Выданне альбома "Праўда ў віне"

Алесь Чумакоў: пераклады карчомных ірландскіх спеваў на беларускую мову.

    Беларусь і Ірландыя шмат у чым падобныя. У першую чаргу падобныя сваім мінулым, сваім шляхам да незалежнасці, змаганнем за Свабоду, апяваннем у песнях сваіх Герояў і гістарычных падзей. Цікавы эфект атрымліваецца, калі ірландскія гераічныя песні перакласці на беларускую мову. Адразу чуецца рамантызм часоў Касцюшкі, з гонарам узгадваюцца нашыя паўстанні XIX стагоддзя. Гэтую тэму я раскрыў у дыску "Сыны старадаўняй Літвы", які пабачыў свет у 2013 годзе.

    А як жа ўлюбёныя ўсімі ірландцамі карчомныя песні? Сустракайце працяг: наступны, другі, дыск перакладаў ірландскіх папулярных спеваў - "Праўда ў віне".

    Пра альбом "Праўда ў віне"

    Студыйная праца ўжо амаль скончана. Зараз з гукарэжысёрам Віталём Кулеўскім мы працуем над звядзеннем і майстарынгам. Я прашу Вас паўдзельнічаць у гэтым праекце і падтрымаць прыгожае выданне новага альбома ірландскіх карчомных песняў па-беларуску "Праўда ў віне" пад адной вокладкай з перавыданнем ірландскіх гістарычных песняў па-беларуску "Сыны старадаўняй Літвы".

    Усе аранжыроўкі выкананыя таленавітымі музыкамі ў традыцыйнай ірландскай манеры на традыцыйных ірландскіх інструментах: акардэоне (Алеся Чумакова), скрыпіцы (Вера Гулюкіна, Лена Амосава, Аліса Хармац), флейтах (Павел Саракалетаў), вістлах (Павел Саракалетаў), банджо (Павел Саракалетаў, Алесь Чумакоў), гітары ў ірландскім строі (Алесь Чумакоў), бойране (Барыс Машкароў), барабанах (Алексей Войцех) і іншых.

    Таксама, як і на першым дыску, акрамя майго голасу ў спевах можна пачуць чароўнае сапрана Таццяны Ячнай.

    Вялічэзны дзякуй усім, хто падтрымае мой праект (а таксама стане першымі, хто пачуе новы дыск і атрымае яго ў сваю музычную калекцыю)!

    Агляд трэкаў новага альбома

    Посмотреть видео Спіс кампазіцый

    1. Казацкая доля (trad.)

    2. Brenda Schubert's Reel (J.Holland)/Cup of Tea (trad.)/Maggie's Pancakes (S.Morrison)

    3. Піва! Піва! Піва! (trad.)

    4. Сем п'яных начэй (trad.)

    5. Пей піва не спяшаючыся/Drink Beer And Pace Yourself (А.Чумакоў)

    6. Сьляза беларускай зямлі (trad.)

    7. Calliope House (D.Richardson)/The Humours of Kilclogher/Baltimore Beginners/Virginia Reel

    8. У карчомцы на ростанях (B.Meek)

    9. Sonny`s Mazurka / Vincent Blin's Reel / Tam Lin (The Glasgow Reel)

    10. Вербы (W.B.Yeats/trad.)

    11. Off to Califonia (trad.)/Harvest Home (trad.)

    12. The Glen Cottage (trad.)/ The Magic Slipper (Hamilton) / The Donner (trad.)

    13. Праўда ў віне (trad.)

    14. Дружа мой (trad./пер. С.Валасюк)

    Кантакты

    Усе пытанні і прапановы па праекце смела накіроўвайце да мяне

    https://www.facebook.com/ales.cumakou

    https://vk.com/ales_by

    https://www.youtube.com/channel/UC3Bgf6oDjixirOfjs...

    gusliby@gmail.com

    +37529-7572423,

    +37529-1772423

    З павагай,

    Алесь Чумакоў

    Другие проекты

    Нет данных