Упс. Мы ничего не нашли.
К сожалению, по вашему запросу ничего не найдено. Попробуйте еще раз или изучите то, что уже точно есть:
Польскі прафесар беларускага паходжання - пра гісторыю нашых земляў на картах. Перавыдаем класічную працу па-беларуску.
нашай картаграфіі слаўная, шматвяковая традыцыя. На жаль, толькі ў апошні час сталі з'яўляцца публікацыі, дзе гісторыя картаграфіі разглядаецца з беларускіх пазіцый. Але яны не маюць агульнага падмурку.
Радзівілаўская карта ВКЛ 1613 года (рэпрадукцыя ў раме 80х100 см) - адзін з падарункаў фундатарам
Тым часам гісторыя картаграфавання нашых земляў напісана! Яшчэ ў 1971 годзе ў Польшчы выйшла першае выданне кнігі Станіслава Александровіча “Развіццё картаграфіі ВКЛ да сярэдзіны 17 стагоддзя”. Гэта была яго справаздача на “габілітацыю” — па-нашаму доктарская дысертацыя. Кніга стала бестсэлерам, апошняе выданне ўбачыла свет у 2012 годзе (перапрацаванае і дапоўненае) пад грыфамі Каралеўскага замка, Інстытута гісторыі навукі Польскай акадэміі навук і Варшаўскага навуковага таварыства.
Перакладзеная на беларускую мову, кніга дасць цэласнае і справядлівае ўяўленне пра нашу картаграфію.
Самая важная постаць сярод даследчыкаў картаграфіі беларускіх земляў — Станіслаў Александровіч (1931-2015), доктар гуманітарных навук, прафесар Торуньскага і Варшаўскага ўніверсітэтаў. Менавіта С. Александровіч стаяў на абароне поспехаў вялікалітоўскай картаграфіі ад нападаў як з захаду, гэтак і з усходу. Гэта ён, у прыватнасці, даказаў, што нясвіжскае выданне Радзівілаўскай карты ВКЛ існавала - насуперак уплывовым польскім даследчыкам. Гэта ён выступіў з крытыкай высноў акадэміка Б. Рыбакова наконт першакрыніц "рускіх" карт Масковіі. Усё гэта ёсць у кнізе.
Станіслаў Александровіч (1931-2015) - аўтарытэтны даследчык картаграфіі
Род Александровічаў паходзіць з Беларусі, з-пад Браслава. Навуковец не забываў пра гэта: ён збіраў кнігі беларускіх навукоўцаў і нават некаторы час выкладаў у Мінску. Падрабязней пра навукоўца чытайце на нашым сайце.
У выданні будзе каля 344 с., з іх 68 с. каляровых. Фармат 218х280 мм. Запланавана цвёрдая вокладка.
У кнізе 6 радзелаў:
У канцы кнігі змешчаны 56 каляровых рэпрадукцый рэдкіх карт і планаў з архіваў Польшчы, Літвы, Швецыі. Важна адзначыць планы аблогі Полацка і карту Полацкага княства Станіслава Пахаловіча 1580 года, карту багнаў Палесся Даніэля Звікера 1650 года, ананімны праект адбудовы замка Улы 1568(?) года, план аблогі Ляхавічаў 1660 года, план бітвы пад Клушынам і план Масквы Тамаша Макоўскага.
Першая карта Беларусі А. Смоліча 1919 г. - адзін з падарункаў фундатарам
Ідэя выдання кнігі належыць калекцыянеру Аляксею Адамовічу. Ён прафінансаваў пераклад і навуковую рэдактуру.
Пераклад выконвае гісторык Максім Макараў, колішні аспірант пана Станіслава Александровіча. Работа будзе скончана ў лютым 2020 года.
Каманда imago.by атрымала правы на перавыданне кнігі ад спадкаемцаў навукоўца. З музеяў і бібліятэк, у якіх захоўваюцца рэдкія карты, апублікаваныя ў манаграфіі, атрыманы афіцыйныя дазволы на публікацыю выяў.
У кнізе знойдзецца месца, каб згадаць кожнага, хто падтрымае выданне. Незалежна ад сумы.
20 р. - вы атрымаеце якасную рэпрадукцыю ўнікальнай карты Беларусі Аркадзя Смоліча, пра якую можна прачытаць на нашым сайце.
Памер рэпрадукцыі 600х445 мм, лічбавы друк з двух бакоў.
50 р. - кніга С. Александровіча. Яшчэ да Новага года мы ўручым вам Сертыфікат, які да канца 2020 года можна будзе абмяняць на кнігу.
100 р. - кніга + запрашэнне на лекцыю ў студыі imago.by. Пагаворым пра калекцыянаванне антыкварных карт як інструмент інвестыцый, пра рэстаўрацыю і захоўванне папяровых аб'ектаў, а таксама пра падробкі.
350 р. - якасная рэпрадукцыя Радзівілаўскай карты Вялікага Княства Літоўскага (з Дняпром) у раме 80 х 100 см.
3000 р. - кніга + арыгінальная антыкварная карта Еўропы ў якасці падарунка (аформленая ў раму).
Падзяка за самы буйны фундуш - арыгінальная карта Еўропы 1762 г.
Арганізацыйнымі пытаннямі перавыдання займаецца каманда студыі imago.by:
За рэдагаванне, вёрстку і друк адказвае выдавецтва “Тэхналогія”.