Птушыныя анлайн сталоўкi

Арганізацыя другога сезону трансляцый са сталовак для птушак у Белавежскай Пушчы на сайце "Птушкі штодня".

    Шчыры дзякуй усiм нашым шаноуным спонсарам за тое, што падтрымалi наш праект i сабралi усю неабходную суму хутчэй, чым за месяц!!!

    Засталося яшчэ некалькi дзён i мы не спыняемся, а усе сродкi звыш заяуленай сумы пойдуць на дадатковы корм для нашых птушак, бо сталоукi будуць працаваць яшчэ два месяцы, а апетыт у нашых наведвальнiкау ну проста непараунальна вялiкi да iх маленькiх памерау!

    Узімку малыя і сярэднія птушкі часта гінуць праз недахоп корму, схаванага пад снегам. Есці ім трэба часта, каб падтрымліваць сілы, неабходныя для жыцця на марозе.

    Многія з нас ведаюць гэта і вешаюць кармушкі за вокнамі і на дрэвах.

    Але многіх з птушак, што прыляцяць падсілкавацца на нашыя сталоўкі у Белавежскай Пушчы, вы наўрад ці ўбачыце ў горадзе.

    Сучасныя тэхналогіі аддаляюць нас ад прыроды, але яны могуць і паказаць нам яе. Убачыць зімовае жыццё птушак і зразумець яго будзе цікава многім.

    Што мы робім?

    У маленькіх белавежскіх вёсачках Залессе і Вугляны, побач з некранутай прыродай, мы пачалі трансляцыю з дзвюх камер, якія ў анлайн рэжыме ўсю зіму будуць паказваць жыццё не менш дзесятка відаў нашых птушак тыячам людзей.

    сталоўка з Залесся

    сталоўка з Вуглян

    Па спасылцы глядзіце сёлетнюю анлайн трансляцыю:

    http://birdwatch.by/stalouka-2019?q=stalouka-2019&...

    Мы ведаем, што важны не толькі цікавы стрым з камер, але і тлумачэнні хто (які від), чаму і для чаго прыляцеў на сталоўку, таму мы каментуем адпаведныя моманты. Таксама мы выкладваем самыя цікавыя скрыншоты і відэа з падзей пад камерай, каб гледачы не прапусцілі тое важанае, што адбываецца на сталоўках і побач з імі.

    Чаму гэта патрэбна?

    Наша мэта:

    • наблiзiць жыццё нашых пернатых суседзяў да ўсiх, каму гэта цiкава;
    • зацiкавiць яшчэ больш людзей да назiрання i ўсебаковай падтрымкi птушак;
    • павысiць узровень экалагiчнай самасвядомасцi ў грамадстве.

    Мінулай зімой, калі мы распачалі першы сезон птушынай анлайн сталоўкі у Залессі, мы пераканаліся ў тым, што сталоўка цікавіць не толькі птушак: трансляцыю паглядзела каля 4500 чалавек з 62 краін Свету: ад Беларусі да Коста-Рыкі

    сярэдні дзяцел і сініцы

    Сталоўка з мінулага году: відэа, скрыншоты, каментары.

    http://birdwatch.by/stalouka-2018?q=stalouka-2018&...

    Унікальнасць праекта.

    Нашыя анлайн сталоўкі першыя ў краіне і адзіныя (прынамсі, што тычыцца адначасовай трансляцыі з дзвюх кармушак)!

    Бюджэт праекта.

    • корм для птушак
    • аплата мабільнага трафіка і статычных IP адрасоў для дзвюх камер на працягу трох месяцаў іх працы
    • інфрачырвоная падсветка для якаснай начной трансляцыі, для назірання за начным жыццём іншых жывёл - соваў і капытных
    • дадатковае абсталяванне для працы камер: мікрафоны, камутацыя і інш.
    • арганізацыйна-лагістычныя выдаткі.

    Усяго: 1270 руб.

    Што можа зрабіць кожны з нас?

    Дапамагчы птушкам ператрыммацца ўзімку - павесіць кармушку за сваім акном, ці ў двары.

    Стаць спонсарам нашага праекту і атрымаць ад нас узнагароды:

    Каманда праекта.

    Настасся Хмель, Сяргей Сідарук. Гаспадары экасядзібы "Залессе".

    Гэта нашы рукі, падсыпаючыя корм, вы бачыце падчас трансляцыі.

    https://web.facebook.com/Zalessie/

    Вадзім Пракапчук. Гаспадар Углянскай птушынай сталоўкі.

    Эколаг і грамадскі актывіст, супрацоўнік навуковага аддзела НП “Белавежская пушча”, сябра арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” з пачатку заснавання.

    Дзьмітры Вінчэўскі. Рэдактар сайта "Птушкі штодня" http://www.birdwatch.by,

    на якім адбываецца трансляцыя.

    Арнітолаг і бёрдуотчар з Гродна.

    Аляксандр Мініч. Тэхнічны куратар птушынай сталоўкі.

    Бёрдуотчар, сябра Брэстцкага абластнога аддзялення АПБ, праграміст.

    Кантакты.

    https://web.facebook.com/Zalessie/

    mailto:zalessie@gmail.com

    +375296958618 Настасся Хмель

    Другие проекты

    Нет данных