Неверагодныя прыгоды літары "Ў". Музычны альбом

Выданне дэбютнага альбома дзіцячых песень з казак пра літару “Ў”.

    "Неверагодныя прыгоды літары “Ў” – унікальны беларускамоўны праект, разлічаны на шырокую аўдыторыю, дзе ў даступнай і займальнай форме расказваецца пра прыгоды Літары “Ў”, а таксама яе сяброў. Сярод герояў: Воўк, Каза, Жыжаль, Лёля, Ярыла, Зюзя, Марана, Буслік, Стаўры і Гаўры – чарадзейныя персанажы, якія жывуць у казачнай краіне – Чароўным Бары, – ды Яська і Янінка, дзеці беларускай зямлі. Асабліва гэты праект важны і актуальны з тае прычыны, што на сённяшні дзень амаль няма дзіцячых спектакляў на беларускай мове, тым больш з беларускім кантэкстам, які б датычыўся беларускай гісторыі і культуры.

    З увагі на вялікую цікавасць і запатрабаванасць праекту было вырашана зрабіць асобны дыск з песнямі. Праз іх аўтары праекта вучаць маленькіх беларусаў любіць сваю Радзіму і паважаць традыцыйныя каштоўнасці роднага краю, знаёмяць з народнай культурай Беларусі.

    Посмотреть видео

    ПРА ПРАЕКТ

    “Неверагодныя прыгоды літары “Ў” – гэта не толькі будучы музычны альбом, але і тэатральна-музычны праект беларускага кампазітара і сцэнарыста Рамана Арлова, вядомага па працы з гуртамі "J:МОРС", "У нескладовае", мюзіклам "Чарадзей" і інш. Рэжысёрам ды выканаўцай галоўнай ролі выступае Кацярына Поцюс. Каардынатарам праекта па выданні музычнага альбома з'яўляецца культуролаг і выдавец Кастусь Антановіч.

    Галоўным героем тэатральна-музычны праекту, складзенага з аўтарскіх дзіцячых казак, не выпадкова стала адна з літар беларускага алфавіта.

    Што такое "літара Ў нескладовае" для беларусаў? Гэта не проста адна з літар беларускага алфавіта! Літара «Ў нескладовае» гэта тое, што вылучае беларусаў сярод іншых нацый! Літара «Ў нескладовае» гэта тое што робіць нас адметнымі!

    «Ў нескладовае» гэта і беларускі гурт, а цяпер і галоўны персанаж цыклу аўтарскіх казак.

    Посмотреть видео

    ПРА АЛЬБОМ

    • Альбом складаецца з 12 трэкаў, сярод якіх "Ляцім мы вясну вызваляць", "Чароўны бор", "Ярыла-сонца", "Хіп-хап Бусліка", "Марана супраць літары “Ў”.
    • Акрамя ўласна песень на дыску можна будзе знайсці і музыку да іх (мінусоўкі), а таксама кніжку-укладыш з тэкстамі – для сямейнага і пазакласнага выканання. Альбом можна выкарыстоўваць пры падрыхтоўцы святаў, школьных ранішнікаў.
    • Адметнасцю альбома будзе і тое, што адным з варыянтаў яго распаўсюджвання стануць арыгінальныя памятныя паштоўкі з прома-кодам – спасылкай, праз якую можна будзе ў любы час спампаваць альбом.
    • Самае галоўнае – гэты ўнікальны на беларускай прасторы альбом стане прыемным падарункам для маленькага беларуса да навагодніх святаў!

    ПРА АЎТАРА МУЗЫЧНАГА ПРАЕКТА

    Раман Арлоў нарадзіўся ў 1977 годзе ў Наваполацку, у 1993-м скончыў беларускі ліцэй імя Якуба Коласа ў Мінску, пазней – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці мэнэджар сацыякультурнай сферы (прадзюсар).

    З пачатку 1990-х іграў у гуртах “Буржуазія”, “Чэхаў”, “J:МОРС”. Як прадзюсар кліпаў працаваў з такімі праектамі як “Серёга”, “Братья Гримм”, Ольга Барабанщикова.

    У 2010 г. стварае ўласны гурт “У нескладовае”, у 2016-м рок-фолк оперу “Чарадзей”, якая да сённяшняга дня паспяхова збірае гледачоў у Беларусі, Польшчы. З канца 2017 г. распачаў цыкл музычных дзіцячых казак пра літару “У нескладовае”.

    Песні Рамана Арлова спяваюць “J:МОРС”, Аляксей Хлястоў, “Братья Гримм” і іншыя выканаўцы.

    НАШЫ КАНТАКТЫ

    ramanarlow494@yandex.ru

    kaastus@gmail.com

    https://vk.com/id89938861

    https://www.youtube.com/user/UneskladovajeTV

    УЗНАГАРОДЖАННІ

    За дапамогу ў выданні альбома вы можаце атрымаць дыск, арыгінальную паштоўку са спасылкай на альбом, загружаны на воблачны сервер, і подпісамі Рамана Арлова і Кацярыны Поцюс, запрашальнікі на прэзентацыю дыска, ды багата іншых цікавых падарункаў і прапаноў!

    СТВАРЫЦЬ СВЯТА

    “Неверагодныя прыгоды літары “Ў” – гэта яшчэ і сацыяльны праект. Ахвяраваўшы на выданне дыска, можаце зрабіць дзецям з інваліднасцю, якія жывуць у дамах-інтэрнатах, свята. У прыватнасці, па дасягненні сумы ў 2500 рублёў будзе арганізаваны дабрачынны паказ пастаноўкі “Як літара “Ў” уратавала Каляды” для выхаванцаў Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

    Другие проекты

    Нет данных