Дзіцячая кніга "Свет літар пані Понюшкі"

Выданне дзіцячай азбукі з 33 яркімі маляванымі гісторыямі для кожнай літары беларускага алфавіту.

    Пра што?

    "А вы ведалі, што часам літары ажываюць і нават могуць прыйсці да нас у госці? Аднойчы так і здарылася! Літары, усе пераблытаныя, падбеглі да мяне і папрасілі іх намаляваць. Тады я суняла іх і па чарзе намалявала для кожнай сваю гісторыю. Так атрымалася гэтая кніга. Не проста азбука, а цэлы сусвет – дзіўны і вясёлы, каляровы і жывы. А апынуцца ў ім вельмі лёгка – трэба толькі раскрыць гэтую кнігу."

    Што ўнутры?

    Кожны малюнак аб'ядноўвае прадметы і персанажы, якія пачынаюцца на пэўную літару. Гэтая "галоўная" літара можа размяшчацца ў пачатку ці ў сярэдзіне словаў. Да малюнкаў далучаныя тэксты, дзе "галоўная" літара і словы, якія складаюць сюжэт, вылучаныя колерам. У некаторых словах націск абазначаны падкрэсліваннем.

    На малюнках вы пазнаёміцеся з вясёлымі персанажамі, амаль кожны з каторых мае сваё імя.

    У пачатку кнігі – увесь беларускі алфавіт. Разам з дзіцём можна вывучаць літары па парадку, шукаць улюбёныя персанажы і карыстацца алфавітам як зместам кнігі.

    Як будзе выглядаць?

    • цвёрдая вокладка
    • фармат 22х16 см
    • каля 40 старонак
    • каляровыя ілюстрацыі
    • шчыльная крэйдаваная папера

    Хто стварыў?

    Кнігу прыдумала і намалявала пані Понюшка, яна ж Ганна Шчуко - архітэктар паводле адукацыі, а ў жыцці мастак, этнограф-аматар, майстра народных рамёстваў, мама.Асабістыя старонкі: vk.com/ponushka_anki, facebook.com/ponushka.anki

    Для каго?

    Кніга парадуе дзяцей дашкольнага ўзросту (0-6 гадоў) і прыдасца ўсім, хто толькі пачынае вывучаць беларускую мову. Гэта цудоўны падарунак любому маленькаму чытачу незалежна ад мовы гадавання.

    Другие проекты

    Нет данных