Фестываль фольк-музыкі «Rajok»

14-15 верасня ў Мінску адбудзецца двухдзённы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok».

    Мы, каманда праекта "Tradycyja", вырашылі стварыць свой адметны фольк-фестываль.

    Мы прымалі ўдзел у арганізацыі іншых канцэртаў і фестываляў. Адзін з яскравых прыкладаў – арганізацыя музычных і забаўляльных пляцовак на фестывалі «Камяніца». Зараз мы хочам зрабіць свой фэст беларускай традыцыйнай музыкі пад назвай «Rajok».

    “Хадзі Раёк у наш дварок!”

    «Rajok» – гэта пераход з лета ў восень, вобраз, які выкарыстоўваецца ў

    беларускіх жніўных песнях.

    Фэст накіраваны на папулярызацыю, знаёмства шырокага кола слухачоў з самымі яскравымі прыкладамі беларускай фольк-музыкі: ад аўтэнтычных носьбітаў традыцыі да сучасных этна-выканаўцаў.

    Праграма фестывалю

    14 верасня

    • конкурс маладых фальклорных калектываў;
    • мона-спектакль лідара гурта «Троіца» Івана Кірчука «Дарожка»
    • канцэрт аўтэнтычных калектываў: сёстры Лук’яновіч з Палесся; мужчынскі гурт «Рада»; полацкі гурт «Варган»; капэля «Колісьнія» і іншыя;
    • сучасныя этна-гурты Vuraj, Re1ikt і H.S.P.

    15 верасня

    • майстар- класы па гранню на народных інструментах: дудка, гармонік, барабан, скрыпка;
    • дзіцячая праграма з інтэрактывам, песнямі і гульнямі;
    • унікальны канцэрт беларускіх лірнікаў;
    • выступ калектываў з самых глыбін Палесся: «Хатовічы», «Церабяначка», «Вытокі» і іншыя;
    • свята габрэйскіх песень і танцаў "Zingeray";
    • прэзентацыя кнігі-CD «Бяседныя песні» праекта Tradycyja з сапраўдным застоллем, спевамі і яскравымі фольк-калектывамі;
    • вечарына народных танцаў.

    Акрамя гэтага, усіх чакае традыцыйная беларуская кухня, выставы і іншыя актыўнасці.

    Калі будзе праходзіць фэст?

    14 - 15 верасня, 12.00 - 23.00.

    Дзе будзе праходзіць?

    Г. Мінск, пляцоўка Гістарычнага музея па вуліцы К.Маркса, 12.

    Кантакты

    tradycyja.by@gmail.com

    +37529 5657218

    FB

    VK

    Падтрымліваючы наш праект, вы разам з намі ствараеце фестываль фольк-музыкі «Rajok».

    Другие проекты

    Нет данных