«Мастацтва Беларусi ХХ ст. Парыжская школа» для дзяцей

Новае выданне ад «Творчых майстэрняў» пра сусветна вядомых мастакоў-суайчыннікаў у калабарацыi са знакамiтымi пiсьменнiкамi. Лепшы падарунак на Новы год!

    Кніга «Мастацтва Беларусi ХХ стагоддзя. Парыжская школа»— выдатная магчымасць бліжэй пазнаёміцца з творчасцю нашых сусветна вядомых суайчыннікаў, тых, кім мы можам ганарыцца, каго мы павінны памятаць. А яшчэ гэтая кніга створана для таго, каб дзеці і бацькі маглі цікава правесці час разам, даведацца нешта новае, пачытаць вершы ды казкі, памаляваць і пагуляць.

    Посмотреть видео

    Перад вамі трохі хуліганскі падручнік гісторыі мастацтва.Гуляйце і ведайце сваіх мастакоў!

    «Парыжская школа» - важная вяха ў гісторыі сусветнага мастацтва, гэта некалькі пакаленняў мастакоў з розных краін, якія ўгрунтаваліся ў Парыжы з 1900 да 1960-х гадоў. Але гэта i асобны феномен для беларускага мастацтва і нашай гісторыі. Станаўленне цэлага пакалення мастакоў, якія нарадзіліся ў Беларусі, адбылося ў Еўропе. Жыццё рознымі шляхамі прывяло кожнага з іх у Парыж. Амаль што ўсе яны жылі ў «Вуллі», доме-камуне для мастакоў, які адначасова стаў і галоўнай лабараторыяй мадэрнісцкага мастацтва пачатку XX стагоддзя. Усе гэтыя беларускія мастакі сталі прадстаўнікамі Парыжскай школы нароўні з Пабла Пікаса, Амедэа Мадзільяні, Фернанам Лежэ і іншымі сусветна вядомымі майстрамі.

    Дзякуючы калекцыянерскай дзейнасці ААТ «Белгазпрамбанк», у нашу краіну вяртаюцца шэдэўры мастакоў Парыжскай школы — ураджэнцаў Беларусі, творцаў, якія праславіліся за яе мяжой. А разам з карцінамі вяртаюцца і іх імёны, якія зноўку ўпісваюцца ў нашу гісторыю, у нашу памяць, у сучасны кантэкст.

    Размова iдзе пра такiх мастакоў, як:Марк Шагал, Хаім Суцін, Восіп Любіч, Восіп Цадкін, Файбiш-Шрага Царфiн, Міхаіл Кікоін, Пінхус Крэмень.

    На самых прэстыжных аўкцыёнах - Sotheby's, Christie's - іх карціны каштуюць дзесяткі мільёнаў даляраў нароўні з Ван Гогама, Мацісам, Пікаса, Далі.

    Доўгі час Марк Шагал, Хаім Суцін, Восіп Любіч, Восіп Цадкін, Файбiш-Шрага Царфiн, Міхаіл Кікоін, Пінхус Крэмень значыліся ў сусветнай мастацкай крытыцы як рускія мастакі. Зараз, дзякуючы працы многіх неабыякавых людзей і ініцыятыў, у тым ліку з боку бізнесу, ідзе хваля "вяртання" мастакам статусу беларусаў у агульнасусветным кантэксце: у музеях свету ўносяцца папраўкі ў апісаннях карцін, усё больш публікацый аб беларускіх прадстаўніках Парыжскай школы з'яўляецца ў нашай прэсе, а ў галерэі «Арт-Беларусь» можна бачыць арыгіналы карцін з карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк».Але працэс «вяртання» доўгі і складаны. Менавіта таму важна, каб дзеці з малых гадоў добра ведалі творчасць мастакоў-выхадцаў з Беларусі, якімі ганарыцца ўвесь свет.

    Кніга «Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Парыжская школа» створана для сямейнага чытання. Гэта трэцяя кніга ў серыі, распачатай “Творчымi майстэрнямі” галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

    З чаго складаецца кнiга:

    - Карцiны i iлюстрацыi
- Казкi i вершы 
- Гульні


    - Кароткія біяграфіі ўраджэнцаў Беларусі, якія сталі вядомымі ўжо на чужой зямлі, у сталіцы Францыі.


    Дагэтуль на працягу двух гадоў «Творчыя майстэрні» з дапамогай краўдфандынга выдалi «Мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя. Віцебская школа» i «Малевiч для дзяцей».

    «Мы ствараем серыю кнiг пра мастацтва, каб дзеці і дарослыя пачалі знаёміцца з беларускім мастацтвам мінулага i сучаснасцi праз казачныя гісторыі, вершы і творчую гульню. Гэтыя кнігi дапамогуць зразумець складаныя моманты ў карцiнах знакамiтых мастакоў і пазнаёміць вас з нязнанымі iмёнамi».

    Творчая і аўтарская праца над кнігай «Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. «Парыжская школа» была зроблена дзякуючы падтрымке ААТ «Белгазпрамбанк» і Цэнтру выяўленчага і медыя мастацтва «Новая культурная ініцыятыва». Аднак друк накладу будзе магчымы толькі дзякуючы вам! І толькі дзякуючы вам дзеці змогуць з малых гадоў любіць і разумець мастацтва, ведаць беларускіх мастакоў.

    «Мастацтва Беларусі XX стагодзьдзя. Парыжская школа» стане добрым падарункам дзіцяці да Новага года!

    Нават калі ў вас пакуль няма сваіх дзяцей, вы можаце яе прадзаказаць для братоў і сясцёр, пляменнікаў або дзяцей сваіх сяброў.Кніга будзе выдадзена да снежня 2018 года.

    Для каго гэтая кніга:

    - Для першаклашак. Можна лічыць гэтую кнігу прасунутым падручнікам з сучасным падыходам да засваення інфармацыі дзіцяці ў гульнявой і займальнай форме.
- Для дашкалят. Яны будуцць вывучаць мастацтва праз займальныя казкі.
- Для дарослых. Ніколі не позна пазнаваць нешта новае, асабліва разам са сваім дзіцем

    Чаму трэба замовiць кнігу?


    - Унікальнае дзіцячае выданне для сямейнага чытання пра самых яркіх беларускіх прадстаўнікоў, якія адносяцца да «Парыжскай школы»- Над кнігай працавалі прафесіяналы і зоркі беларускага сучаснага мастацтва - каманда «Творчых майстэрняў» галерэі «Ў» (мастацтвазнаўца Сафія Садоўская, мастак Bazinato, арт-менеджэры Ірына Лукашэнка і Вольга Мжэльская), мастак і пісьменнік Адам Глобус, музыка і паэт Лявон Вольскi, паэт Андрэй Хадановіч.
- Добры падарунак да Новага года для дзяцей
- Абмежаваны тыраж
- Падтрымка важнай ініцыятывы і нефармальнай адукацыі


    Што рабіць з гэтай кнігай?

    - Можна чытаць яе ад першай да апошняй старонкі.- І ад апошняй да першай.- Адказваць на пытанні з кнігі і задаваць пытанні дарослым.- У гэтай кнізе абавязкова ТРЭБА маляваць! - Таксама ты знойдзеш у ёй вершы — іх можна чытаць і нават спяваць.- А яшчэ можна насіць гэтую кнігу на галаве, каб навучыцца хадзіць, як каралі і каралевы.

    Дзецi, якiя чытаюць нашы кнiгi:

    Посмотреть видео

    Падарункi:

    Кнігі «Творчых майстэрняў» галерэі «Ў» - адзінае дзіцячае выданне, якое знаёмiць дзіцяці з малых гадоў з беларускім мастацтвам, пры гэтым на даступнай для его мове. Ніякіх сухіх тэкстаў хрэстаматый. Толькі займальныя ілюстрацыі, казкі, вершы і гульні.

    Старонкi праекта "Творчыя майстэрнi":FacebookInstagram @maisterni

    Далучайцеся да нас! Мы робiм важнае цiкава i весела!

    Другие проекты

    Нет данных