"Калядны Гном для Фіндуса". Папярэдняя замова

Сапраўдны калядны раман пра Пэтсана і Фіндуса ад шведскага дзіцячага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста для дзяцей па-беларуску.

    Што за кніга?

    Наша маленькае выдавецтва Koska выдае кнігу Свэна Нурдквіста "Калядны гном для Фіндуса". Гэта сапраўдная адвэнт-кніга для дзетак, якая складаецца з 17 частак. Што можа быць лепш зімовымі вечарамі напярэдадні Калядаў, чым утульна ўладкавацца са сваімі дзеткамі пад коўдрай з кубачкам какавы і чытаць гісторыі пра любімых герояў?

    Пра што кніга?

    Ніколі не абяцай зашмат. Пэтсан часта пра гэта думае, асабліва пасля таго, як паабяцаў коціку Фіндусу, што да іх на Каляды прыйдзе Калядны гном. Але ж Пэтсан ведае, што ніякага Каляднага гнома не існуе. І ён вырашае сам змайстраваць гнома, які б рухаўся і размаўляў. Толькі трэба зрабіць гэта так, каб Фіндус ні аб чым не здагадаўся. Аднак вельмі хутка Пэтсан разумее, што гэта вельмі складана і амаль немагчыма. Некалькі тыдняў перад святам мінаюць вельмі дзіўна. Стары ўвесь час бавіць у сваёй майстэрні – нешта робіць і аб нечым думае, – і коціку здаецца, што на яго зусім забыліся. Калі Каляды ўрэшце надыходзяць, Пэтсан вельмі хвалюецца, як усё спрацуе. Але здараецца нешта неверагоднае – і можна толькі здагадвацца, што насамрэч адбылося на Каляды.

    Для каго кніга?

    Кніга будзе цудоўнай супольнай чытанкай падчас зімовых святаў для дзетак ад 3 год, для іх бацькоў, бабуляў і дзядуляў.

    Гэта добры падарунак усім аматарам творчасці Свэна Нурдквіста!

    "На хутары, дзе жыў Пэтсан, ішоў снег. Снег ішоў ужо цэлы тыдзень і цяпер тоўстым слоем ляжаў на даху дома, на паветцы з дровамі, прыбіральні, куратніку ды майстэрні. Усе палі ды лугі навокал былі белыя і нават здаваліся мяккімі, а кожную галінку ўлесе прыгожа зацерушыў снег. Усё выглядала менавіта так, як і мусіць выглядацьперад Калядамі.

    Пэтсан і коцік Фіндус сядзелі на кухні, елі кашу і глядзелі на сняжынкі, якія кружыліся за акном.

    — Ну вось, хутка ўжо і Каляды, Фіндус, — прамовіў Пэтсан.

    Фіндус глядзеў праз вялікі ды ўказальны пальцы, уяўляючы, што ловіць сняжынкі.

    — Ага… а хутка — гэта калі? — запытаўся ён і злавіў сняжынку.

    — Праз дваццаць чатыры дні.

    Фіндус уздрыгнуў ды спалохана ўтаропіўся ў Пэтсана.

    — Дваццаць чатыры дні? Гэта ж зусім не хутка! Як найменш тыдзень!

    — Нічога, час праляціць імкліва. Да таго ж нам трэба шмат усяго зрабіць даКалядаў: напячы імбірнага печыва, прыбраць у хаце, прывезці ялінку з лесу,падрыхтаваць падарункі…

    — А чаму да нас не прыходзіць Калядны гном з падарункамі? — перапыніў ягоФіндус.

    — Гном? А адкуль ты ведаеш пра гнома? — Пэтсан здзіўлена паглядзеў накоціка.

    Яны ніколі раней ні пра якога гнома не размаўлялі. Каты звычайна святкуюць Каляды без гнома. Але Фіндус, вядома, быў не зусім звычайны коцік.

    — Я чуў, дзеці казалі, што гном прыносіць падарункі на Каляды. І я падумаў, што ён мог бы зазірнуць і да нас, — адказаў Фіндус.

    — Так, але ён, можа, пра нас і не ведае, — сказаў Пэтсан.

    — Як гэта не ведае! Вось жа мы сядзім! — здзівіўся Фіндус. — А ты не можаш яму неяк расказаць пра нас?"

    Якая будзе кніга?

    У кнізе 132 старонкі, больш за 100 каляровых ілюстрацый і цвёрдая вокладка.

    "Яны ціха елі кожны сваю кашу і слухалі калядныя песні па радыё. Пэтсан меркаваў, што

    спяваюць вельмі прыгожа. Ён толькі аднойчы ў жыцці бачыў калядны карагод Люсіі,калі якраз на Каляды трапіў у бальніцу. Але гэта было вельмі даўно. Святочнаапранутыя дзяўчаты ішлі з бліскучымі вянкамі ў валасах і свечкамі ў руках і вельмі прыгожа спявалі. Пэтсан, які не зусім прачнуўся, падумаў тады, што трапіў у рай. З таго часу ён лічыў дзень святой Люсіі найпрыгажэйшым святам, якое толькі можна пабачыць на свеце.

    Але Фіндус не ведаў дакладна, хто такая Люсія і што гэта за дзень, таму, калі спевыскончыліся, Пэтсан расказаў, як прыгожа было ў бальніцы, калі дзяўчаты ішлі дыспявалі са свечкамі ў руках.

    Коцік уважліва слухаў і спрабаваў уявіць, як гэта выглядала.

    — А ў карагодзе Люсіі мусяць быць толькі дзяўчаты? — пацікавіўся ён.

    — Ну, мусяць ці не мусяць… — паспрабаваў адказаць Пэтсан. — У любым разе, я лічу, там не мусіць быць старых дзядоў з барадой.

    — Мне проста цікава, ці можа там быць коцік, — сказаў Фіндус.

    — Так, думаю, што можа. Ты хочаш быць Люсіяй?

    — Так, — задаволена адказаў Фіндус. — Са свечкай на галаве.

    Пэтсан знайшоў маленькі падсвечнік, які выглядаў на галаве Фіндуса як шлем. Стары прывязаў яго матузком да падбародка коціка, каб падсвечнік раптам не зваліўся.

    У старой навалачцы Пэтсан выразаў дзіркі для галавы і лап. Атрымаўся прыгожы строй.

    — Здаецца, добра. Цяпер глядзі асцярожна, калі ласка, каб не падпаліць дом. Я дам табепаднос з кавай ды імбірным печывам. І ты зможаш прыйсці паспяваць для мяне.

    Задаволены Фіндус пабег з падносам за дзверы. Ён — сапраўдная Люсія! Пэтсан сядзеў на крэсле і чакаў.

    Неўзабаве Фіндус гучна заспяваў «Свята-а-ая Люсі-і-і-ія, свята-а-а-ая Люсія-я-я!», уваходзячы ў пакой. Коцік уручыў паднос Пэтсану:

    — Вось! — сказаў ён, працягваючы спяваць «Свята-а-ая Люсі-і-і-ія-я-я».

    Хто такі Свэн Нурдквіст?

    Свэн Нурдквіст - шведскі дзіцячы пісьменнік і мастак, які ўжо вядомы ў Беларусі сваімі кнігамі пра прыгоды Пэтсана і яго коціка Фіндуса і ілюстрацыямі да кніг Юі Вісландэр пра Маму Му і Крумкача

    Аднойчы перад Калядамі 1993 года шведскае тэлебачанне звязалася са Cвэнам Нурдквістам і папрасіла стварыць адвэнт серыял па матывах прыгод Пэтсана і Фіндуса.

    Праз год Свэн Нурдквіст перарабіў сцэнар для серыяла ў сапраўдны калядны раман, які дагэтуль дзеці чытаюць напярэдадні Калядаў.

    І ўжо ў снежні вы зможаце пачаць чытаць кнігу са сваімі дзеткамі па-беларуску ў перакладзе Надзі Кандрусевіч

    Хто мы?

    Перакладчыца і выдавец - Надзя Кандрусевіч, якая ў 2018 годзе стварыла выдавецтва Koska, што выпускае якасную дзіцячую літаратуру па-беларуску. Тут выйшлі кнігі Юі Вісландэр і Свэна Нурдквіста, Сары Лундберг, Ульфа Старка і Лінды Бундэстам, Лены Андэрсан, Роўз Лагеркранц і Эвы Эрыксан

    Рэдактарка перакладу - Ганна Янкута

    facebook.com/publishinghouseKoska

    nkandrusevich@tut.by

    Другие проекты

    Нет данных