Мастацкі фільм «Акно»

Этап 2: Збор сродкаў на прасоўванне на міжнародных кінафэстывалях караткаметражнага мастацкага фільма «Акно»

    АБ ПРАЕКЦЕ

    Этап 2: Збор сродкаў на прасоўванне на міжнародных кінафэстывалях караткаметражнага мастацкага фільма «Акно»

    За астатніе дні праекта, паспрабуем знайсьці падтрымку на прасоўваньне Акна на міжнародных кінафэстывалях. Невялічкая заўвага, каб удзельнічаць у кінафэстывалі, трэ зрабіць грашовы ўнёсак, гэта сумы з разбросам у 15—150 даляраў. Мы падлічылі, умоўны, сярэдні кошт удзелу ў фэсьце — 79 рублёў. Стварылі спіс краін для магчымага ўдзелу ў іх кінафэстах. Будзем шукаць падтрымку ў фармаце «адна краіна — адзін кінафэст». Прапануем вам падтрымаць праект, выбіраючы лот за 79 рублёў, і потым пазначаць у каментарах да праект назву краіны, у якую нам трэба даслаць фільм!

    КУДЫ ПАЕДЗЕ «АКНО»

    ЯК ПАДТРЫМАЦЬ ПРАЕКТ

    Можна замовіць любую колькасць падарункаў =) Грошы можна пералічыць з любой краіны сьвету =)

    Этап 1: Збор сродкаў на працу з гукам для караткаметражнага мастацкага фільма «Акно»Данны праект быў створаны для пошуку дафінансаваньня фільма «Акно», бо на дадзены момант для сканчэньня прац над стужкай засталося зрабіць гук. Гук — гэта і музыка для фільма, і чыстка гука запісанага на здымачнай пляцоўцы, і запіс новых неабходных гукаў, а потым звядзеньня ўсіх гукаў у адну гукавую карціну фільма. Мы ўжо зрабілі рэстаўрацыю гука са здымачнай пляцоўкі, засталося напісаць музыку і дадатковыя гукі. На першым этапе праекта, грошы на гук сабраны. На дадзены момант пачалася праца над гукам.

    Каманада праекта — гэта пастаянная каманда фільма «Акно» — рэжысерка Алена Ясінская ды прадусар Анатоль Новікаў.

    ФІЛЬМ «АКНО»

    Жанр: Псіхалагічная сацыяльная драма

    Тэма: Пра каштоўнасць чалавечага жыцця. Пра зайздрасць. Пра эгаізм. Пра абыякавасць.

    Ідэя: Не важна, які свет знаходзіцца за акном, важна, хто мы і як мы яго бачым.

    Звышзадача: Абыякавасць, зайздрасць, эгаізм забіваюць у нас чалавечнасць. Калі мы будзем абыякавыя адзін да аднаго, калі не будзем змагацца зчалавечымі заганамі, то кім мы станем? І ці зможам мы зваць сябеганарлівым словам «чалавек»?

    Логлайн: Генадзь ляжыць у хоспісе ў адной палаце з Алесем, натхнёнаслухае гісторыі суседа пра тое, што адбываецца за акном. Праз некаторы час Генадзь хоча трапіць да акна і ўбачыць свет на ўласныя вочы. Але да акна яго не перакладаюць, эгаізм і амбіцыі бяруць над ім верх…

    РЭЖЫСЕРКА ФІЛЬМА

    Посмотреть видео

    Алена Ясінская, рэжысерка дакументальнага ды гульнявога кіно, сцэнарыстка, аператарка, мантажорка, фатографка. Мінск, Беларусь.

    Выпускніца:— Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтв, спецыяльнасць — графічны дызайн (2008—2011);— Мінскай кінашколы-студыі, спецыяльнасць — фільммэйкер (2009—2011);— Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтв, спецыяльнасць — рэжысура кіно і тэлебачанне (2011—2016).

    Працавала:— Відэаінжэнеркай на ТБ-каналах СТВ ды БТ;— Настаўніцай гуртка «Асновы відэа-мантажа» у ТБ-школе па дадатковай адукацыі (МДПДіМ);— Выкладчыцай курсаў «Асновы відэаблогінга» (для дзяцей) ды «Асновы відэамантажа» (для дарослых) у акадэміі крэатыўных тэхналегій IT Princess.

    Удзельніца ды фіналістка беларускіх і міжнародных фестываляў кароткаметражных фільмаў: Bulbamovie, Cinema Perpetuum Mobile, Corn Short Film Festival, Unfiltered Cinema, Light of the World (Расея), WINDOW (Расея) ігд. Двухразовая фіналістка Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» (Беларусь) у катэгорыі — нацыянальны конкурс з фільмам «Адамаў яблык» (2017) ды дакументальным фільмам «Нежаніх» (2018).

    КАМАНДА ФІЛЬМА

    Галоўныя акторы: Генадзь Фамін, Кастусь Міхаленка, Алеся Пухавая, Віктар Бойка.

    Акторы другога плану: Вікторыя Ярмалінская, Міша Цуба, Яфім Цуба, Васіліса Рыштакова, Зміцер Юркевіч, Арцём Хілевіч, Ігар Сачук, Аліса Вішнеўская, Ягор Кузьмінаў, Наталля Цыганкова, Аляксей Жытнікаў.

    Аўтары сцэнарыя: Вікторыя Федарынчык, Алена Ясінская, Улад Кахановіч. Рэжысерка-пастаноўшчыца: Алена Ясінская. Прадусары: Анатоль Новікаў, Алена Ясінская. Выканаўчы прадусар: Алег Ламакоў. Аператар-пастаноўшчык: Улад Пыхцін. Другія аператары: Алег Ламакоў, Алена Ясінская, Юрась Сойка. Асістэнт аператара па фокусу: Юрась Сойка. Механік камеры: Юрась Сойка. Мастак па святлу: Павел Гілёў. Асістэнт мастака па святлу: Уладзь Пыхцін. Мастак-пастаноўшчык: Алена Ясінская. Гукарэжысёр: Зміцер Мацеюк. Гукааператар: Мікіта Манкевіч. Мастачка па грыму: Ліза Цэвіс. Дапамога на пляцоўцы: Лізавета Сівец, Ян Анановіч, Марыя Шкумаева, Алег Ламакоў, Юлія Когаль, Артур Легчак, Ася Духан. Бэкстэйдж: Ян Анановіч. Рэжысерка мантажу: Алена Ясінская. Каляроўшчыца: Агата Міхайлава. Пераклад: Міхась Нямкоў. Дызайн посцера: Ўладзімір Цэслер, Юры Тарэеў.

    ЯК ЗДЫМАЛІ «АКНО»

    ДЗЯКУЕМ ЗА ПАДТРЫМКУ

    Сяргею Кацьеру, Андрусю Полупанову, Таццяне Бусловай, Юрасю Ігрушэ, Івану Маслюкову, Ганне Полупанавай, Аляксандру Алейнікаву, Марыі Касьцюкевіч, Кацярыне Трыфанавай-Вішнеўскай, Кацярыне Мядзведзевай, Пятру Дайноўскаму, Арцёму Хілевічу, Настасе Трусавай, Аляксандры Байко, Уладу Кахановічу, Алене Арэшцы, Валянціну Швяцову, Сяргею Грынкевічу, Галіне Бугара, Вадзіму Жуку, Марыі Значэнак, будаўніку Кастусю. 9-ай гарадской клінічнай бальніцы ў асобе Валерыя Кушнерэнка. Школе танцаў «KVARTAL Юліі Шостак». Red Bull. Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Мінскай кінашколе-студыі Андрэя Полупанава. Мінскаму дзяржаўнаму палацу дзяцей і моладзі. Кінакампаніі «Кінакомната». Асабістая падзяка кампаніі First Rental у асобе Сяргея Якубоўскага.

    СМІ

    Новы ЧасАрт СядзібаСВАЕНевядомая моваСвященный БелавудТБМ

    Паца-Ваца

    Кастинг Минск

    ПАРТНЕР

    ColorPoint

    СУВЯЗЬ

    Алена Ясінская, рэжысеркаФБ fb.com/helenka.yasinskayaПошта yasinskayafilms@gmail.com

    Анатоль Новікаў, кіраўнік праектаФБ fb.com/anatolnovikauПошта artby.biz@gmail.com

    Дзякуй!

    Другие проекты

    Нет данных