Упс. Мы ничего не нашли.
К сожалению, по вашему запросу ничего не найдено. Попробуйте еще раз или изучите то, что уже точно есть:
Выданьне кнігай паэмы «Сарматыя» Марыі Мартысевіч
Я зладзіла гэтую кампанію дзеля выданьня эпісталярнай паэмы, якую публікавала сёлета з сакавіка па верасень у фэйсбуку пад цэтлікам #sarmatia. Маю надзею, што для мяне і тых чытачоў, якія ўпадабалі мае вершы, выхад кнігі зробіцца прыемным завяршэньнем году, прабаўленага з героямі «Сарматыі».
Гэта гісторыя, якая мела месца невядома калі і невядома дзе. Але яно і няважна, калі і дзе, бо «Сарматыя» – гэта гісторыя пра тое, што звычайна здараецца зь людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне.
(Тут вы можаце прачытаць мой «Маніфест сарматкі»).
(Тут чытайце эсэ Андрэя Хадановіча пра паэму «Сарматыя»«Сарматыя»).(Тут гутарка з Аляксандрай Дорскай з нагоды выхаду паэмы «Сарматыя»).
Мне прыйшло да галавы, што Сарматыя (як часам называлі Вялікае княства Літоўскае), можа, і заняпала, але сарматы нікуды не падзеліся. Прычым іх даволі шмат – варта азірнуцца навокал. І гаворка не пра нацыю – няхай нікога ня ўводзіць у зман тое, што я пішу па-беларуску. Ня ўсе беларусы – сарматы, як і не ўсе сарматы – беларусы. Вершы, уласна, пра гэта. Ну, і пра каханьне.
«Сарматыя» складаецца з 30 невялікіх вершаў, зьвязаных умоўным сюжэтам. Паэма будзе выдадзеная невялікай кнігай фармату, блізкага да А5, у кардоннай вокладцы, зь некалькімі ілюстрацыямі. Адарваўшы ілюстрацыі па пэрфалініі, можна будзе выкарыстаць іх як паштоўкі. Прынамсі, ёсьць такая паліграфічная задума, якую хочацца ажыцьцявіць.
Мы пастараемся даць рады з выданьнем «Сарматыі» да канца 2018 году. Запрашаем падтрымаць выхад кнігі ў абмен на падарункі!
5 рублёў – набор з чатырох паштовак «Сарматыя».
Чатыры карцінкі для прынта на тэкстыль у фарматах JPEG, AI i PDF - у падарунак.
СПАМПАВАЦЬ ПРЫНТЫ ДЛЯ ДРУКУ НА ВОПРАТЦЫ МОЖНА ТУТ (да 3 сьнежня 2018 г.)
7 рублёў – адзін асобнік паэмы «Сарматыя», які трэба будзе забраць самастойна на сядзібе выдавецтва «Янушкевіч» у Менску.
10 рублёў – асобнік паэмы «Сарматыя» з аўтографам аўтаркі, які я дашлю вам поштай. Гэта прапанова для першых 50 мэцэнатаў – жыхароў Беларусі.
13 рублёў – тое ж, што за 10 рублёў, але асобнік паэмы з аўтографам я дашлю вам па-за межы Беларусі. Для іншаземцаў прапанова неабмежаваная :)
14 рублёў – 2 асобнікі паэмы «Сарматыя».
20 рублёў – 3 асобнікі паэмы «Сарматыя».
30 рублёў – 5 асобнікаў паэмы «Сарматыя».
Кнігі трэба будзе забраць самастойна на сядзібе выдавецтва «Янушкевіч» у Менску або пазначыць падчас замовы свой адрас з індэксам, каб атрымаць іх накладзеным плацяжом (толькі па Беларусі).
Адзін асобнік будзе важыць прыкладна 150 г.
100 рублёў – 25 асобнікаў паэмы «Сарматыя». Кнігі трэба будзе забраць самастойна на сядзібе выдавецтва «Янушкевіч» у Менску. Калі гэта неабходна, магчыма аформіць усе належныя дакументы, каб афіцыйна прадаваць кнігі.
100 рублёў – 5 асобнікаў паэмы «Сарматыя» (адзін з аўтографам), падзяка вершам напрыканцы кнігі. Па жаданьні, кнігі можна будзе атрымаць поштай у Беларусі і па-за яе межамі.
Так, паэма аформленая тарашкевіцай, і ў тэксьце ёсьць некалькі нецэнзурных словаў з купюрамі. 16+.
«Гэтая, з дазволу сказаць, «Сраматыя» – самае гнюснае, што з’яўлялася на нашай спеўнай, мілагучнай мове ў ХХІ стагоддзі. Мала таго, што аўтарка са смакам плюе ў глыбокі калодзеж беларускай шляхецкай годнасці, мала таго, што яна неабазнаная ў слаўнай гісторыі нашага шматпакутнага краю і абыходзіць маўчаннем здзяйсненні такіх волатаў Вялікага Княства як Канстанцін Астрожскі, Леў Сапега або Тадэвуш Рэйтан – яна дазваляе сабе ўжываць у вершах крэпкія слоўцы, запазычаныя з мовы адной суседняй дзяржавы, якія я – мужчына! – ніколі не прамоўлю нават у мужчынскім таварыстве!!! Гераіня паэмы (якую паэтка яўна спісала са сваёй сумнеўнай асобы) – грубая, няўклюдная, відавочна непрыгожая, не першай свежыні, да таго ж, зняважлівая да сарматаў і ўсяго сармацкага кабецінка ў, як прынята цяпер казаць, «актыўным пошуку». Нядзіўна, што яна кончыла так, як яна кончыла. Хочацца параіць розным марыям мартысевіч, каб пахутчэй выйшлі замуж, панараджалі дзетак і супакоіліся. Мо тады паразумнеюць і спасцігнуць, у чым палягае сапраўднае жаночае шчасце».Ананімны камэнтатар аднаго папулярнага навіннага парталу
Я уважаю белорусский язык и каждый вечер стараюсь показывать ребёнку «Калыханку» – ведь мы все-таки живем в нашей прекрасной Беларуси и это все своё, родное… Но я не понимаю: зачем так коверкать речь? Все эти «зь», «ня»? «Няўсьцерп», «сьцягно», «трэнас», «распуста»... В школе нас этому не учили. Не смогла дочитать до конца, извините.Вікторыя, майстарка навагодніх цацак у дэкрэце
Я падсела на гэты серыял.
Адэля, выпускніца Менскай гімназіі №23
«Сарматия» – это что-то изумительное! Чудо какое-то расчудесное. Когда я читаю эти стихи на мове, я будто бы чувствую вкус того пряного смузи, на который они могли бы вдохновить нашего бариста.Барыс, уладальнік моднай кавярні ў цэнтры Менску
Это просто у неё сармата нормального не было.
Пан Вітаўт Пакшывецкі, кіраўнік рыцарскага клюбу «Грунвальд наш!»