Выданне кнігі Аляксандра Гужалоўскага "Чырвоны аловак"

На падмурку вялікага аб’ёму рассакрэчаных архіўных дакументаў у кнізе ўпершыню паказана гісторыя цэнзурнага кантролю ў Савецкай Беларусі ў 1944 - 1991 гг.

    Аўтар - Гужалоўскі Аляксандр Аляксандравіч, беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

    Аўтар каля 200 публікацый па гісторыі і культуры Беларусі, у т. л. кнігі "Чырвоны аловак. Нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР. Частка 1. 1919–1941 гг.", якая выйшла ў 2012 г. у Мінску ў выдавецтве газеты “Звязда”.Рукапіс кнігі "Чырвоны аловак. Нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР. Частка 2. 1944–1991 гг." - гэта яе працяг.

    На падмурку вялікага аб’ёму рассакрэчаных архіўных дакументаў, перыёдыкі, учасных даследаванняў у кнізе ўпершыню паказана гісторыя функцыянавання і знікнення сістэмы партыйна-дзяржаўнага інфармацыйнага кантролю ў БССР у 1944–1991 гг. Чытачы зазірнуць у «святая святых» савецкай ідэалогіі – Галоўліт і Рэперткам БССР, якія доўгія гады ажыццяўлялі інфармацыйную і культурную палітыку камуністычнай партыі, даведаюцца пра цэнзурныя лёсы літаратурных і мастацкіх твораў, сродкаў масавай інфармацыі і культурнай спадчыны Беларусі. Кніга адрасавана гісторыкам, філолагам, журналістам, культуролагам, студэнтам гуманітарных спецыяльнасцяў, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія імкнуцца глыбей зразумець гісторыю Беларусі.

    Aб гэтым і шмат іншым чытач даведаецца з кнігі, якая мае наступную структуру:

    Да чытача.Глава 1. Галоўліт БССР у сістэме інфармацыйнага кантролю грамадства. 1.1. Падпарадкаванне, статус. 1.2. Структура, кадры. 1.3. Механізмы цэнзуры.Глава 2. Парнас пад цэнзурным наглядам. 2.1. У пасляваеннае дзесяцігоддзе.2.2. У час адлігі.2.3. У перыяд застою.Глава 3. Метамарфозы чацвёртай ўлады: ад маналіта да мазаікі.3.1. Прэса.3.2. Радыё і тэлебачанне. Глава 4. Пад пільным вокам Галоўрэперткама і яго пераемнікаў.4.1. Тэатр і эстрада.4.2. Кіно.Глава 5. Абмежаванне доступу да культурнай спадчыны.5.1. Дакумент.5.2. Кніга.

    5.3. Артэфакт.

    “Галоўнымі ахвярамі дзейнасці цэнзурнай сістэмы ў Савецкай Беларусі сталі людзі. Палітычная цэнзура нанесла шкоду грамадскай свядомасці, сфарміраваўшы ў жыхароў БССР цэнзурную ментальнасць (самацэнзуру), якая выключала з поля зроку цэлыя пласты нацыянальнай і сусветнай гісторыі і культуры. Спачатку прымусова, а потым ужо агрэсіўна-добраахвотна стваральнікі беларускай савецкай культуры і яе спажыўцы збудавалі ўтапічную прастору, закрытую ад навакольнага свету і ад саміх сябе. Знаёмства з гісторыяй і механізмамі функцыянавання савецкай цэнзуры дае адзін з адказаў на пытанне: чаму мы такія сёння?”

    Аляксандр Гужалоўскі Аб’ём – 350 с. Мяркуемы наклад – 500 асобнікаўПатрэбная сума – 3 000 рублёў

    Другие проекты

    Нет данных