Мультсерыял Хамф — агучым 48 серый па-беларуску!

Бясплатны легальны прагляд! Тры новыя серыі штотыдзень! Новы ўнікальны кантэнт! Якасная шматгалоска ад Gavarun.by! Добры, яскравы і пазнавальны мультсерыял 3+!

    Уступ

    Шмат хто з бацькоў адзначае, што дзеткі сёння ўспрымаюць і вывучаюць беларускую мову як замежную. Праз абмежаваную сферу ўжытку і праз нешматлікі дзіцячы кантэнт, асабліва праз недахоп мультфільмаў і мультсерыялаў па-беларуску.

    Між тым мультфільмы і кіно з’яўляюцца адной з самых уплывовых і прыцягальных частак сучаснай поп-культуры. Цікавае відэа дазваляе лёгка і ненавязліва пасябраваць з беларускай мовай!

    Мультфільмы па-беларуску дапамагаюць пазнаёміцца з беларускай лексікай, прызвычаіцца да гучання нашай мовы, а таксама матывуюць размаўляць і з маленства шанаваць родную мову! Дзеткі хутка запамінаюць новыя словы і натуральна ўспрымаюць беларускую мову, калі глядзяць цікавыя ім мультфільмы па-беларуску. Пасля прагляду яны маюць шмат агульных тэм для абмеркавання і камунікацыі)

    Што мы прапануем

    Перакласці і агучыць па-беларуску 48 серый вядомага брытанскага мультсерыяла Хамф (усяго выпушчана 78 серый).

    Хамф — гэта мілае пухнатае малое, што жыве разам са сваімі мамай і татам. Ён вельмі дапытлівы, пастаянна імкнецца даведацца нешта новае і даследаваць свет вакол сябе.

    Лепш за ўсё пра гэты мультсерыял раскажа пілотная серыя, вядома ж, па-беларуску!

    Посмотреть видео

    Асаблівасці праекта:

    • Бясплатны легальны прагляд! Лакалізаваныя па-беларуску серыі будуць выкладвацца на ютуб-канале студыі Gavarun.by. Праваўладальнік, Kidz Clips, дазваляе выкарыстоўваць на ютубе гэтыя відэа, такім чынам, паглядзець мультфільм можна будзе легальна і без тэрытарыяльных абмежаванняў.
    • Добры, яскравы і пазнавальны мультсерыял 3+ Мультфільм зацікавіць дзетак узростам ужо ад трох гадоў, ён настолькі зачароўвае, што нават дарослыя пры праглядзе пачынаюць падсвядома ўсміхацца)
    • Тры новыя серыі штотыдзень!Сапраўды, мы плануем выкладваць кожны тыдзень па тры новыя серыі, напрыклад у панядзелак, сераду і пятніцу!
    • Якасная шматгалоска ад Gavarun.by!Беларускамоўная версія ствараецца па правілах закадравага шматгалосага агучвання. Разам са штатнымі дыктарамі Адамам Трыпутнікам і Ташай Мурзэнштольц у праекце ўдзельнічае выдатная беларуская актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Хрысціна Дробыш! Увага, інтрыга! Яшчэ чакаем удзелу выдатнай зоркі беларускага тэатра і кіно!
    • Унікальны кантэнт!Вам і дзеткам не прыйдзецца пераглядаць мультфільм толькі таму, што нарэшце выйшла беларуская версія: кожная серыя будзе новая і невядомая, бо па-руску серыял не агучваўся!
    • Чатыры месяцы мультфільмаў па-беларуску! Агулам 48 серый займаюць па часе каля 336 хвілін — як чатыры поўнаметражныя стужкі, і рэліз усіх серый зойме чатыры месяцы.
    • Хуткі пачатак рэлізаў!Новыя серыі пачынаем выкладваць праз тыдзень пасля паспяховага збору фінансавання!

    Хто мы і чаму нам можна давяраць

    Студыя Gavarun.by ужо 2,5 года займаецца дыктарскім агучваннем па-беларуску фільмаў і мультфільмаў. За гэты час агучана 21 поўнаметражная стужка і больш як 40 кароткаметражных. Мы пачыналі як аматарскі праект, а сёння маем невялікую мэтанакіраваную каманду, здольную вырабляць прадукт прафесійнай якасці.

    Большасць прац зроблена на валанцёрскіх пачатках і знаходзіцца ў свабодным доступе ў сеціве. Таксама мы рэалізавалі 4 паспяховыя краўд-праекты, усе задачы якіх выкананы ў поўным аб'ёме і ў запланаваны тэрмін.

    Паглядзець кіно ў нашым агучванні можна па спасылках на афіцыйным сайце — http://gavarun.by

    На што ідуць грошы:

    • Стварэнне, пераклад і рэдактура субцітраў;
    • Укладка тэкста і студыйны запіс дыктараў;
    • Апрацоўка і звядзенне беларускай гукавой дарожкі;
    • Падрыхтоўка, мантаж і рэліз беларускай версіі мультсерыяла;
    • Камісія Вуллю;
    • Выдаткі на сувеніры для спонсараў

    Нашы кантакты:

    Email: gavarunby@gmail.comVk: https://vk.com/tryputnikFb: https://www.facebook.com/tryputnik

    Tg: https://t.me/Gavarun_by

    Другие проекты

    Нет данных