Балтыйскія шкарпэткі

Выданьне кнігі страшных kidult-гісторый "Балтыйскія шкарпэткі", з карцінамі аўтара – Сяргея Календы.

    «Балтыйскія шкарпэткі» — гэта дзесяць гісторыяў, у якіх пэрсанажы аказваюцца не тым, чым здаваліся на самым пачатку. Вочы сябра, каханай або сваяка ўспыхваюць іншасьветным агнём, і бывае, што толькі сьмешныя лялькі з панчохі або шкарпэткі ратуюць герояў з пашчы вусьцішы.

    У вас ёсьць магчымасьць замовіць сабе ўнікальную кнігу казак на мяжы жахлівіка і прыпавесьці, паўночнай містыкі і біблейскага аповеду.

    "Жылі яны доўга і шчасьліва, і памерлі ў адзін дзень" — такая старая канцэпцыя больш не працуе. Сьвет вялікі і ня просты, ён складзены з розных эмоцыяў і пачуцьцяў, і патрабаваньні да казак ужо іншыя. Сучасныя дзеці, а зь імі і мы, чакаем, што казка нас ня толькі пазабавіць, але і не атруціць мядовай хлусьнёй. Нас атачае шмат тых, хто прадае рамантычную пустэчу, няспынна прапаноўвае панацэю, заганяе ў кут, стварае рабоў сыстэмы.

    Crossover fiction, альбо kidult-гісторыі, у нашым стагодзьдзі робяцца ўсё больш папулярнымі, вяртаецца мода на жахі, трылеры і вусьціш — гэта кранае, трымае дзіцячую ўвагу да канца, да апошняй старонкі. Дастаткова згадаць Братоў Грым без цэнзуры: набіты камянямі ды зашыты страўнік Шэрага Воўка, альбо гісторыі Шарля Пэро, дзе Малое Пальчанё падманам прымушае велікана зьесьці сваіх дзяцей, ці той жа Курдупель Цахес, са сваімі далёка не дзіцячымі жаданьнямі.

    Папялушка больш не чапляе — патрэбныя злодзеі, ашуканцы, супрацьстаяньне Дабра і Зла — і калі Дабро прайграе, гэта больш падобна да рэальнасьці. Сучасным дзецям не дастаткова андэрсанаўскай Пярсьцяначкі ды яе змаганьня з жаніхом Кратом, каб перажываць за гераіню, цяпер нават зомбі нікога не палохаюць, і рыпучыя дзьверы шафы ў Нарнію ня дзівяць. Дзяцей вабіць складанае і страшнае, новыя ўзроўні пачуцьцяў, эмоцыяў, якія нам былі ўласьцівыя часта толькі ў падлецтве.

    Я спрабую згадаць свае дзіцячыя жахі — мне даволі было «Заклятыя скарбы» пачытаць, альбо падгледзець на бацькоўскім відэаплэеры «Экзарцыста» ці «Паўсталых зь пекла», каб ня спаць да ранку, рэшту даробяць цені ды ўяўленьне.

    Цяпер я назіраю, як мае дзеці глядзяць анімацыю студыі «Лайка»: «Кораліна ў краіне жахаў», «Паранорман», або мульцікі студыі «Ghibli», «Зьнесеныя прывідамі»… І ўсьведамляю, што ў маім дзяцінстве яны лічыліся б сапраўднымі дарослымі жахамі, якія лёгка прагоняць сон на пару дзён. А цяпер гэта абмежаваньне «6+», якое нікому і не цікавае.

    У гэтай кнізе я імкнуўся балянсаваць на мяжы міталёгіі, казачнасьці ды містыкі, кожная гісторыя апавядае ўласныя страхі ды жаданьні, і з кожнай казкай чытач будзе расьці — тое, што турбуе ў дзесяць гадоў, паступова заменяць падлеткавыя праблемы.У дзіцячай літаратуры мне не хапае глыбіні, схаваных сэнсаў і цытатаў, якія гэтак важныя для дарослых, асабліва калі чытаньне перад сном робіцца нуднай справай. Пісаць кнігу я пачаў сем гадоў таму, на літаратурных стыпэндыях, у камандзіроўках і проста ў адпачынку, знаходзячы ўрэшце час не працаваць, а толькі марыць, гутарыць зь дзецьмі, слухаць мясцовых жыхароў, зьбіраць забаўныя гісторыі ды ствараць новы сусьвет.«Балтыйскія шкарпэткі» аб’яднаныя адным настроем і морам, і галоўнае — цацкамі, лялькамі, своеасаблівымі татэмамі, створанымі хто са шкарпэтак, хто з хустак, тканіны і нітак. Гэтыя другасныя героі адыгрываюць важную ролю ў жыцьці галоўных пэрсанажаў, і можа, чытачу будзе цікава адшукаць у кожным творы іх — таемных і маўклівых герояў.Упершыню я сам праілюстраваў кнігу. Я намаляваў трыццаць карцінаў акрылам на палатне, тры карціны на гісторыю. Гэтак зьявіліся дзесяць трыпціхаў, якія знайшлі ўладальнікаў і цяпер упрыгожваюць гасьцёўні, спальні, калідоры, альбо складзеныя ў пыльных шафах.

    Калі я заканчваў кнігу і ілюстрацыі былі гатовыя, заставалася адно дапісаць некалькі сказаў апошняй казкі, я пачаў сябе запавольваць, мне моцна не хацелася расставацца з казкамі, якія я пісаў шмат гадоў. Я разумеў, што больш ня буду сядзець вечарамі, перапэцканы акрылам, вымалёўваючы герояў, караблі ды ствараючы дзіўныя фоны, якія для мяне ўжо выглядалі гатовымі карцінамі. Набліжаючыся да фіналу, я адчуваў няўпэўненасьць у сваіх сюжэтах: scio me nihil scire, так бы мовіць. Але я агледзеўся, зразумеў, што мае хлопцы толькі пачалі расьці, і бліжэйшыя дзесяць гадоў мяне чакае шчыльны казачны пэрыяд у жыцьці ды творчасьці, і гэтую кнігу варта разглядаць як пачатак жыцьця — як кнігу, што асабіста для мяне задае адмысловы тон.

    Падтрымаць выданьне кнігі можна:– замовіўшы стыкерпакі– альбо замовіўшы саму кнігу– альбо набыўшы карціну– альбо (!) далучыўшыся да бар-марафону для нешматлікіх, падчас якога мы будзем увесь вечар і ўсю ноч падарожнічаць па адмысловай гарадзкой мапе для дарослых, піць кактэйлі ды слухаць гісторыі, зьвязаныя з пэрсанажамі кнігі ды гэтымі барамі!

    Каманда, якая працавала над кнігай:

    Стыкерпакі:

    Ніжэй разьмешчаны сьпіс карцінаў, якія можна набыць, каб падтрымаць выданьне:

    "Ruda meitene no pludmales" № 1.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    "Ruda meitene no pludmales" № 2.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    "Ruda meitene no pludmales" № 3.

    Палатно, акрыл. 30х40 см

    "Джустус, вялікі і непакорлівы" № 1.

    Палатно, акрыл. 30х40 см

    "Джустус, вялікі і непакорлівы" № 2.

    Палатно, акрыл. 30х40 см

    "Джустус, вялікі і непакорлівы" № 3.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    "Сьмешны страх" № 1.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    "Сьмешны страх" № 2.

    Палатно, акрыл. 30х40 см

    "Сьмешны страх" № 3.

    Палатно, акрыл. 30х40 см

    "Havet inuti" № 1.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    "Havet inuti" № 2.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    "Havet inuti" № 3.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    "Кароль-Жаба" № 1.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    "Кароль-Жаба" № 2.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    "Кароль-Жаба" № 3.

    Палатно, акрыл. 30х40 см

    "Мора-Акіян" № 1.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    "Мора-Акіян" № 2.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    "Мора-Акіян" № 3.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    "Хлопчык-Крэветка" № 1.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    "Хлопчык-Крэветка" № 2.

    Палатно, акрыл. 30х40 см

    "Хлопчык-Крэветка" № 3.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    "Лісты ў бутэльцы" № 1.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    "Лісты ў бутэльцы" № 2.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    "Лісты ў бутэльцы" № 3.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    "Пустая выспа" № 1.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    "Пустая выспа" № 2.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    "Пустая выспа" № 3.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    "Чорны Нашывілімас" № 1.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    "Чорны Нашывілімас" № 2.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    "Чорны Нашывілімас" № 3.

    Палатно, акрыл.

    30х40 см

    Другие проекты

    Нет данных