Гурт Teleport збірае грошы на звядзенне новага альбома!

Гурт Teleport з радасцю абвяшчае аб сканчэнні запісу новага альбома і збірае сродкі на яго звядзенне.

    Сябры! Мы рыхтуем другі альбом, які будзе мець назву «Padvojnasć».

    У яго ўвойдуць 12 новых песень ажно на трох мовах: беларускай, ангельскай, і ўкраінскай. Увесь матэрыял ужо запісаны. Засталося сабраць сродкі для звядзення і майстарынга. Таму мы запрашаем вас далучыцца да праекта і падтрымаць апошнюю надзею беларускай музыкі!

    Хто мы такія?

    Мы - гурт Teleport. У нас за плячыма паспяховы альбом «Maukliva», які мы выпусцілі летам 2015 года. Гэтая праца атрымала шмат станоўчых водгукаў і дала нам магчымасць ужо праз год наведаць ажно тры еўрапейскія шоўкейс фестывалі: Tallinn Music Week у Эстоніі, What’s Next In Music? у Літве і Reeperbahn Festival у Германіі. У 2017 сталі пераможцамі на фестывалі "Басовішча", пасля чаго з'явіліся на перадачы Belsat Music Live.

    Посмотреть видео

    Посмотреть видео

    На што пайдуць грошы?

    Пачнем з таго, што ўвесь матэрыял, які на дадзены момант ужо запісаны, запісваўся ў Кіеўскай студыі «ЗвукоЦех». Гэта вельмі крутая студыя, дзе працавалі : Океан Ельзі, Бумбокс, Дахабраха, Джамала і інш.

    Матэрыял, які мы запісалі, атрымаўся вельмі якасным, і каб не сапсаваць гэтую якасць, патрэбны адпаведныя звядзенне і майстарынг, таму сабраныя сродкі пойдуць на:

    1. Звядзенне
    2. Майстарынг

    Пакуль што вашай увазе мы можам прапанаваць невялічкае дэма альбома, пакуль без звядзення.

    Навошта нас падтрымліваць?

    Як, навошта? Падтрымліваючы нас, вы робіце ўнёсак у развіццё і распаўсюджванне беларускай музыкі і дапамагаеце нам усім заявіць аб сабе на ўвесь свет, таму што толькі на запісу альбома мы не збіраемся спыняцца. Працягнем наносіць нашую краіну на карту свету і аднаўляць нацыянальную годнасць!

    І памятайце, што сямейства Медычы знакамітае не тым, што былі кіраўнікамі, рымскімі папамі і проста багатымі людзьмі, а тым, што былі мецэнатамі, удзельнічалі ў краўдфандынгавых праектах і данацілі выбітным мастакам: Рафаэлю, Мікелянджэла, Тыцыану і шматлікім іншым. Вось і вы маеце шанец застацца ў гісторыі як мецэнаты і багема.

    Што ў выніку атрымаецца?

    У выніку беларуская музыка атрымае якасны альбом сусветнага ўзроўню. Гэта ўзор сапраўды свабоднай музыкі, не абмежаванай стылістычна, па-за рамкамі сённяшніх плыняў і тэндэнцый.

    Рабіць крутыя ўчынкі проста! Дастаткова адмовіцца ад аднаго кубачка кавы на карысць мастацтва!)

    За дапамогу ў запісе альбома вы атрымліваеце дыск, запрашальнікі на прэзентацыю, ды іншыя эксклюзіўныя падарункі!

    Дасылайце любыя вашыя пажаданні і ідэі па дадатковых лотах. Мы ўсё разгледзім і адкажам кожнаму!

    Нашыя кантакты:

    teleportmusicband@gmail.com - электронная пошта.

    https://vk.com/anya_reut - Анечка, мэнэджэр гурта

    +375297893217 - Яўген , лідэр гурта, адказны па творчых справах.

    Другие проекты

    Нет данных