Ілюстраваная скрэтч-карта Беларусі

Колькі раёнаў ты наведаў? Ці ведаеш ты сапраўдныя славутасці краіны? Чым, акрамя балот, вядома Палессе? Нацыя існуе, пакуль жыве культура.

Ілюстраваная скрэтч-карта Беларусі

    Сонечнае прывітанне!

    Неверагодна, але мы гэта зрабілі яшчэ на пачатку красавіка!

    Ілюстраванай скрэт-карце быць, але ж гэта ніяк не нагода спыняць падтрымку праекта. Таму ставім наступную мэту – дайсці да 200%.

    Чаму? Каб выпуск карты быў больш, каб больш людзей пазнавала сваю спадчыну, каб завырушіліся мы і пачалі любіць тое, што маем!

    Пагналі пакараць новыя вышыні!

    Ці мае скрэтч-карта гісторыю ды філасофію?

    Амаль тры гады таму задаўся мэтаю - аб'ездзіць усю Беларусь, а дакладней наведаць кожны раён і іх каштоўнасці.

    Само сабой "закрытыя" раёны трэба было неяк адзначаць. Спачатку выкарыстоўвалася Гугл-карта, дзе чырвоным пазначаліся гарады, а сінім - вескі. Для раёнаў спампаваў невялічкую карту краіны і размалёўваў яе чырвоным колерам. Але ж з цягам часу прыйшло разуменне, што неабходна некая другая карта для гэтых мэтаў: каляровая з гістарычнымі і архітэктурнымі асаблівасцямі кожнага раёна. Гэтак і нарадзілася ідэя зрабіць ілюстраваную скрэтч-карту Беларусі.

    Мэтамі да карты ставілася наведаць кожны раён як мінімум два разы: першы - наведаць і зняць скрэтч-слой, другі - наведаць віртуальна і пашырыць свае веды праз гугл, чытаючы пра аб'екты наведаванага раёна. Мінімум? Бо было б вельмі зручна наведаць гэтую мясцовасць яшчэ раз.

    Як ствараецца скрэтч-карта?

    Цалкам працэс стварэння карты можна падзяліць на пяць ступеняў:

    • Спачатку стваралася база дадзеных па тым аб'ектам, якія мусяць быць размешчанымі на карту. На сённяшні момант гэты амаль дзве тысяч сто аб'ектаў. Але ж з-за максімальна магчымых памераў карты не ўсе аб'екты змогуць увайсці ў яе друкаваны выгляд. Канцэпцыя карты ўключае архітэктурныя помнікі старэй за дваццатае стагоддзе, выбарачныя помнікі дваццатага стагоддзя, якія маюць гістарычную альбо архітэктурную каштоўнасць, а таксама выбарачныя помнікі прыроды, такія, як дуб-патрыарх ці каменныя крыжы;

    • Наступным крокам з'яўлялася, і яшчэ з'яўлялаецца, графічнае маляванне кожнага помніка ў скетчбуках. Пры магчымасці малюнкі робяцца пад час вандровак, у другіх выпадках малюнкі робяцца па фотаздымках. Пасля малявання кожны скетч ілюструецца па сваёй тэхніцы - дылетанскі заву яе геаметрычны прымітывізм з элементамі баўхаўс;

    • Акрамя аб'ектаў ілюструецца і непасрэдна карта: зямля, прырода, дарогі, па якім ездзяць цягнікі, аўтобусы ды машыны. Пад час ілюстравання карта дапаўняецца краінамі-суседзямі з іх адміністрацыйнымі цэнтрамі, а па небе, сярод аблокаў, пачынаюць лётаць паветраныя шары ды самалеты;
    • Апошнім крокам усе ілюстрацыі кампануюцца на карце і кожнаму населеннаму пункту дадаецца ўказальнік: белы - да адміністрацыйных цэнтраў, сіні - да вёсак і гарадскіх пасёлкаў.

    Для прыкладу выгляда карты, вось гэтак будзе ззяць Брэсцкая вобласць. Малявалася першай, бо ўсе родныя карані пайшлі адюсль ды і першы рэгіён, цалкам наведаны асабіста.

    Ці будзе скрэтч-карта ўпакаванай?

    Так, упакоўцы быць. Дапаўняючы карту нацыянальным каларытам да дадаючы ёй сутыкненне з гісторыяй, кожная карта будзе загорнута ў ільняную торбу, якая ўласна шыецца бацькамі на бабулінай швейнай машынцы Чайка 142-М.

    Якія характарыстыкі мае скрэтч-карта?

    Шыльнасць паперы: 250 грам

    Даўжыня: 775 мм

    Шырыня: 640 мм

    А з лотамі што чутно?

    Лотаў плануецца тры віды:

    • Паштоўка з адным рэгіёнам краін (памер - 148 х 210);
    • Стыкерпак з каштоўнасцямі, аб'яднанымі адной тэмай, альбо стыкерпак з беларускімі вандроўкамі;
    • Непасрэдна, ілюстраваная скрэтч-карта.

    • Калі так здарыцца, што да цябе прыдзе намер замовіць больш картаў, чым існуе магчымасць у апошнім лоце, то, будзь ласка, пішы па кантактах - зробім для цябе асобны лот!

    Хто займаецца ўсім гэтым?

    Вандруючы па свеце, надумаў сабе занятак-традыцыю - дасылаць паштоўкі бацькам.

    Так, кожная паштоўка мае асабісты подпіс - Ваш сын-вандроўнік Рамонак, то бок ён і займаецца ўсім гэтым: складаць базу, маляваць, ілюстраваць ды двігаць спадчыну Беларусі да люду.

    r.klevzhits@gmail.com

    +375299422841

    @rklevzhits

    Другие проекты

    Нет данных