Упс. Мы ничего не нашли.
К сожалению, по вашему запросу ничего не найдено. Попробуйте еще раз или изучите то, что уже точно есть:
Новая кніга ўспамінаў пра Гродна 1930-40-х. Гродзенцы і тыя, хто мусіў пакінуць родны горад, узгадваюць дзяцінства і маладосць "за палякаў, немцаў і саветаў".
Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч ужо два гады збірае ўспаміны пажылых гродзенцаў, чыё дзяцінства і маладосць прайшлі ў міжваенны перыяд і час Другой суственай вайны. З гэтых размоваў паўстаў цыкл артыкулаў, а ў 2018 годзе - першая папяровая кніга.
Зараз аўтар і рэдакцыя Hrodna.life рыхтуюць да выдання другі зборнік успамінаў. Ён будзе большы памерам, там будзе больш фотаздымкаў, лепшай будзе якасць выдання.
Гэта не навуковае выданне, як звычайна бывае са зборамі старых успамінаў. Усе запісы размоў прайшлі рэдактуру, каб выявіць самае цікавае і ў даступнай форме, зразумелай нават не для спецыялістаў, паказаць вобразы даўняга Гродна.
Героі кнігі, якія расказваюць пра "польскі час", акупацыю і першыя пасляваенныя гады, жывуць сёння ў Гродне, а таксама за мяжой. Аўтар адмыслова ездзіў у Польшчу, каб сабраць там успаміны апошні рэпатрыянтаў - людзей, якія нарадзіліся і жылі ў Гродне, але ў 1940-50-я выехалі за мяжу.
Кніга «Гісторыі з гродзенскіх вуліц» – гэта працяг цыклу ўспамінаў сталых гродзенцаў, якія я пачаў збіраць у 2017 годзе. Першы зборнік «Горад адзін, успаміны розныя» з шаснаццацю гісторыямі ад жыхароў горада выйшаў у 2018 годзе.
Новая кніга складаецца з 25 гісторый. Большая частка іх запісана ад гродзенцаў, якія ў 1930-40-я гады жылі ў занёманскай частцы горада. Некаторыя гісторыі я прывёз з Польшчы. Там падчас экспедыцыі «У пошуках гродзенцаў» атрымалася запісаць некалькі ўспамінаў рэпатрыянтаў і знайсці дзясяткі старых фотаздымкаў Гродна.
Сярэдні ўзрост герояў кнігі на момант запісу – 90 гадоў. Іх гісторыі звязаныя з жыццём у Гродне за польскім часам, адносінамі з мясцовымі яўрэямі, прыходам саветаў у 1939 годзе, нямецкай акупацыяй і пасляваенным жыццём.Дзесьці старажылы ўспамінаюць адны і тыя ж падзеі, а дзесьці іх расказы разыходзіцца з успамінамі іншых герояў ці афіцыйнай версіяй гісторыкаў.
Я ставіў мэту паказаць жыццё Гродна з боку яго жыхароў, а не так, як гэта выгадна той ці іншай дзяржаве. Гэтыя ўспаміны – у першую чаргу гісторыя Гродна, якую пішуць самі жыхары.
Кніга будзе карысная кожнаму, хто цікавіцца гісторыя Гродна і Заходняй Беларусі ў першай палове 20 ст.: не толькі прафесійным гісторыкам, але і кожнаму, хто любіць свой горад і сваю краіну.
Заказваючы кнігу праз Ulej.by, вы зэканоміце: пасля выхаду ў кнігарнях яна будзе каштаваць даражэй.
Акрамя ўспамінаў каштоўнай часткай зместу будуць старыя фотаздымкі горада і яго жыхароў з прыватных калекцый герояў кнігі.
Кнігу выдае рэдакцыя Hrodna.life і аўтар Руслан Кулевіч. За кампанію на Ulej.by адказвае галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота.
Вы можаце пазваніць у рэдакцыю па нумары: +375 29 5896384 (Аляксей Шота, галоўны рэдактар).
Або непасрэдна аўтару Руслану Кулевічу па нумары: +375 29 5153935
Таксама знайсці нас можна ў сацыяльных сетках:FBVKInstagram
Таксама чакаем на лісты на скрынку info@hrodna.life