Упс. Мы ничего не нашли.
К сожалению, по вашему запросу ничего не найдено. Попробуйте еще раз или изучите то, что уже точно есть:
Сатырычны раман у дэкарацыях вясёлага постапакаліпсіса.
Раман «Каларадская пушча» – гэта больш за 330 000 знакаў, альбо каля 300 старонак тэксту ў цвёрдай глянцавай вокладцы.
Рэдактура – Сяргей Прылуцкі;
Карэктура – Настасся Мацяш;
Дызайн – Артур Вакараў;
Вёрстка – Юлія Андрэева;
Выдавецтва – «логвінаЎ».
Сатыра. Упершыню ў беларускай літаратуры сатыра спалучаная з постапакаліпсісам. Аўтар спадзяецца, што рэаліі кнігі будуць зразумелыя людзям у розных краінах свету. Нават у такіх, дзе няма каларадскага жука і культу спажывання бульбы. І дзе не ведаюць, што слова «каларадскі» можа мець пераноснае значэнне.
Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і на Горад-Герой.
Пасля катастрофы частка менчукоў перабралася на самыя аддаленыя выспы, дзе ўтварылі горад Добрае Месца. Нечаканая небяспека вымусіла дабрамесцаў выправіць у Горад-Герой свайго выведніка на мянушку Дзікун.