Разбітае Сэрца Пацана выдае новы альбом "Карняплоды любві"

РСП збірае сродкі на выпуск новага альбома, які паўстаў на глебе касмічнага кахання

    Дзякуем, даражэнькія! Альбом свялі!

    Цяпер працягваем зборы.

    Мы даўно вырошчваем ідэю кліпа на песню "Нельзя па закону" і, кажется, магчымасць такая ў нас паявілась. Да кліпу нам трэба назбіраць 150%.

    Гурт "Разбітае Сэрца Пацана" збірае грошы на звядзенне новага альбома "Карняплоды любві". Гэтая пласцінка пра свядомае каханне галоўнага героя з прыправай "фірмовага стылю" гурта. Ты не застанешся абураным пасля яго праслухоўвання, бо хуліганскі гумар да гэтага часу наш верны сябра.

    Новы альбом будзе складацца з 10 песен. Некалькі з іх мы ўжо гралі на канцэртах, а трэк "Смузі-мафіны", які прапітаны сэксам і каханнем, быў прэзентаваны ў красавіку.

    Прэзентацыя новага альбома адбудзецца 4 кастрычніка ў клубе "Бруге" (Партызанскі 6а), адзіночныя і парныя квіткі шукай у лотах.

    Актуальная старонка прэзентацыi альбома 4 кастрычніка - "Карняплоды любві"

    У 2015 годзе мы паспяхова сабралі грошы на альбом "Пасрэдствам срэдств", а цяпер вырашылі яшчэ раз звярнуцца да народнай дапамогі, бо і да гэтага часу застаецца цяжкім пытанне звядзення, аплаты паслуг гукарэжысера. Зараз мы звяртаемся да паслугаў Алега Даманьчука, які працаваў з гуртамі Петля Пристрастия, Серебряная свадьба, TonqiXod і інш.

    Посмотреть видео

    Другие проекты

    Нет данных