Кніга “Вяртанне Ліліт”

Добрыя дзяўчынкі трапляюць у Рай, а кепскія — у Беларусь. Як зрабіцца гаспадыняй уласнага лёсу там, дзе за цябе ўсё вырашылі на цэлую вечнасць наперад?

    Анатацыя

    Ліліт, першая жонка Адама, пакінула Рай і не прыжылася ў Пекле. За гэта Бог і Д’ябал змусілі яе падпісаць угоду, паводле якой Ліліт мусіць бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод людзей. Пабадзяўшыся па свеце, Ліліт урэшце трапляе ў сучасны Мінск. Тут яна сустракае журналіста газеты "Наша Нядоля", які марыць пра літаратурную славу, папулярную блогерку, якая вучыць жанчын абуджаць у сабе Багіню, дэмана, які спакушае жанчын, ды анёла, які ўдзень працуе праграмістам і складае гараскопы, а ўначы гуляе па дахах. Таксама Ліліт сустракае вучонага ката, здольнага адрозніць оперы Вівальдзі ад італьянскага Гендэля, а яшчэ дзяўчыну-псіхолага, якой дапамагае раскрыць рэдкі дар з дапамогаю картаў Таро.

    Для каго кніга напісаная?

    Для “добрых дзяўчынак”, якім няёмка парушаць нязручныя для сябе правілы. А яшчэ для аматараў спалучэння містыкі з рэалізмам у літаратуры, а таксама для ўсіх, каму даспадобы лёгкія, чытэльныя тэксты з займальным сюжэтам.

    Колькі будзе каштаваць кніга, замоўленая на краўдфандынгу?

    • 10 рублёў — 1 асобнік з аўтографам аўтаркі.
    • 15 рублёў — 1 асобнік з аўтографам аўтаркі і згадкай свайго імя ў спісе фундатараў.
    • 19 рублёў — 2 асобнікі з аўтографам аўтаркі.
    • 22 рублі – тое ж, што і за 15 руб. + падрабязны індывідуальны прагноз на картах Таро.
    • 27 рублёў — 3 асобнікі з аўтографам аўтаркі.
    • 100 рублёў – калектыўны заказ на 10 асобнікаў. Кожны
    • атрымае аўтограф аўтаркі і згадку свайго імя ў спісе фундатараў.
    • 300 рублёў – Фундатар. Вы атрымаеце 10 кніг з аўтографам аўтаркі. Мы размясцім лагатып вашай кампаніі ў спісе фундатараў.
    • 1000 рублёў. Галоўны фундатар. Вы атрымаеце 20 кніг з аўтографам аўтаркі. Мы размясцім лагатып вашай кампаніі на задняй вокладцы кнігі.

    Як кніга будзе выглядаць?

    Мяккая вокладка, 250 старонак фармата А5. Выдаваць плануецца ў выдавецтве “Янушкевіч”.

    Публікацыі ў СМІ пра кнігу "Вяртанне Ліліт"

    "Новы час": У Шаровай несумненны талент карыкатурысткі і разнастайны сацыяльны вопыт, які ўключае ў тым ліку працу для рэдакцый некалькіх незалежных СМІ, удзел у літаратурных конкурсах ды прэміях і проста дачыненне ў інтэрнэце. «Гэты раман гартаеш як бясконцую фб-стужку, ад якой немагчыма адарвацца. З дакладнасцю пазнаеш выразы, інтанацыі, галасы», — сведчаць першыя чытачы твора.

    "Наша Ніна":"Я даволі часта сутыкаюся з жанчынамі, якіх жыццё заганяе ў кут. Часам я бачу ў іх сябе імаверную: што было б са мной, калі б я на тым ці іншым этапе сваёй біяграфіі засталася «добрай дзяўчынкай». Я жывая, здаровая, маю свабоду манеўраў, бо мне пашэнціла. А іншым — не. Вось у дачыненні да іх хочацца аднавіць нейкую справядлівасць".

    Пра аўтарку

    Юлія Шарова — лаўрэатка прэміі “Дэбют” імя М. Багдановіча (раман “Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік”, 2013 год). У свой час навучалася оперным спевам, а потым атрымала дыплом практычнага псіхолага. Мае шмат розных прафесій і зацікаўленняў, з якіх чэрпае матэрыял для раманаў. Давярае ўласнай інтуіцыі болей, чым цвярозаму разліку. Умее варажыць на картах Таро.

    У пытаннях, звязаных з краудфандынгавай кампаніяй, з аўтаркай можна скантактавацца праз тэлефон +375 29 664 96 85 або напісаць ліст на адрасsharova.julia@gmail.com.

    Другие проекты

    Нет данных