Кніга-карцінка "Звяры, якіх ніхто не бачыў, апроч нас"

Вясёлыя філасофскія вершы для дзяцей ад вядомага шведскага пісьменніка Ульфа Старка і 25 каляровых разваротаў ад выбітнай фінскай ілюстратаркі Лінды Бундэстам.

    Такіх звяроў і праўда ніхто (апроч нас!) не бачыў - у кнізе вы пазнаёміцеся з Эскалопам, Кракавякам, Сланцам, Клыпантропкай, Качэўлікам ды іншымі цудоўнымі істотамі, якія жывуць вакол і ўнутры нас. Яны навучаць чытача думаць пра важнае і заўважаць дзівоснае ў сабе і іншых.

    Лёгкае чытво для глыбокіх думак!

    Што за кніга?

    Кніга выйшла ў 2016 годзе ў Швецыі, атрымала прызнанне і шэраг намінацый ды прэмій. Ранейшыя кнігі Ульфа і Лінды перакладзеныя на многія мовы, але гэтая пакуль толькі на нарвежскую і дацкую. Пераклад на беларускую мову гатовы - засталося толькі выдаць кнігу! Для гэтага і збіраем грошы.

    Што за вершы?

    Вершы Ульфа Старка чытаць весела: рытм у іх неманатонны, а рыфмы часам раскіданыя там і сям - іх цікава лавіць, як рыбінак.

    =Макмакі=

    Ледзь-ледзь пачнецца раніца,даюць Макмакі тут нырца –з уцёса старчмака!

    Разам як адна сям’я –гэта іх калонія,гурт і талака.

    Хоча хтось прамовіць “я” –“МЫ” рвецца з языка.

    Якія ў кнізе ілюстрацыі?

    Ілюстрацыі Ліндэ Бундэстам выкананыя ў змяшанай тэхніцы. Кніга дапаможа прывіць густ да канцэптуальнага афармлення.Часам героі вершаў перабіраюцца на суседнія старонкі :-)Здорава, калі дзіця можа знаёміцца з разнастайнымі стылямі малюнка!

    Для каго гэтая кніга?

    Кніга будзе выдатным падарункам дзецям 5 - 10 гадоў, а таксама аматарам якаснай канцэптуальнай ілюстрацыі і дзіцячай паэзіі, псіхолагам і кнігалюбам. Самым маленькім дзеткам спадабаецца разглядаць вялікія каляровыя ілюстрацыі.

    Кнігу здорава чытаць бацькам разам з дзеткамі - яна дорыць шмат тэмаў для цікавых гутарак і разваг.

    =Кракавяк=

    “Птушкі ціўкаюць хорам.Не песні, а нейкі сорам.Думаюць, што ўсім любыяіх піскі мізэрнадзюбыя.

    Але гэтак добра спяваць, як я

    Не ўмее ніхто, - сказаў Кракавяк, -і так запяяў:Крак-крак, крак-крак, крак-крак!”

    Якая гэта будзе кніга?·

    • Цвёрдая вокладка, прыемная на вобмацак
    • Афсетная папера
    • Аб'ёмная: 52 старонкі (для параўнання: Мама Му і Пэтсан маюць па 26-32 старонкі)
    • Вялікія каляровыя ілюстрацыі на ўсіх разваротах
    • Фармат крыху большы за А4

    Лоты

    Сярод лотаў не толькі кніга, але і спецыяльныя падарункі.

    Вось як выглядае дызайнерская сувенірная карта ад Лінды Бундэстам, на якой яна намалюе твайго ўнікальнага звера. Ззаду - аўтарскі прынт, а спераду, дзе пакуль пуста, будзе ручны роспіс: арыгінальны малюнак са зверам, які будзе толькі ў цябе!

    А вось такі набор кніг ад выдавецтва KOSKA атрымаюць нашыя Спонсары і Дабрадзеі.

    Хто мы?

    Перакладчык - Алеся Башарымава, у перакладах якой па-беларуску выйшлі кнігі Тувэ Янсан пра мумітроляў, кнігі-карцінкі Эвы Сусы і Бэнжамэна Шо ды Ульфа Нільсана і ЭвыЭрыксан, а таксама паэзія Эдыт Сёдэргран і нобелеўскага лаўрэата Тумаса Транстромера.facebook.com/basharymavabasharymava@gmail.com

    Выдавец - Надзя Кандрусевіч, якая ў 2018 годзе стварыла выдавецтва Koska, што выпускае якасную шведскую дзіцячую літаратуру па-беларуску. Тут выйшлі кнігі Юі Вісландэр і Свэна Нурдквіста Маму Му, кніга Юі Вісландэр “Ёрдзіс”, а таксама кніга-карцінка Сары Лундберг “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча”facebook.com/publishinghouseKoskankandrusevich@tut.by

    Што будзе пасля?

    Пасля выдання мы збіраемся зладзіць шэраг прэзентацый і запрасіць у Беларусь Лінду Бундэстам.Кнігі можна будзе набыць у кніжных крамах, спіс якіх можна будзе паглядзець на фэйсбук-старонцы выдавецтва.

    Цікавыя спасылкі

    Другие проекты

    Нет данных