Упс. Мы ничего не нашли.
К сожалению, по вашему запросу ничего не найдено. Попробуйте еще раз или изучите то, что уже точно есть:
Выданне зборніка вершаў пра рэальнасць — інтымную, балючую і блізкую ўсім, хто ведае, што любоў — гэта не казка са шчаслівым канцом.
Праект адкрыты наступныя два тыдні, таму ў тых, хто не паспеў перадзамовіць сабе зборнік, пакуль ёсць час гэта зрабіць, а ў мяне ёсць магчымасць сабраць крыху больш — і тым самым павялічыць тыраж або выбраць лепшыя матэрыялы.
Паэтычны дзённік, складзены з тэкстаў пра рэальнасць — інтымную, балючую і блізкую ўсім, хто ведае, што любоў — гэта не казка са шчаслівым канцом. Пра рэальнасць бацькоў, дзяцей, каханых, сяброў, людзей на вуліцах розных гарадоў Беларусі, абыякавых і тых, хто нешта робіць для таго, каб гэты свет быў трошкі лепшым.
Для мяне гэта магчымасць надаць гучанне тым праблемам, пра якія звычайна не любяць гаварыць; праблемам, з якімі нязручна сутыкацца; з якімі нязручна жыць. Гэта магчымасць сказаць, з чаго складаюся я як ЧАЛАВЕК і што для мяне ёсць гэтым паняццем.
«Homo» — гэта размова пра тое, як мы бачым сябе і іншых і як мы абыходзімся адно з адным. Тут ёсць усё: ад любові да нянавісці, ад сэксу да гвалту, ад асабістага да палітычнага.
Але перадусім, канешне, «Homo» — гэта гісторыя пра выбар. Пра тое, як чалавек выбірае любіць: любіць так, як «нельга»; любіць, калі цябе не прымаюць; любіць, калі цяжка браць і аддаваць; калі цябе адмаўляюцца бачыць. Гэта выбар сваёй прасторы, сваёй мовы, сваёй сэксуальнасці.
Кніга мусіць быць — канвертарам гукаў у літары, нянавісці — у любоў, матэрыяльным увасабленнем голасу — голасу жанчыны, якой кожны дзень даводзіцца даказваць сваё права на існаванне: гаварыць на сваёй мове, называць рэчы сваімі імёнамі, быць жанчынай і кахаць жанчын.
І, канешне ж, гэта магчымасць закрыць гештальт, паставіць кропку і пайсці далей.
Калі ўнутры вас адгукнуліся мае словы, я з прыемнасцю запрашаю зрабіць гэта разам.
Для таго, хто быў нябачны ў беларускай прасторы ўчора і застаецца нябачны сёння; хто шукае свой голас і магчымасці надаць яму гучанне; для таго, хто хоча, каб Іншае было рэальным.
Прыкладна 70 старонак паэтычнага тэксту без ілюстрацый. Фармат А5 (205х120 мм). Мяккая вокладка. Мяркуемы тыраж — 300 экз.
Нарадзілася ў 1992 годзе ў Мазыры. Скончыла філфак ГДУ імя Францыска Скарыны («Беларуская філалогія») і магістратуру БДУ («Амерыканская літаратура»). Фіналістка конкурсу «Экслібрыс» імя Аляксандра Уласава (2014), выпускніца Школы маладога пісьменніка пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў (2015), удзельніца праграмы «Рэзідэнцыя маладога літаратара» (2015), паэтычнага семінара з Вальжынай Морт (2017), праектаў «Вершаява» і «Перастварэнне» Фонда Роберта Боша і Беларускага ПЭН–цэнтра (2017–2018), шматлікіх літаратурных імпрэз і фестываляў. Лаўрэатка прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у намінацыі «Дэбют» (2016). Рэдактар паэзіі часопіса «Маладосць» (2017–2018). Жыве ў Мінску.
Калі нешта засталося незразумелым, пытанні можна дасылаць мне на электронную пошту: k.banduryna@gmail.com.
Сайт выдавецтва «Галіяфы»: halijafy.by.