Помнік Алесю Ліпаю

Мы збіраем сродкі на ўсталяванне помніка беларускаму паэту і журналісту Алесю Ліпаю да першай гадавіны яго смерці

    Алесь Ліпай. Паэт. Журналіст. Рэдактар. Выдавец. Патрыёт.

    Яго больш няма з намі – але працягваюць жыць яго шматлікія добрыя справы, якія ён зрабіў для Беларусі, радзімы, якую ён так шчыра любіў.

    Легенда сярод журналістаў. Ён быў першым карэспандэнтам "Радыё Свабода" ў Беларусі. А ў 1991 годзе заснаваў першую незалежную інфармацыйную агенцыю Беларусі – БелаПАН.

    Аўтар трох зборнікаў вершаў і тэкстаў да песень, якія дагэтуль выконваюць Зміцер Вайцюшкевіч і Ірына Відава.

    Посмотреть видео

    Прадзюсар беларускага кіно, якое здымаў Андрэй Курэйчык.

    Паводле яго ідэяў узнікла першая інтэрнэт-газета Беларусі Naviny.by, а БелаПАН стаў генеральным партнёрам свята «БНР – 100!» 25 сакавіка 2018 года.

    Посмотреть видео

    Алесь заўчасна памёр 23 жніўня 2018 года. Да першай гадавіны яго смерці родныя, калегі і сябры ўсталююць помнік на яго магіле, у мястэчку Рудзенск за 40 км ад Мінска. Тут пахаваныя таксама яго маці і сястра. Мы лічым, што постаць Алеся і ўсе добрыя справы, якія ён пакінуў пасля сябе, вартыя памяці. І вартыя помніка.

    Помнік стварае беларускі скульптар Вадзім Мацкевіч.

    Другие проекты

    Нет данных