Падтрымка дзейнасці ГА "Таварыства беларускай мовы"

Сродкі пойдуць на бягучую дзейнасць ТБМ і на рамонт сядзібы.

    ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”Нашы мэты:

    • Абарона лінгвістычных правоў.
    • Падтрымка і развіццё беларускай мовы і культуры.

    Наша таварыства было заснавана ў 1989 годзе.

    У складзе арганізацыі каля 450 мясцовых арганізацый і суполак. 6 абласных арганізацый, 41 раённая і гарадская арганізацыя і 6 асобных суполак маюць дзяржаўную рэгістрацыю з правамі юрыдычнай асобы.

    Наша дзейнасць

    • Наша арганізацыя праводзіць грамадскія кампаніі з мэтай абароны розных лінгвістычных правоў, якія маюць дачыненне да беларускай мовы. Мы забяспечваем юрыдычную дапамогу ахвярам дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце і распрацоўваем законапраекты, якія гарантуюць роўныя правы ўсім моўным супольнасцям Беларусі.
    • Наша таварыства выдае дзве штотыднёвыя газеты і літаратурна-мастацкі часопіс на тэмы беларускай мовы, культуры і моўных правоў.
    • Мы арганізуем семінары, навуковыя канферэнцыі, спаборніцтвы і святкаванні, мэта якіх – папулярызацыя і развіццё беларускай мовы і абарона лінгвістычных правоў.
    • Наша аб’яднанне выступае дарадцай дзяржаўных і камерцыйных арганізацый у пытаннях беларускай тэрміналогіі.
    • Мы актыўна працуем у межах Форума грамадзянскай супольнасці краін-удзельніц Усходняга партнёрства.

    Згодна закона грамадскія арганізацыі не могуць весці камерцыйную дзейнасць для забеспячэння сваёй дзейнасці.

    Грамадская арганізацыя ТБМ павінна аплочваць арэнду сядзібы па камерцыйных коштах. У сядзібе ТБМ не было рамонту больш 20 гадоў.

    Адзінымі крыніцамі сродкаў для падтрымання дзейнасці ТБМ з'яўляюцца сяброўскія ўнёскі і ахвяраванні, колькасць якіх, у сувязі з пастаянным павышэннем арэндных ставак, вельмі бракуе.

    Ахвяраванні пойдуць на бягучую дзейнасць ТБМ і на рамонт сядзібы.

    Некаторыя з нашых апошніх дасягненняў

    • Зарэгістравалі беларускамоўны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча.
    • У адказ на нашы шматгадовыя патрабаванні былі ўнесены змены ў “Закон аб зваротах фізічных і юрыдычных асоб”. Зараз ён гарантуе кожнаму заяўляльніку права атрымаць афіцыйны адказ на яго ці яе роднай мове. Новы “Закон аб геаграфічных назвах” патрабуе, каб новыя населеныя пункты атрымлівалі назвы па-беларуску.
    • Беларуская мова вярнулася ў тэленавіны, у абвесткі на чыгунцы, у метро і г.д.
    • На беларускую мову перакладзена шмат камп’ютэрных праграм, вайсковыя статуты, правілы дарожнага руху.
    • Наша таварыства было ініцыятарам стварэння першага беларускага недзяржаўнага спадарожнікавага тэлеканала “БелСат”.
    • Мы распрацавалі законапраект новага Закона аб мовах Рэспублікі Беларусь, які забяспечвае рэальную роўнасць паміж дзвюма дзяржаўнымі мовамі. Наш законапраект “Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы” вызначае функцыі і абавязкі дзяржаўных структур па падтрымцы мовы.
    • У 2018 годзе мы правялі ўжо адзінаццатую Агульнанацыянальную дыктоўку з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы.

    Некаторыя дасягненні з нашай гісторыі

    • У 1990 годзе распрацаваны і прыняты “Закон аб мовах у Рэапубліцы Беларусь”. Сябры таварыства прынялі ўдзел у распрацоўцы Дзяржаўнай праграмы развіцця беларускай і іншых нацыянальных моў у Рэспубліцы Беларусь у 1991 годзе.
    • Таварыства выдала больш за 20 мастацкіх і навуковых кніг, у тым ліку “Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва” М. Шчакаціхіна, “Пачаткі роднае мовы” В. Раманцэвіч, “Геаграфія Беларусі” А. Смоліча, “Аняменне: хронікі знішчэння беларускай мовы”, а таксама слоўнікі па фізіцы, матэматыцы, батаніцы, зоапаразіталогіі і іншыя.
    • Сабрана больш за 10000 беларускіх кніг, якія бясплатна перададзены нашым рэгіянальным структурам, вясковым школам і бібліятэкам, а таксама малазабяспечаным сем’ям з мэтай падтрымкі адукацыі на беларускай мове.
    • ТБМ сабрала бібліятэку антыкварных і рэдкіх беларускіх выданняў.
    • Мы арганізавалі шмат навуковых канферэнцый, напрыклад “Закон аб мовах: вынікі і перспектывы”, “Беларуская тапаніміка: гісторыя і сучаснасць”, “Моўныя правы і іх абарона” (2015 г.).
    • Праведзена шмат конкурсаў, напрыклад, конкурс на лепшую беларускую вясковую школу, паэтычны конкурс ТБМ “Быў нейкі зусім незвычайны дзень”, конкурс артыкулаў у Вікіпедыі на тэму “Гуманітарныя навукі. Персаналіі”.
    • Створаны першы беларускі спэлчэкер.

    У Раду ТБМ заўжды ўваходзіла значная колькасць выбітных прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: знакамітыя дзеячы культуры, навукоўцы і грамадскія актывісты. У розныя часы сябрамі Рады былі Вячаслаў Адамчык, Янка Брыль, Генадзь Бураўкін, Анатоль Бутэвіч, Васіль Быкаў, Яўген Вайтовіч, Артур Вольскі, Міхаіл Дзямчук, Анатоль Клышка, Алег Лойка, Леанід Лыч, Зянон Пазняк, Тамара Саўчук, Максім Танк, Юрый Хадыка, Фёдар Янкоўскі, Ніл Гілевіч, Уладзімір Содаль, Зінаіда Бандарэнка, Васіль Зуёнак, Адам Мальдзіс, Ніна Шыдлоўская, Вінцук Вячорка, Людміла Дзіцэвіч, Мікалай Савіцкі.

    Кантакт

    220034, вул. Румянцава 13, Мінск, Беларусь.

    тэл. +375 29 276 08 06E-mail: siadziba@gmail.com.

    Інтэрнэт: http://tbm-mova.by.

    Другие проекты

    Нет данных