Упс. Мы ничего не нашли.
К сожалению, по вашему запросу ничего не найдено. Попробуйте еще раз или изучите то, что уже точно есть:
Збор сродкаў на выданне першай кнігі серыі "Амерыканка" – раману "Палёт над гняздом зязюлі" Кена Кізі.
Каб серыя магла адбыцца, мы зладзілі вясёлую і насычаную падзеямі краўдфандынг-кампанію "Лета з "Амерыканкай".
На жаль, сумы, набходнай для таго, каб адначасова надрукаваць чатыры кнігі, нам сабраць не ўдалося – мы прыцягнулі ў кампанію толькі 25% неабходных сродкаў. Нягледзячы на ў цэлым пазітыўны вынік для праекта, звязанага з беларускай мовай і культурай – прыкладна 7500 рублёў і больш за 230 спонсараў – гэтага недастаткова, каб "Амерыканка" пабачыла свет так хутка, як нам хацелася б. Таму, паводле правілаў "Вулля", пасля 22 жніўня грошы вернуцца на карткі ахвярадаўцам.
Мы не апускаем рукі і пачынаем наноў. Цяпер мы будзем збіраць грошы асобна на кожную кнігу. Пілотным выданнем "Амерыканкі" зробіцца самы вялікі з чатырох раманаў.
© Ken Kesey, 1962 © Aliaksiej Znatkievič, 2017 Copyright agreement between Viking, an imprint of Penguin Publishing Group, a division of Penguin Random House LLC, and Januškevič Publishing House.
Рэдактура – Марыя Мартысевіч
Карэктура – Настасся Мацяш
Вокладка – Анатоль Лазар, дызайн-студыя ”Адліга”
Макет і друк – выдавецтва “Янушкевіч”.
Фармат выдання 145х215, 370 старонак, мяккая вокладка.
Тарашкевіца
Вялікая Сястра Брыдар упэўнена кіруе сваім аддзяленнем у Арэгонскім псіхіятрычным шпіталі, трымаючы пад няспынным кантролем пацыентаў і персанал. Але ўзорны парадак Камбінату дае расколіну, калі з’яўляецца пацыент Макмэрфі – азартны гулец, жартаўнік і валацуга. Мы бачым ягонае змаганне вачыма Правадыра Бромдэна: нібыта глуханямы індзеец-мяшанец назірае за спробамі Макмэрфі вярнуць насельнікам шпіталю годнасць і надзею. У сваім першым рамане Кен Кізі стварыў драпежны і жывы свет, у якім няпроста пабачыць падзел паміж нармальнасцю і вар'яцтвам, свабодай і адказнасцю за тых, хто ў цябе паверыў.
Чытаць пачатак раману ў онлайн-часопісе "ПрайдзіСвет" або слухаць пачатак раману на "Літаратурным радыё" ў выкананні перакладчыка.
Урывак з раману ў "Беларускім журнале"
Урывак з раману на партале KYKY.ORG
Пра Аляксея Знаткевіча ў онлайн-часопісе "ПрайдзіСвет"
Змест серыі "Амерыканка", як і многіх іншых выдавецкіх ініцыятыў сучаснай Беларусі, вызначаюць самі перакладчыкі. Мы не ставім перад сабой камерцыйных мэтаў, таму выбіраем тыя творы, якія, на нашу думку, паспрыяюць развіццю беларускай культуры і грамадства.
Мы перакананыя: каб беларуская мова і літаратура годна існавала і функцыянавала ў глабальным свеце, па-беларуску мусяць прагучаць усе асноўныя творы сусветнай літаратуры. Сучасная класіка ды культавыя аўтары Паўночнай Амерыкі – асноўны прыцэл серыі "Амерыканка".
Раман "Палёт над гняздом зязюлі" не толькі прымусіў амерыканскае грамадства ў 1960-х перагледзець умовы ўтрымання пацыентаў у псіхлякарнях і метады лекавання. Кніга стала падставай для грамадскага дыялогу пра свабоду, чалавечую годнасць і права асобы быць не такой, як усе. Тэмы, якія падымае Кізі, надзвычай актуальныя ў ХХІ стагоддзі ў постсавецкіх грамадствах, якія акурат цяпер перажываюць імклівыя змены.
На сайце онлайн-часопіса перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет" вы можаце прачытаць біяграфію аднаго з самых выбітных творцаў Амерыкі.
Самы просты спосаб – перадзамовіць асобнік раману па коште 15 рублёў. Гэта мінімальны кошт, які выдавецтва можа выставіць за кнігу такога фармату.
Але простая перадзамова дазволіць нам надрукаваць роўна столькі кніг, колькі пажадаюць чытачы. Каб ажыццявіўся ўвесь наклад – а гэта 500 друкаваных асонікаў плюс электронная версія – нам патрэбныя інвестары.
Перавёўшы на рахунак нашай кампаніі 40 рублёў, вы атрымаеце асобнік раману "Палёт над гняздом зязюлі", а таксама клубную картку, якая дазволіць атрымліваць вялікія зніжкі, падарункі і розныя бонусы ад серыі "Амерыканка" ў будучыні. Нам вельмі важна, каб вы паверылі ў нас з самага пачатку, і такім чынам дазволілі серыі "Амерыканка" ажыццявіцца.
Мы не здаемся і плануем выдаць усе кнігі, якія анансавалі. Мы будзем запускаць іх у друк, як толькі зможам здабыць жывыя грошы на гэтыя мэты. Дзеля гэтага мы актыўна шукаем карпаратыўных спонсараў, а таксама плануем асобныя кампаніі для кожнай кнігі для (да)фінансавання праектаў. Мы будзем трымаць вас у курсе.
Электронная кніга
Калі: праз тыдзень пасля паспяховага заканчэння кампаніі.
Як: Вы атрымаеце на е-мэйл пароль і лагін ад персанальнай палічкі на сайце kniharnia.by. На палічцы вас будзе чакаць перадзамоўленая кніга. Кнігу можна будзе без абмежаванняў пампаваць у фармаце epub, mobi, pdf, txt, doc, fb2, azw.
Друкаванае выданне
Калі: праз 30-60 дзён пасля паспяховага заканчэння кампаніі "Амерыканка.Кізі"
Перадзамоўлены асобнік можна будзе забраць у кнігарні "Логвінаў" (Менск, пр. Незалежнасці, 37а) штодня з 12:00 да 22:00. Мы таксама зладзім аўтограф-сесію і прэзентацыі на розных пляцоўках, падчас якіх чытачы змогуць сустрэцца з перакладчыкам Аляксеем Знаткевічам і падпісаць кнігу.
Пасля таго, як адбудуцца ўсе вечарыны, мы зможам выслаць кнігі, якія на той момант яшчэ не трапяць да замоўцаў, накладзеным плацяжом па Беларусі.
Мы не лічым мэтазгодным высылаць кнігу поштай па-за межы Беларусі праз высокі кошт перасылкі. Дзякуй за разуменне.
Нашы нфармацыйныя партнёры, а таксама іншыя беларускія СМІ і грамадскія арганізацыі, якія неабыякавая культура, аказвалі нам інфармацыйную падтрымку цягам двух месяцаў кампаніі "Лета з "Амерыканкай". Мы таксама зладзілі сем офлайнавых мерапрыемстваў, якія не былі б магчымыя без прыязных "Амерыканцы" культурных пляцовак у Менску і Горадні.
Пазнаёміцца з вынікамі кампаніі "Лета з "Амерыканкай" вы можаце на архіўнай старонцы праекта.