Верасень 1939-га. Магілы “неаб’яўленай” вайны

Кніга асвятляе гісторыю падзей верасня 1939 года на тэрыторыі Беларусі, а таксама сталінскіх рэпрэсій супраць жыхароў заходніх абласцей БССР у 1940-1941 гг.

    Трагедыя, пра якую варта памятаць

    1 верасня 1939 года Другая сусветная вайна прыйшла не толькі на тэрыторыю Польшчы, але і ў Беларусь. Гэты факт мусіць быць зразумелы кожнаму жыхару нашай краіны. Тады ў шыхтах Войска Польскага апынуліся тысячы беларусаў і ўраджэнцаў нашай краіны. Усе гэтыя людзі з першага дня вайны мужна змагаліся супраць нацыстаў.

    Праз 17 дзён пасля нападу Трэцяга Рэйха на Польшчу ў Другую сусветную вайну ўступіў і Савецкі Саюз.

    Так, СССР не абвяшчаў вайну Польшчы, але раніцай 17 верасня 1939 года часці Чырвонай Арміі не проста перайшлі даваенную савецка-польскую мяжу, але атакавалі польскіх памежнікаў, якія ахоўвалі той кардон.

    Вокладка кнігі

    Расказаць праўду

    Падзеі верасня 1939 года ўвогуле і падзеі, звязаныя з так званым “вызвольным паходам Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь”, у савецкі час разглядаліся дастаткова аднабока і прадстаўляліся як мірны ўваход савецкіх падраздзяленняў на тэрыторыю ўсходніх польскіх ваяводстваў, які суправаджаўся радаснымі сустрэчамі з прадстаўнікамі мясцовага насельніцтва.

    Паводле савецкіх гісторыкаў і ідэолагаў, на той час на тэрыторыі Заходняй Беларусі не было актыўных баявых дзеянняў, а страты насілі выпадковы характар.

    Пасля распаду Сасвецкага Саюза свет убачылі шматлікія архіўныя дакументы, якія сведчылі, што вайсковая аперацыя, праведзеная РСЧА ў паўночна-ўсходніх ваяводствах Другой Рэчы Паспалітай, была цяжкім выпрабаваннем для войска “першай дзяржавы працоўных і сялян”, а баі супраць аслабленых падраздзяленняў Войска Польскага на гэтых тэрыторыях насілі жорсткі і кровапралітны характар.

    Памятны знак на гарнізонных могілках у Брэсцкай крэпасці

    Забытыя пахаванні

    Пра гэта сведчаць шматлікія магілы польскіх і савецкіх вайскоўцаў, якія захаваліся на тэрыторыі Беларусі да нашых дзён. На вялікі жаль, агульнай сістэматызацыяй гэтых вайсковых пахаванняў ніхто не займаўся. З аднаго боку, у Польшчы збольшага вядомыя месцы, дзе знайшлі свой апошні прытулак жаўнеры польскага войска, паліцыянты, супрацоўнікі дзяржаўнага апарата і звычайныя грамадзяне, якія сталі ахвярамі Другой сусветнай вайны ў самым яе пачатку. З іншага – у Беларусі польскія пахаванні застаюцца па-за ўвагай беларускага грамадства.

    Пахаванне польскіх вайсковых маракоў у Макранах

    Пра іх памятаюць прадстаўнікі польскай меншасці, якая жыве ў нашай краіне, дыпламаты, але беларускае грамадства, у сваёй большасці, не цікавіцца гэтымі жаўнерскімі магіламі. Між тым, гэта неад’емная частка беларускай вайсковай гісторыі, якую варта ведаць і шанаваць.

    У сваю чаргу, савецкія пахаванні верасня 1939 года адышлі ў цень брацкіх магіл перыяда 1941-1945 гадоў, калі Савецкаму Саюзу давялося весці вайну супраць нацысцкай Германіі.

    Парэшткі польскіх жаўнераў, знойдзеныя ў Кобрыне ў 2008 г.

    Памятаць кожнага!

    У кнізе, якую чытач трымае ў руках, змешчаная інфармацыя пра польскія і савецкія вайсковыя пахаванні верасня 1939 года. Адразу адзначым – гэта не каталог. У дадзеным выданні ўзгаданыя найбольш знакавыя вайсковыя і грамадзянскія пахаванні (а таксама абставіны гібелі людзей) пачатковага перыяду Другой сусветнай вайны ў Беларусі.

    Нямецкія бомбы ўпалі на заходнебеларускія гарады ўжо ў самым пачатку вайны, а ў другой дэкадзе верасня на тэрыторыю паўночна-ўсходніх ваяводстваў прыйшла жорсткая і кровапралітная вайна.

    Пасля 17 верасня 1939 года на тэрыторыі Заходняй Беларусі з’явіліся пахаванні жаўнераў РСЧА. У кнізе змешчаныя ўнікальныя здымкі з архіва аўтара, замежных і айчынных архіваў, а таксама фатаграфіі, якія паказваюць сучасны стан польскіх і савецкіх пахаванняў верасня 1939 года.

    Ахвяры сталінскай сістэмы

    Асаблівая ўвага ў кнізе нададзеная аналізу сталінскіх рэпрэсій супраць так званага “польскага кантынгента” – грамадзян даваеннай Польшчы, якія пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР апынуліся на тэрыторыі Савецкага Саюза.

    Што такое “Беларускі катынскі спіс” і чые прозвішчы могуць апынуцца ў гэтым дакуменце? Каго дэпартавалі з заходніх абласцей БССР у 1940-1941 гадах? Хто стаў ахвярай жудаснай эвакуацыі турмаў з тэрыторыі савецкай Беларусі ў чэрвені 1941 года?

    Адказы на гэтыя пытанні чытачы таксама знойдуць у нашай кнізе. Толькі гістарычная праўда і памяць дазволяць зразумець тыя няпростыя падзеі.

    -------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

    In English

    On September 1, 1939 the World War II came not only to Poland, but also to Belarus. This fact should be clear to every resident of our country, for in September 1939 within the ranks of the Polish troops there were included thousands of Belarusians.

    From the first day of the war these people fought courageously against the Nazis. Soviet troops entered the territory of the Second Polish Republic exactly 17 days after the attack by the Third Reich. From this moment, the Soviet Union had joined World War II.

    In fact, the USSR did not actually declare war on Poland, but on that morning of September 17, 1939 the Red Army not only crossed the pre-war Soviet-Polish border, but attacked the Polish border guards, capturing and killing Polish soldiers.

    Савецкія памежнікі штурмуюць польскую стражніцу

    In Soviet times, the events surrounding the “liberation campaign of the Red Army to Western Belarus” of September 1939 had been studied from the official Soviet point of view.

    It had always been presented as “the peaceful entrance of Soviet units to the territory of the Eastern Polish voivodaships, accompanied by joyful meetings with representatives of the local population.”

    According to Soviet historians and ideologists, there were “no active hostilities on the territory of Western Belarus,” and “any losses were accidental.”

    After the collapse of the Soviet Union, numerous archival documents became known, testifying to the fact that the military operation carried out by the Red Army in the North-Eastern voivodeships of the Second Polish Republic was a difficult test for the army of the “first state of workers and peasants”.

    Indeed, the battles against the weakened units of the Polish Army in these territories were brutal and bloody.

    Until this day, there are numerous graves of Polish and Soviet soldiers to prove this. However, there has been no official recording of these military burials.

    Месца, дзе ў 1930-я гады была стражніца КАП "Каменны Воз"

    On the one hand, in Poland, they are the final resting places of soldiers of the Polish army, police officers, employees of the state apparatus and ordinary civilian victims of World War II on the soil of current Belarus.

    However, in Belarus, these burials grounds have not received any attention from the general population.

    Representatives of the Polish minority living in our country and diplomats commemorate these victims and their graves, but Belarusian society is not interested in them. It cannot be denied that these events form an integral part of Belarusian military history, and therefore should be recognized and respected.

    In the event, the Soviet burials in September 1939 became merely subsumed into the narrative of mass graves from the period of 1941-1945, when the Soviet Union had to wage war against Nazi Germany.

    The book, which you, the reader, hold in your hands, uncovers information about the Polish and Soviet military graves in Belarus from September 1939.

    In this edition, we focus on the most significant military and civil graves (and the сircumstances of their deaths) from these times.

    Пахаванне савецкіх памежнікаў у Цімкавічах

    German bombs fell on the Western Belarusian cities at the very beginning of the war. In the second half of September in the territory of the North-Eastern voivodaships of Poland there also ensued a full, brutal and bloody war. After September 17, 1939 the graves of the Red Army began to appear in Western Belarus. This book shows unique images from both the author’s - as well as foreign and domestic - archives.

    We will also show you photographs of the current state of the Polish and Soviet graves from the campaign of September 1939. From this book, the reader will also learn of the circumstances of the death of the victims of this undeclared war.

    We also pay particular attention to the analysis of Stalin’s repressions against the so-called “Polish contingent” – the citizens of pre-war Poland who, after the accession of Western Belarus to the BSSR, found themselves on the territory of the Soviet Union.

    You will discover what the “Belarusian Katyn list” is and whose names appear in these document/documents.

    The book also documents the people who were deported from the Western regions of the BSSR in 1940-1941, and who became victims of the terrible evacuation of the Soviet prisons from the territory of BSSR in June 1941. You, the reader, will find the answers to these questions in this book. Only the historical truth will allow us to understand those terrible pages of the history of the World War II.

    Магілы польскіх вайскоўцаў у Сапоцкіне

    Пахаванне савецкіх танкістаў у Антопале

    Змест

    Прадмова

    Глава 1. Вайна прыходзіць з Захаду

    “Hier Minsk”

    Трагедыя Брэста

    Кобрын змагаецца

    Глава 2. “Агрэсія” ці “вызваленне”…

    Савецкія “зялёныя фуражкі” пераходзяць мяжу

    Было ў Беларусі “свята”: у госці ехаў брат да брата

    Баі пад Заслаўем

    Баі на поўдні “рыжскай мяжы”

    Глава 3. Чырвоная Армія ідзе на Захад

    “Авіякатастрофа” пад Баранавічамі

    Спаленая браня краіны Саветаў

    Трагедыя пінскіх маракоў

    Ахвяры і “каты” Скідзельскага паўстання

    Гродна. Бітва за гонар

    Кавалерысты супраць танкаў

    Ахвяры рэўкамаўцаў

    Глава 7. Апошняя таямніца Катыні

    Палонныя “неаб’яўленай вайны”

    З няволі ў няволю

    Беларускі спіс

    Ачысціць ад “непажаданых элементаў”

    Маршы смерці

    Заключэнне

    Матэрыялы, крыніцы і літаратура

    Abstract

    Ігар Вячаслававіч Мельнікаў

    Кандыдат гістарычных навук, магістр Варшаўскага ўніверсітэта. Спецыяліст па вайсковай гісторыі Беларусі. Аўтар кніг “Заходнебеларуская Атлантыда 1921 – 1941 гг.” (2014), “Мяжа ля Заслаўя 1921 – 1941 гг.” (2015), “Заходнебеларуская Атлантыда 1921 – 1941 гг. Паміж Варшавай і Масквой” (2016), “Яліна. Гісторыя ў 90 гадоў” (2016), “Забытыя героі. Жаўнеры з Беларусі ў Другім польскім корпусе і Першай польскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе” (2017), “Адысея палешука” (2017), “Мяжа была пад Мінскам 1921– 1941 гг.” (2017), “20 dywizja piechoty” (2017), “Забыты корпус. Гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919-1920 гадах” (2018), Другая сусветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава (2018).

    Лаўрэат Прэміі імя Вацлава Ластоўскага за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі (2014).

    Польская турма ў Брэсце. У 1940-1941 гг. выкарыстоўвалася НКУС

    Ihar Melnikau

    Ph. D historian, Master of the University of Warsaw. An expert on the military history of Belarus. Author of the books: “The Western Belarusian Atlantis 1921 – 1941” (2014). "Theborder near Zaslauye 1921 – 1941” (2015), “Western Belarusian Atlantis 1921 - 1941.

    Between Warsaw and Moscow” (2016), “Yalina. History during the 90 years” (2016), "Forgotten Heroes. Belarusian soldiers of the Second Polish corps and the First Polish separate airborne brigade” (2017), “Odyssey of poleshuk” (2017), “The border was near

    Minsk 1921-1941” (2017), “20 infantry division of the Polish army (2017), “Forgotten

    corps. History of the Polish Army on the territory of Babruisk region in 1918, 1919-1920”(2018), „World war II on the pictures from the archive of Ihar Melnikau”. Winner of the Prize of Vaclau Lastousky for opularizing of the knowledge on the history of Belarus (2014).

    Другие проекты

    Нет данных