаснага грамадзтва.
Што навокал мяняецца? Як будзе далей? Што мы можам адсачыць і прапанаваць зьмяніць? Папярэдзіць у сваіх апавяданьнях альбо параўнаць з тым, што ўжо адбылося, і мы ўжо дажываем у сваім пакаленьні “1984” год, і далей будзе толькі горш – невядома і адначасова вядома, бо літаратура, асабліва фантастыка, містыка, відзежы і прароцтвы заўжды краналіся таго, што павінна адбыцца, што мусіць існаваць тут і цяпер у космасе і павінна быць прамоўленым.
Фантастычны «Мінкульт» кранецца маладой фантастычнай літаратуры, параўнае і пакажа, як, што і навошта нам тут і цяпер жыць, за чым варта сачыць і чаго –пазьбягаць.
Часопіс супраць цэнзуры, супраць любых камітэтаў, якія спрабуюць
кантраляваць мастацтва.
«Мінкульт» будзе вялікі, памерам А4, – 200 старонак чыстай прозы,
задавальненьня, інтэлектуальнай оргіі ды простага каханьня для душы.
У нас атрымаўся першы нумар, пра яго можна пачытаць па
спасылцы: https://ulej.by/project?id=786187 альбо паглядзець на фота ніжэй
і ў нас атрымаўся другі нумар, спасылка: https://ulej.by/project?id=68146
Цяпер надышоў час падтрымаць «Мінкульт-3» з новымі выбітнымі аўтарамі, якія напісалі апавяданьні на фантастычную тэму.
Па любых пытаньнях можна ліставаць на mimikriabel@gmail.com