Кніга "Вуліцы і плошчы Мазыра як сведкі гісторыі"

Першае выданне ўнікальнага матэрыялу пра гісторыю вуліц і плошчаў Мазыра, аднаго з самых старажытных і прыгожых гарадоў Беларусі, і набор паштовак паводле кнігі

    Пра выданне

    Перад Вамі першае абмежаванае выданне ўнікальнага матэрыялу пра гісторыю вуліц і плошчаў Мазыра, аднаго з самых старажытных і прыгожых гарадоў Беларусі.

    У кнізе распавядаецца пра найбольш значныя падзеі горада праз гісторыю вуліц і плошчаў, пра тое, як з цягам часу мянялася гарадская структура. Звяртаецца ўвага на цікавыя месцы горада, якія былі звязаны з гістарычнымі падзеямі або дзейнасцю вядомых людзей. Прыводзяцца біяграфічныя звесткі пра шэраг асоб, імёны якіх носяць вуліцы горада. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй свайго краю.

    Аўтары

    Нарадзіліся ў Мазыры, абодва скончылі гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

    А. Бобр і Т. Нікіціна прыймалі ўдзел у напісанні кнігі “ Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Мазыра і Мазырскага раёна “ (Мінск, 1997). Таксама імі былі напісаны асобныя артыкулы по мазырскай гісторыі, якія ўвайшлі ў кнігу: “Мазыр: гісторыя і сучаснасць” (Гомель, 2005), што была прысвечана 850-ці годдзю горада. Т. Нікіціна, А. .Бобр у сааўтарстве з С. Напрэенка напісалі кнігу: “Мазыршчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны” (Мазыр, 2015).

    Таццяна Ануфрыеўна з'яўляецца аўтарам звыш 30ці навуковых артыкулаў, з якіх амаль палова прысвечаны мазырскай гісторыі.

    Напярэдадні краудфандынгавай кампаніі каманда праекта "Першы крок by Мазыр" пагутарыла з сааўтаркай кнігі, гісторыкам, краязнаўцай Таццянай Ануфрыеўнай Нікіцінай.

    Таццяна Ануфрыеўна, як пачалося Ваша захапленне гісторыяй?

    Мой бацька – Ануфрый Сцяпанавіч Нікіцін на працягу амаль 40 гадоў выкладаў гісторыю у Мазырскім дзяржаўным педагагічным інстытуце. У 1973 г. у Мінску выйшаў гісторыка-эканамічны нарыс “Мозырь”, які напісалі разам А. Нікіцін і Я. Зальцман. Таму, ў пэўнай ступені, мой выбар прафесіі – стаць гісторыкам-–быў прадвырашаны. На мой погляд – гісторыя самая цікавая з навук, яна распавядяе пра жыццё людзей у розныя часы, тлумацыць чаму адбыліся тыя ці іншыя падзеі. Як будынак не можа быць трывалым без падмурка, так і народ не можа існаваць без уласнай гісторыі.

    Чаму цікава менавіта гісторыя Мазыра?

    – Мазыр – адзін са старэйшых гарадоў беларускага Палесся, у 2020 т. яму споўніцца 865 гадоў і ён мае цікавую гісторыю. Але, на жаль, многія мясцовыя жыхары яе амаль не ведаюць. А гістарычнае краязнаўства спрыяе таму, што праз знаёмства з гісторыяй асобнага рэгіёна чалавек можа пабачыць і зразумець гісторыю краіны цалкам, уявіць асноўныя тэндэнцыі развіцця грамадства. А павага да дзяржавы, яе гісторыі пачынаецца з любові да сваёй малой радзімы.

    (Вуліцы і будынкі Мазыра, пра гісторыю якіх расказана ў кнізе)

    Як узнікла ідэя напісаць мазырскую гісторыю праз гісторыю гарадскіх плошчаў, вуліц?

    – Больш за 10 гадоў таму пачала збіраць матэрыялы па гісторыі мазырскіх вуліц. Вялікі знаўца мазырскай гісторыі А.Р. Бобр ў 2017 г. прапанаваў па дадзеннай праблеме напісаць разам шэраг артыкулаў для мяцовай газеты “Жыццё Палесся”. Самай вялікай цяжкасцю было пытанне: “А як скампанаваць матэрыял?”, калі ў горадзе каля паўтары сотні вуліц. Ужо падчас работы з’явілася пэўная структура: вуліцы, найменні якіх звязаны з імёнамі герояў вайны, дзеячаў культуры або геаграфічнымі назвамі і г.д.

    Набор паштовак

    У якасці дадатковага матэрыялу да выдання каманда праекту "Першы крок by Мазыр" падрыхтавала серыю аўтарскіх фотапаштовак (7 шт.) з сучаснымі краявідамі р. Прыпяць і вытрымкамі з тэкстаў кнігі на 2х мовах: ангельскай і беларускай.

    Водгукі жыхароў горада Мазыра

    Калбасіна Ірына Мікалаеўна, настаўнік гісторыі вышэйшай катэгорыіУА “Гімназія г. Калінкавічы”.

    Гістарычны нарыс “Плошчы і вуліцы Мазыра як сведкі гісторыі ”, складзены Т. Нікіцінай і А. Бабром адлюстроўвае сучасную тэндэнцыю да вывучэння так званай “малой радзімы” і развіцця турыстычнай галіны. Аўтары прадставілі рэтраспектыву змен, якія адбываліся ў забудове горада. Мазыр мае вельмі багатую гісторыю, частка яе захавалася у тапаніміцы, праз яе змену становіцца больш зразумелай гісторыя ХХ стагоддзя. Мы адначасова вандруем у трох пластах: старажытным, савецкім і сучасным Мазыры. Закранаецца палітычная, рэлігійная, прамысловая, культурная і сацыяльная сферы жыцця горада. Матэрыял, прадстаўлены ў тэксце дае магчымасць не толькі пазнаёміцца з гісторыяй горада, але і з гісторыяй Беларусі ўвогуле. Уражвае колькасць і разнастайнасць выкарыстаных крыніц, архіўныя дадзеныя, навуковыя працы, публіцыстыка, мастацкая літаратура. Пры гэтым, тэкст лёгка і цікава ўспрымаецца. Нарыс добра ілюстраваны, практычна ён агучаны фотаздымкамі, планамі і выявамі вуліц і плошчаў . Праца будзе цікавай для вучняў і студэнтаў, настаўнікаў, для гасцей горада і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і краязнаўствам.

    Анна Васильевна Булаш, руководитель исторического проекта МОЗЫРЬХХВЕК.

    Авторы раскрывают историю мозырских улиц и их названий конца ХІХ-начала ХХІ вв. В книге рассказывается когда появилась та или иная улица, какой она была и стала теперь. История своего города даже в названии улиц и площадей является не безразличной для каждого мозырянина, и рассказы о них читаются с интересом.

    Характарыстыкі кнігі

    - 75 старонак фармату А5

    - вокладка на аднабаковым картоне з глянцавай ламінацыяй

    - папера афсетная 80 г/м2.

    Каманда выдання

    Каардынатарамі краудфандынгавай кампаніі па збору сродкаў на выданне матэрыялу выступіла каманда культурніцка-адукацыйнага праекту "Першы крок by Мазыр", фіналісты конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend 13.

    Аўтары вокладкі: Святлана Іванова, Алеся Марозава, Святлана Карповіч.

    Аўтар плёначных фотаздымкаў для паштовак: Ганна Палей.

    Аўтары тэкстаў: Таццяна Нікіціна, Аляксандр Бобр.

    Перакладчык на ангельскую мову: Таццяна Шульга.

    Аўтары кнігі выказваюць падзяку газеце Жыцце Палессе і асабіста Дзмітрыю Куліку за сумесную працу над друкаваннем нарысаў паводле кнігі.

    Кантакты для сувязі

    +375336039108 (каардынатарка Ганна)

    e-mail: pershykrok1@gmail.com

    https://pershykrok.byhttps://www.facebook.com/pershykrokmozyr

    https://vk.com/pershy_krok

    https://www.instagram.com/pershykrokmozyr/

    Другие проекты

    Нет данных