Фэнтэзі "Кніга Здольных"

"Кніга Здольных" - сучаснае беларускае фэнтэзі пра падлеткаў і для падлеткаў.

    Навошта вам "Кніга Здольных"

    З ёй вы атрымаеце не проста неверагоднае фэнтэзі на беларускай мове, а кнігу, якая стане падзеяй у вашым жыцці. Гэта першая частка трылогіі пра Наследнікаў Сакрума і цікавай яна будзе не толькі падлеткам, але ўсім, хто аддае перавагу фэнтэзі.

    Што вас чакае ў кнізе ?

    Асаблівы, характэрны для фэнтэзі, непаўторны свет чараўніцтва і таямніц, які дазволіць вам апынуцца ў Ларборы - ізаляванай дзяржаве, грамадства якой падзелена на два класы. Здольныя і бездары існуюць ва ўмовах узаемнай варожасці. Ларбор пазбаўлены сувязі з рэштай свету, аточаны Бязмежным морам з аднаго боку і таямнічым, поўным містычных здарэнняў Краем – з другога. Нават зямля, на якой існуе Ларбор зменліва – загадкавая расліна, карані якой ствараюць падземны Карнігард, падаўжае памеры Ларбора ў глыбіню. Некалі асноўным насельніцтвам краіны былі здольныя, але зараз яны – элітарная меншасць, пазбаўленая часткі сваіх правоў, таму здольныя ненавідзяць бездараў і выказваюць ім пагарду.

    Чаму іх лічаць за здольных? Яны носьбіты дзіэнаў. У кожнага дзіэндара (здольнага) свой, асаблівы дзіэн – нехта мусіць уплываць на ўласцівасці вады, нехта здольны падпарадкаваць сабе агонь, іншы –тэлепат. Дзіэны разнастайны, а іх уладальнікі пад пагрозай знікнення, таму, кожнае адоранае дзіэнам дзіця - кандыдат на навучанне ў адной з дзвюх школ, якія носяць сімвалічныя назвы Аквіла і Серпента. У школах пануе шматгадовае супрацьстаянне і страх перад праклёнам, бо толькі прадстаўнікі саслоўя здольных,час ад часу ,пераўтвараюцца ў пачварных істот - пронгаў, а выратаванне ад праклену чакаюць ад таго, хто знойдзе Сакрум. Рой, навучэнец Аквілы, атрымаўшы звычайны на першы погляд камень, становіцца гаспадаром цмока і ўдзельнікам падзей, якія вядуць яго да разгадкі самай галоўнай таямніцы Ларбора - прадказання пра Сакрум.

    "Кніга Здольных" увайшла ў паўфінал міжнароднага конкурсу "Новая дзіцячая кніга - 5" у намінацыі "Фэнтэзі. Фантастыка. Прыгоды"

    Фрагмент "Кнігі Здольных"

    Ідучы да выхаду, Рой раптам спыніўся, нібы той слуп.

    — Пачакай, — кінуў ён сябру, які ў нецярплівасці таптаўся каля выхаду, і прыпыніўся за гледачамі, якія зрабілі стаўкі. Гульня набліжалася да канца. Кашчавыя жылаватыя рукі пронга з доўгімі і вострымі, як ва ўсіх пронгаў, пазногцямі прыкметна дрыжалі ад нецярпення. Ён чакаў свайго ходу, сціскаючы і расціскаючы пальцы. Відовішча было, трэба сказаць, не з прыемных. Камяні даводзілі пронгаў да вар’яцтва. Тонкімі пальцамі яны былі гатовыя гадамі, з дня ў дзень перабіраць пароду ў пошуках Сакрума. Сакрум быў каменем-легендай. Марай. Мэтай іх жыцця. Згодна з паданнем, Сакрум мог пазбавіць іх ад праклёну і дапамагчы ім вярнуць сабе ранейшае аблічча. Так думалі ларбарэйцы. У гэта верылі пронгі. Пра гэта бездары распавядалі казкі сваім дзецям, мяркуючы, што гэта і ёсць толькі казка. Ніхто дакладна не ведаў сапраўднага прызначэння Сакрума, але марылі знайсці яго ўсе. Пронгі былі закладнікамі гэтай ідэі. Хворымі, пазбаўленымі веек вачыма яны вышуквалі Сакрум у гарах і пячорах, пераціралі рукамі ракушачнік і не грэбавалі капацца ў магільніках.

    — Ты чаго? — зашыпеў за спінай у Роя Эд.

    — Пачакай, — адказаў Рой. Ён сам яшчэ не разабраўся, што прымусіла яго вярнуцца, бо ён ніколі не быў аматарам лапідыс.

    — Пайшлі, — пацягнуў сябра за рукаў Эд. Ён цярпець не мог пронгаў. «Я чую, як яны глядзяць», — гаварыў ён, бо не выносіў іхняга позірку.

    — Яшчэ хвілінку, — шапнуў Рой. Серпентаец выйграў. Пронг учэпістымі, закручанымі пазногцямі падчапіў чорны загадкавы камень і шпурнуў яму. Пад уладай нейкага незразумелага пачуцця Рой не мог адарваць вачэй ад гэтага каменя.

    Па выглядзе ён нагадваў звычайны абсідыян, але здаваўся нашмат цямнейшым. Ягоная цемра была таямнічая, яна зачароўвала, не дазваляла адвесці пагляд. Чым больш Рой глядзеў на яго, тым мацней было пачуццё страты рэальнасці. Нібы глыбіня каменя паглынала яго, зацягвала ў чорны вір і зносіла, бязвольнага, у нетры сваёй гісторыі.

    Аўтарка кнігі

    Як будзе выглядаць кніга?

    Кніга выйдзе ў якаснай, цвёрдай, каляровай вокладцы, якую стварыла таленавітая мастачка Юля Кароткая - Адаменка.

    Рэдактар тэксту - Віктар Жыбуль, вядомы беларускі паэт і літаратуразнаўца

    Кніга чакаецца ў выдавецтве "Галіяфы" halijafy@halijafy.by

    Лоты

    Кантакты Святланы Аўдзейчык

    Facebook

    ВКонтакте

    Другие проекты

    Нет данных