"Горад адзін, успаміны розныя". Кніга пра Гродна 1930-40-х

Кніга, у якой даўні Гродна паўстае ва ўспамінах яго жыхароў, чыё дзяцінства і маладосць прайшлі ў 1930-40-я. Яны - апошнія сведкі горада, які змяніўся назаўсёды

    Больш за год журналіст Hrodna.life збіраў успаміны пажылых гродзенцаў, чыё дзяцінства і маладосць прайшлі ў міжваенны перыяд і час Другой суственай вайны. З гэтых размоваў паўстаў цыкл артыкулаў, а цяпер і папяровае выданне.

    Што гэта за кніга?

    Гэта не навуковае выданне, як звычайна бывае са зборамі старых успамінаў. Усе запісы размоў прайшлі рэдактуру, каб выявіць самае цікавае і ў даступнай форме, зразумелай нават не для спецыялістаў, паказаць вобразы даўняга Гродна.

    Гэта кніга - адна з апошніх спробаў захаваць успаміны пра горад даваенных часоў і гадоў акупацыі. Героі, якія маглі б пра тыя падзеі расказаць робіцца ўсё менш. Не выключана, што ўжо праз год-два такую ж кнігу напісаць не атрымаецца.

    Характарыстыкі кнігі:

    - каля 100 старонак расповедаў пра даўні Гродна

    - 16 успамінаў гродзенцаў, якія нарадзіліся ў 1920-30-я

    - больш за 30 фотаздымкаў з прыватных архіваў гродзенцаў з выявамі месцаў, многія з якіх цалкам змяніліся цягам 20 ст.

    - мяккая вокладка

    - мінімальны наклад - 150 асобнікаў

    - кожны ваш унёсак звыш мінімальнай патрэбы дазволіць павялічыць наклад

    Кожная кніга, замоўленая праз Ulej.by будзе мець подпіс аўтара!

    Хто аўтар?

    Дзе пачытаць фрагменты?

    Успаміны друкаваліся цягам году на сайце Hrodna.life. Вось некаторыя з іх:

    Гэтыя і іншыя гісторыі патрапяць у кнігу.

    Што яшчэ будзе ў кнізе?

    Акрамя ўспамінаў каштоўнай часткай зместу будуць старыя фотаздымкі горада і яго жыхароў з прыватных калекцый герояў кнігі.

    Навошта заказваць кнігу?

    Кніга будзе карысная кожнаму, хто цікавіцца гісторыя Гродна і Заходняй Беларусі ў першай палове 20 ст.: не толькі прафесійным гісторыкам, але і кожнаму, хто любіць свой горад і сваю краіну.

    Заказваючы кнігу праз Ulej.by, вы зэканоміце: пасля выхаду ў кнігарнях яна будзе каштаваць даражэй.

    Хто выдае кнігу?

    Кнігу выдае рэдакцыя Hrodna.life і аўтар Руслан Кулевіч. За кампанію на Ulej.by адказвае галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота.

    Як звязацца з аўтарамі?

    Вы можаце пазваніць у рэдакцыю па нумары: +375 29 5896384 (Аляксей Шота, галоўны рэдактар)

    Або непасрэдна аўтару па нумары: +375 29 5153935

    Таксама знайсці нас можна ў сацыяльных сетках:

    FB

    VK

    Instagram

    Таксама чакаем на лісты на скрынку info@hrodna.life

    Другие проекты

    Нет данных