Aльбом Vuraj на аснове палескіх народных песень

Запіс і выданне чацвёртага альбома фолк-гурта Vuraj - “Lito” на аснове старажытных песень беларускага палесся.

    “Што спяваеце?” – “Літо!” Вось так проста – адным словам “літо” – на Палессі называюць цыкл абрадавых песень, у якіх знайшлі адбітак звычаі, павер’і і ўяўленні нашага народа.

    “Літо" - гэта беражліва сабраныя, вывучаныя, пераасэнсаваныя і літаральна наноў створаныя каляндарна-абрадавыя песні беларускага Палесся. Сяргей Доўгушаў і Vuraj на працягу 4 гадоў шукалі іх у экспедыцыях, знаходзілі і надавалі кожнай сваё адметнае "вурайскае" гучанне.

    Посмотреть видео

    У новым альбоме будзе падкрэслівацца ўнікальнасць кожнага рэгіёна Палесся – аўтэнтычныя мелодыі і музычны строй, адметнасці мікрамоў і дыялектаў, - усе гэта будзе захоўвацца, каб перадаць магію абрадавых песень, таямніцу старажытных рытуалаў і моц сувязі з продкамі.

    Посмотреть видео

    Падчас запісу будуць выкарыстоўвацца колавая ліра, беларускія народныя духавыя інструменты.

    Запіс, звядзенне і мастэрынг плануюцца на студыі TRStudio у Варшаве. Гэта выдатная студыя з першакласнымі прафессіяналамі (намінацыя на Grammy) з досьведам працы з фолк музыкай.

    Пра гурт

    Vuraj (Ву-рай)

    Менскі фолк-гурт, які спалучае лірыку і мелодыі народных песень з элементамі розных музычных стыляў. Вандруючы па Беларусі, музыкі збіраюць аўтэнтычныя спевы, якім потым даюць новае жыццё ў сучаснай афарбоўцы - ад фолк-року да псіхадэлікі.

    Пераможцы прэміі “Героі Году 2016” ад Tuzin.fm за ўнёсак у беларускую музыку.

    Лепшы фолк-альбом 2014 па версіі experty.by.

    Рэлізы: Вурай (2010), “Песні, казачкі ды танцы” (2011), “Rajok” (2014) и “Шэсць загадак” (EP, 2015) Сінглы: Святы вечар - 2016; Ой, лятала - 2016

    Старонкі гурта:

    facebook: https://www.facebook.com/vurajband/

    vk: https://vk.com/vuraj

    бліжэйшы канцэрт: https://www.facebook.com/pg/vurajband/events/

    За дапамогу ў запісе альбома вы атрымліваеце дыск, запрашальнікі на прэзентацыю, ды іншыя эксклюзіўныя падарункі!

    Вы атрымаеце адно з цудоўных фота, якія зрабіў выдатны фатограф Міхаіл Лешчанка падчас экспедыцыі на Палессе. Мы раздрукуем і паставім у прыгожую рамку палескае фота на ваш выбар.

    Спецыяльныя прапановы для карпаратыўных спонсараў

    Усе бізнэс-спонсары атрымаюць падзякі ад Vuraj на старонках гурта, а таксама падчас прэзентацыі альбома. Вашы лагатыпы могуць быць размешчаны на прома-прадукцыі. Музыкі адчынены да любых сустрэчных прапаноў аб супрацоўніцтве.

    Музыкі выканаюць 2-гадзінны сэт з інтэрактыўнымі народнымі гульнямі і спевамі.

    Людзі сыходзяць, разам з імі сыходзяць і песні. Давайце разам захаваем галасы продкаў і нададзім старажытным спевам новае жыцце! Падтрымайце палескі альбом Vuraj на Ulej.by!

    Другие проекты

    Нет данных