Маркес. Упершыню па-беларуску

Адзін з самых нязвыклых раманаў пра каханне загучыць у выдатнейшым перакладзе Карласа Шэрмана.

    На што патрэбны грошы?

    Раман “Каханне падчас халеры” – самы аптымістычны твор Маркеса. Гэта гісторыя пра тое, як юнацкае каханне набірае сілу і квітнее ў душах ужо немаладых людзей. Праз сваіх герояў пісьменнік даводзіць, што палкасць з лёгкасцю ўзнікае ў любым узросце – не толькі ў маладосці.

    Макет кнігі гатовы. Грошы патрэбны на аплату аўтарскіх правоў. Маркес – адзін з найпапулярнейшых нобелеўскіх лаўрэатаў, і гэта дыктуе кошты на яго творы.

    Дзякуючы вашай падтрымцы мы зможам не толькі выдаць раман калумбійскага пісьменніка, але і павялічыць наклад. І тым самым зробім кнігу даступнай па-беларуску большай колькасці чытачоў.

    Але толькі вы, хто падтрымае выданне праз краўдфандынг, атрымаеце ўнікальную прапанову.

    Гэта будзе нумарны асобнік рамана з адмысловай вокладкай (яна будзе адрознай ад агульнага накладу), з факсіміле аўтографа аўтара, да гэтага яшчэ будзе прыкладзены спецыяльны фотапартрэт. Па-за ulej.by ніхто больш не атрымае такі камплект.

    Тыя, хто збірае кніжныя серыі, зможа пачаць гэта рабіць і зараз. Толькі для вас першыя дзве кнігі серыі "Noblesse oblige" – па найніжэйшай цане.

    Таксама толькі для ўдзельнікаў краўдфандынгавай кампаніі ёсць магчымасць атрымаць кнігу ў цвёрдай вокладцы (limited!)

    Гэта будзе другая кніга ў серыі твораў нобелеўскіх лаўрэатаў – “Noblesse oblige”. Адкрыў серыю сёлета “Голад” Кнута Гамсуна.

    Хто такі Маркес?

    Габрыель Гарсія Маркес (1927–2014) – нобелеўскі лаўрэат 1982 года. Нарадзіўсяў Калумбіі. У 1961 годзе пераехаў у Мексіку, дзе і правёў большую частку жыцця.Аўтар кніг “Да палкоўніка ніхто не піша”, “Восень патрыярха”, “Сто гадоў самоты”і іншых. Найярчэйшы прадстаўнік літаратурнага накірунку “магічны рэалізм”.

    “Каханне падчас халеры” выйшла ў 1985 годзе. Амаль дваццаць гадоў Маркес адмаўляўся перадаваць правы на экранізацыю гэтай кнігі. Але саступіў: аднайменны фільм з’явіўся ў 2007 годзе.

    Габрыель Гарсія Маркес са сваёй жонкай Мэрсэдэс, якой прысвечана "Каханне падчас халеры".

    Хто зрабіў пераклад?

    На беларускую мову раман пераклаў Карлас Шэрман (1934–2005).

    Шэрман нарадзіўся ва Уругваі. Яго бацька – ураджэнец Беларусі, які адправіўся ўАмерыку на заробкі, але так і застаўся на чужыне. Там ажаніўся.

    Карлас вучыўся ва ўніверсітэце ў Аргенціне. Працаваў у мясцовых газетах. У1956 годзе прыехаў у Беларусь. Перакладаў з беларускай на іспанскую і наадварот.

    Карлас Шэрман разам з Валянцінам Тарасам у 1970-х першым пераклаў на рускуюмову кнігу Маркеса “Восень патрыярха” (працу над перакладам на беларускую тады партфункцыянеры не адобрылі).

    Карлас Шэрман (злева), Лявон Баршчэўскі, Генадзь Бураўкін.

    Хто гэтым займаецца?

    Дабрачынны фонд “Вяртанне” (сузаснавальнік шэрагулітаратурных прэмій – “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, Прэмія Цёткі занайлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, Прэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшуюперакладную кнігу) і выдавецтва “Янушкевіч”.

    Другие проекты

    Нет данных