"Вясёлых калядных святаў ад Дубліна да Дрысвятаў!"

Выданне альбома еўрапейскіх калядных песняў пад гуслі ў перакладах на беларускую мову. Выканаўцы: Алесь Чумакоў (гуслі, спевы) і Таццяна Ячная (спевы).

    UPD: Каляды - час падарункаў і цудаў!

    Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто дапомог нам зрабіць гэта выданне! Дзякуй!

    У нас ёсць для Вас падарунак:

    альбом выйдзе не з 15-цю песнямі, а з 17-цю!

    16. Пастушкі да Бэтлеему

    Przybieżeli do Betlejem. Польшча. Першыя ўзгадкі XVII ст,Пер.: Сяржук Сокалаў-Воюш (1.12.2019)

    17. Учора звячораБеларусь.

    UPD: Грошы на дадатковы студыйны час сабраныя!

    А гэта значыць, што ўсе песні,

    якія мы маглі і хацелі запісаць, войдуць у альбом!

    Калі вы хацелі бы замовіць сабе нешта з лотаў-падарункаў,

    то рабіце гэта смела. Грошы, якія збяруцца тут звыш запатрабаванай сумы,

    пойдуць на аплату працы мастака, гукарэжысёра, выдаўцаў,

    якія першапачаткова згадзіліся працаваць ці ўвогуле за ідэю,

    ці за вельмі малыя ганарары.

    Зробім калядны сюрпрыз добрым прафесіяналам,

    якія дапамагаюць беларускім праектам!

    UPD: Новыя мэты!

    Ура! Мінімальная сума дасягнута! Гэта значыць,

    што альбом будзе выдадзены, а ўсе хто ўпадабаў адзін з лотаў -

    атрымаюць свае калядныя падарункі!

    Дзякуй усім, хто падтрымлівае выданне альбома

    "Вясёлых калядных святаў"!

    Мы вырашылі не спыняцца на дасягнутым! Бачым, што Вам сапраўды цікава тое, што мы робім. Таму мы аб'яўляем збор дадатковых сродкаў на запіс яшчэ трох вядомых калядных спеваў у перакладах славутых беларускіх паэтаў!

    13. На цішу ночы

    Wśród nocnej ciszy. Польшча. Канец XVIII - пач XIX ст,

    Пер.: Сяржук Сокалаў-Воюш (7.11.2019)

    14. Чуеш званы

    Carol of the Bells. Микола Леонтович (1914), Peter J. Wilhousky (1936). Украіна, Амерыка.

    Пер.: Макс Шчур

    15. Йдзе ў Бэтлеем дзяўчына (Калядка з Луінтры)

    Nadal de Luintra. Галісія. XX ст.

    Пер.: Макс Шчур

    Разам з Вамі мы зробім гэта!

    Пра альбом

    Найвядомейшыя прыгожыя Калядныя песні (Christmas Carols) загучаць па-беларуску пад беларускія гуслі!

    Чараўніцтва еўрапейскіх калядных і навагодніх спеваў натхняла беларускіх паэтаў ва ўсе часы! "Ціхая ноч" у перакладзе Наталлі Арсенневай даўно стала класікай нашай паэзіі. А без песні "Звон звініць" (Jingle Bells у перакладзе Алега Хаменкі) ўжо немагчыма ўявіць сабе гэтыя святочныя дні.

    Гуслі - наш старадаўні і неверагодна мілагучны інструмент!

    Толькі паслухайце, як гучаць калядныя песні пад гуслі!

    Каляды - час цудаў, спадзяванняў, чакання радасці і святла. Час дарыць і атрымліваць падарункі! Час ствараць святочную чароўную атмасферу для сваіх блізкіх, для сяброў і для сябе!

    Альбом "Вясёлых калядных святаў..." дадасць у вашыя Каляды святочнага чароўнага і ўзнёслага настрою, еўрапейскасці і беларускасці!

    Вы толькі паглядзіце: якія паэты перакладалі нам калядныя песні!

    Спіс кампазіцый

    1. Ціхая ноч

    Stille Nacht, 1818, Franz Xaver Gruber, Joseph Mohr, Аўстрыя.

    Пер.: Наталля Арсеньева

    2. Хто сьпіць у маці на руках

    What child is this... 1865, William Chatterton Dix, Англія. Пер. Макс Шчур

    3. Тры караблі

    I saw three ships come sailing in, першыя ўзгадкі XVII ст, Англія.

    Пер.: Наталля Васілевіч

    4. Найперш пра Раство

    The First Noel, XVI-XVIII стст, Англія. Пер.: Наталля Васілевіч

    5. Вятрыска ў вярбе

    Bread and Fishes (Wind in the Willows), Alan Bell, 1960-я. Пер.: Макс Шчур

    6. Верабейка калядным раннем

    Varpunen Jouluaamuna, Zachris Topelius (1859), Otto Kotilainen (1913), Фінляндыя. Пер.: Сяржук Сокалаў-Воюш (2018)

    7. У горадзе цара Давіда

    Once in Royal David's City, Cecil Frances Alexander (1848) - Henry John Gauntlett (1849), Ірландыя, Англія. Пер. Алесь Райчонак

    8. Не будзем жаліцца, сябры

    God Rest You Merry Gentlemen, першыя ўзгадкі XVI ст, Англія.

    Пер.: Макс Шчур

    9. У гарах трашчаць марозы

    Nos Galan, XVIII ст, Уэльс. Пер.: Аляксей Крукоўскі

    10. Стары і слаўны час

    James Watson - Old Long Syne (1711), Robert Burns - Auld Lang Syne (1788), Шатландыя. Пер.: Алесь Чумакоў (2009)

    11. Звон звініць

    Jingle bells, James Lord Pierpont (1857), ЗША. Пер.: Алег Хаменка

    12. Вясёлых калядных сьвятаў

    We Wish You a Merry Christmas, XVI ст, Англія. Пер.: Макс Шчур

    Пра выданне

    У камплект войдзе флэшка і вокладка з прыгожым малюнкам таленавітага мастака Андрэя Строцава. Калі вы яшчэ слухаеце CD, то ёсць варыянт выдання і на CD таксама.

    Пра асаблівыя падарункі спонсарам

    Адным з асаблівых падарункаў будуць запрашэнні на Калядны фэст! 25 снежня ў Мінску ў клубе RE:PUBLIC дуэт Алесь Чумакоў (з гуслямі) і Таццяна Ячная адкрые Калядны фэст, прысвечаны 20-годдзю гурта СТАРЫ ОЛЬСА. Фэст распачнецца а 17-й і будзе доўжыцца 5 гадзін!

    Як майстра гусляў, я канешне ж прапаную асаблівы падарунак некаторым спонсарам! 11-струнныя крылападобныя гуслі. У камплекце будуць прыгожыя настроеныя гуслі (такія ж самыя, як гуслі, на якіх запісаны гэты альбом), футляр, плецены пас для грання стоячы і чатыры заняткі са мной, на якіх вы не толькі навучыцеся граць на гуслях, але і развучыце свае любімыя песні з альбома "Вясёлых калядных святаў!"

    Калі вы яшчэ не вырашылі, хочаце сабе гуслі ці не, ёсць варыянт асаблівага падарунку: 4 заняткі на гуслях. Вы навучыцеся граць на гуслях, і развучыце свае любімыя калядныя песні з гэтага альбома. А потым, калі зрэшты захочаце сабе гуслі - я вам іх зраблю з вялічэзнай зніжкай!

    Самым незвычайным падарункам нашым спонсарам можа быць візіт нашага з Таней каляднага дуэта. Пад гуслі, на вашым свяце, мы праспяваем песні з гэтага дыску! Гэта можа быць кароткае віншаванне, а можа быць цэлы канцэрт на гадзіну! А самыя шчырыя спонсары пачуюць нас нават у навагоднюю ноч!

    Калі Вас зацікавіла мая творчасць па-за гуртом Стары Ольса, верагодна падарункі ў выглядзе маіх іншых альбомаў "Праўда ў віне" і "Сыны старадаўняй Літвы" прыйдуцца Вам да спадобы! Сярод лотаў вы іх таксама знойдзеце, а па спасылцы можна пра гэтыя альбомы даведацца больш: https://ulej.by/project?id=1032144

    Кантакты

    Усе пытанні і прапановы па праекце смела накіроўвайце да мянеhttps://www.facebook.com/ales.cumakouhttps://vk.com/ales_by

    https://www.youtube.com/gusliby

    gusliby@gmail.com

    +37529-7572423,+37529-1772423З павагай,Алесь Чумакоў

    ---

    30 дзён праекту - 30 цікавых фактаў пра альбом. Абнаўляецца кожны дзень!

    Ці ведаеце вы што

    1. Вядомы беларускі паэт і бард Сяржук Сокалаў Воюш зрабіў пераклад фінскай каляднай песні "Верабейка калядным раннем" адмыслова для гэтага альбома!

    2. Песня "Ціхая ноч" перакладзена на больш чым 300 моваў і дыялектаў свету! Сярод найяскравейшых варыянтаў - наш беларускі, зроблены класікам беларускай літаратуры Наталлей Арсенневай.

    3. Песня "Хто спіць у маці на руках" напісана на мелодыю іншай песні - Greensleeves, папулярнай яшчэ з XVI стагоддзя. Увогуле не рэдка, калі для калядных песняў бяруцца папулярныя старадаўнія мелодыі.

    4. "Вятрыска ў вярбе" - вядомая ў ЗША з 60-х гадоў песня фольк-выканаўцы і аўтара Алана Бэла - пад арыгінальнай назвай Bread & Fishes. У 1999 годдзе песня набыла новы віток папулярнасці дзякуючы гурту Blackmore's Night, які выдаў яе пад назвай Wind In The Willows на сваім альбоме Under A Violet Moon.

    5. Песня "Не будзем жаліцца, сябры" - любімая калядная песня Джэймса Бонда! Менавіта яе ён насвістывае ў рамане Яна Флемінга "На тайнай службе Яе Вялікасці".

    6. Усе даходы ад продажу заборіка вершаў, куды ўвайшоў і верш "У горадзе цара Давіда", Сесіл Фрэнсіс Аляксандэр накіравала на дабрачыннасць, у дапамогу дзецям з асаблівасцямі развіцця.

    7. Музыку каляднай песні "Звон звініць" працытаваў Дзмітрый Дзмітрыевіч Шастаковіч у спектаклі "Кароль Лір". Вядомыя яшчэ выпадкі, калі кампазітары выкарыстоўвалі калядныя песні ў сваіх творах. Дзмітрый Дзьмітрыевіч быў далёка не першым!

    8. Песня "Звон звініць" стала першай песняй, якая прагучала з космаса! 16 снежня 1965 года астранаўты Том Стэффард і Уоллі Шыра даслалі на Зямлю такое паведамленне: "Бачым аб'ект падобны да спутніка. Ён рухаецца з Поўначы на Поўдзень, верагодна па палярнай арбіце. Бачу вялікі галоўны модуль і восем модуляў паменей. Пілот галоўнага модуля апрануты ў чырвоны строй". А потым жартаўнікі дасталі тайком пранесеныя гармонік і бубеньчыкі і зайгралі ўсім вядомую песню!

    9. Калядная песня "У гарах трашчаць марозы" валійскага паходжання натхніла вялікага Моцарта працытаваць яе ў канцэртах для скрыпкі і фартэп'яна.

    10. Песня "Вясёлых калядных святаў" з'явілася яшчэ ў XVI ст. і традыцыйна была фінальнай песняй калядных выступоўцаў, пад якую іх адорывалі рознымі смакоццямі.

    11. Песню шатландскага паходжання "Стары і слаўны час" увесь англамоўны свет спявае на Новы год. Але песня за стагоддзі прайшла вялікую трансфармацыю ад "тугі па першым каханні" да "развітальнай песні" і ўрэшце - з развіццём радыё і тэлебачання - набыла свой Навагодні статус, калі стала рэгулярна транславацца ў навагодніх праграмах.

    12. Як развітальную (ці проста як гімн) - песню "Стары і слаўны час" можна сёння пачуць на ўрачыстасцях, пахаваннях, угодках і г.д. Там, дзе граюць шатландскія дудары.

    13. Вялікі Людвіг Ван Бетховен калісці пісаў аранжыроўку для ўжо добра вядомай у той час шатландскай балады "Стары і слаўны час"!

    14. У 1930 годзе Мікі Маус у адным з мультфільмаў спявае песню "Стары і слаўны час"!

    15. Песня "Чуеш званы", гэта апрацаваная кампазітарам Міколай Леантовічам украінская традыцыйная калядка "Шчодрык".

    16. Напачатку XX ст. песня "Чуеш званы" стала настолькі папулярна ў ЗША, што Пётр Джэй Вільхоўскі склаў ангельскі тэкст песні.

    17. У 1990 годзе "Чуеш званы" з'яўляецца ў фільме (хутка стаўшым культавым фільмам пра Раство) вытворчасці кінакампаніі 20-е стагоддзе фокс - "Адзін дома". У апрацоўцы маэстра Джона Вільямса.

    18. Польская калядная песня "На цішу ночы" з'явілася напрыканцы XVIII - напачатку XIX ст. і была ўпершыню надрукавана ў зборніку 1853 г. (па іншых звестках 1838 г.).

    19. Галісійская "Калядка з Луінтры" - яскравы прыклад Галісійскай кельцкай музыкі. Кельцкая музыка - гэты не толькі Брытанскія выспы!

    20. Польская калядная песня "На цішу ночы" перакладзена вядомым паэтам і бардам Сяржуком Сокалавым-Воюшам адмыслова для гэтага альбома!

    21. Песню "Чуеш званы" акрамя фільма "Адзін дома" можна пачуць таксама ў фільмах "Гары Потар", "У люстэрка два твары", "Моцны арэшак 2", "Сямейка Адамсаў".

    22. "Верабейка калядным раннем" - вельмі вядомая фінская калядная песня. Дзясяткі гуртоў розных стыляў ад эстрады да металу рабілі свае версіі ў розныя гады. У 2006 годзе на сваім першым сольным альбоме, прысвечаным як раз Калядам, сваю версію "Верабейкі" па фінску праспявала Тар'я Турунен. Дарэчы, Тар'я цудоўна спявае традыцыйныя песні і па-беларуску! Выкананне "Купалінкі" дуэтам Тар'і Турунен і Алеся Чумакова пад гуслі можна знайсці тут (і абавязкова падпісывайцеся на канал): https://www.youtube.com/watch?v=iXtVPe14sWs

    23. Песня "Пастушкі да Бэтлеему" была перакладзеная Сяржуком Сокалавым-Воюшам толькі зараз, у снежні 2019. Таму з'яўленне яе на альбоме - сюрпрыз не толькі для Вас, але і для нас саміх!

    24. Песня "Учора звячора" - беларуская калядная песня - у калекцыю еўрапейскіх калядак. Пагадзіцеся: без беларускай каляднай песні еўрапейская калекцыя была бы не поўная. Праўда ж? ;)

    25. Мелодыя прыпеву "Пастушкі да Бэтлеему" вельмі нагадвае мелодыю прыпева песні "Учора звячора". Як так адбылося - невядома. Але песні вельмі старыя, зараз ужо і не даведацца.

    26. Пераклад песні "Стары і слаўны час" зроблены паводле вершаў Роберта Бёрнса і верша Джэймса Ўотсана. Прынамсі слупок "Кахання паастыў агонь..." - гэта чысты Ўотсан - у Бёрнса такога не было.

    27. Альфрэд Шнітке рабіў аранжыроўку "Ціхай ночы" для скрыпкі і фартэп'яна ў 1978 годзе.

    28. Песня "Тры караблі" распавядае пра тры караблі з дарамі, якія прыплылі да Бэтлеему. Але чаму караблі? Бліжэйшае да Бэтлеему мора за 30 кіламетраў! Існуе тры версіі. Першая адсылае нас да Кёльнскага Сабору, куды мошчы трох валхвоў былі дастаўлены па рацэ Рэйн у XII ст менавіта на караблях. Таксама прыгадваюць чэшскага караля Вацлава Другога, гербам якога былі тры караблі. А таксама ёсць самая простая версія, что вярблюд - карабель пустыні.

    29. Песня "Зялёныя рукавы", якая дала мелодыю песні "Хто спіць у маці на руках", двойчы ўзгадваецца ў творах Уільяма Шэкспіра.

    30. Песні "Учора звячора" і "Вясёлых калядных святаў" аб'ядноўвае тое, што ў іх спяваецца пра адорванне калядоўшчыкаў. Гэтая тэма традыцыйна ўзымаецца напрыканцы выступа каляднай капэлы, таму гэтыя песні на дыску будуць самымі апошнімі.

    Дзякуй Вам, сябры!

    Другие проекты

    Нет данных