"Сакатала бочачка" – праўдзівая гісторыя нашых напояў

Новая кніга Кухмiстра Верашчакi пра гісторыю аўтэнтычных "моцных" напояў на беларускіх землях

    Калі Вы неабыякавыя да гісторыі быту і паўсядзённасці нашых продкаў, – і да гісторыі алкагольных напояў у прыватнасці, калі цікавіцеся як і з чаго яны рабіліся, як ужываліся, што значылі, з чым асацыяваліся ў ранейшыя часы, тады гэтая кніга для вас. Тут сабраны ўнікальныя звесткі, на якія ніхто раней не звяртаў пільнай увагі. Маючы гэтую кнігу пад рукой, вы без складанасцей зможаце прыгатаваць самыя вытанчаныя "моцныя" напоі па ўнікальнай рэцэптуры. А калі вы ўжо чыталі “Літвінскую кухню” або “Нашу Страву”, то ведаеце – аўтар піша так, што водары пачынаюць казытаць ваш нос ужо з самых першых старонак. Кухмістр Верашчака разбурае міфы і стэрэатыпы, якія ўкараніліся ў нашым грамадстве вакол культуры піцця, і аднаўляе сапраўдную гісторыю, якая часам чытаецца як захапляльны дэтэктыў. Вы будзеце бязмежна здзіўленыя, наколькі разнастайным быў калісьці свет нашых моцных напояў, як нечакана і цікава ён адлюстроўваецца ў нашай культуры.

    А аўтар хто?

    Алесь Белы — беларускі гісторык, публіцыст, культуролаг. Доктар гуманітарных навук(PhD), гісторыя (2008). Вядомы блогер — псеўданімы Кухмicтр Верашчака, Gorliwy Litwin.

    Аўтар манаграфіі «Хроніка Белай Русі: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы», артыкулаў па гісторыі Беларусі ў часопісе «Спадчына», Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, Энцыклапедыі «Вялікае Княства Літоўскае», у шэрагу англійскіх часопісаў. Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі «Маем Рэчы» (БТ), "Гісторыя беларускай страўні" (Белвідэацэнтр). Аўтар больш за 100 нарысаў па гісторыі беларускіх страў і напояў у розных СМІ і навуковых выданнях, а таксама кнігі Belarusian cookbook, Нью-Йорк, 2008. Лаўрэат прэміі беларускага ПЭН-цэнтра імя Францішка Багушэвіча (2001), прэміі Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі (2014). Гаспадар аграсядзібы "Марцінова Гусь" (Валожынскі раён).

    Пра што кніга?

    "Сакатала бочачка" - новая кніга Алеся Белага ("Кухмiстра Верашчакi"), зборнік займальных гістарычных нарысаў, прысвечаных самым знакавым алкагольным напоям нашай краіны, амаль цалкам забытым, пакінутым у мінулым. Першыя радкі будучай кнігі, былі напісаныя 18 гадоў назад, у далёкім 1999 годзе. За гэты час дасціпныя і пазнавальныя “алкагольна-гістарычныя” нарысы Кухмiстра Верашчакi публікаваліся ў "Спадчыне", "Нашай Ніве", "Звяздзе", "Культуре питья", на сайце Budzma.by.

    Назва кнігі паходзіць ад беларускай народнай песні, у якой маладую дзяўчыну жартаўліва, але вельмі лірычна параўноўвалі з бочкай піва, якая нудзіцца ў піўніцы, імкнучыся "разліцца" і здаволіць смагу таго, каму прызначаная:

    Сакатала бочачка,

    У піўніцы стоячы:

    — Калі мяне не вып'еце,

    Я сама разліюся

    Па дварэ расіцаю,

    За варота крыніцаю.

    Гаварыла дочачка

    Сваёй роднай мамачцы:

    — Калі мяне не аддасцё,

    Я ад вас сама пайду

    Па двары мяцёлкаю,

    Да мілога пчолкаю,

    Па дварэ расіцаю,

    Да мілога сініцаю.

    Крупнік і старка, шампанскае і такай, пітны мёд і розныя наліўкі ды настойкі, пшанічнае піва, самагон, экзатычны посуд для пітва, - вось галоўныя “героі” гэтай унікальнай кнігі. Зрэшты, папулярныя і экзатычныя напоі ў кнізе - гэта хутчэй нагода, як у сапраўднай добрай бяседзе. Нагода для гутарак пра нашу гісторыю, літаратуру, пра вайну і мір, сяброўства і каханне. У нечым і кнігу можна параўнаць са знакамітай "Масква-Петушкі" Ерафеева, але напісанай прафесійным гісторыкам матэрыяльнай культуры і выключна на беларуска-літоўскім матэрыяле. У кнізе вы знойдзеце мноства ўнікальных старадаўніх кулінарных рэцэптаў, рэканструяваных аўтарам.

    Прачытайце і пераканайцеся: "Сакатала бочачка" — самы вытанчаны і ап'яняльны шлях да разумення сімвалаў і міфаў нашай гісторыі.

    Між іншым, папярэдняя кніга аўтара "Лiтвiнская кухня" — лідар продажаў на партале электронных кніг Kniharnia.by. Калі чытацкія водгукі будуць пазітыўнымі, аўтар і выдавецтва абяцаюць праз пэўны час выдаць і яе "папяровы" фармат.

    Гэта — найлепшая прапанова для вас!

    Мы спадзяёмся з вашай дапамогай вывучыць попыт і атрымаць дадатковае фінансаванне на гэты незвычайны кніжны праект. Гэта будзе каляровае выданне на мелаванай паперы, з больш чым 100 арыгінальнымі ілюстрацыямі. Ад колькасці сабранай сумы будзе залежыць аздабленне кнігі і яе наклад, а таксама магчымасці рэкламы і дыстрыбуцыі.Краўдфандынг — гэта цудоўная магчымасць знайсці зацікаўленых чытачоў яшчэ перад выхадам кнігі. Дзякуючы за давер з вашага боку, мы прапаноўваем самыя нізкія кошты на кнігу і дадатковыя бонусы.

    Нам важны кожны чалавек, каму неабыякавая наша справа!

    "Куляўка" — што гэта?

    У якасці дадатковага бонусу вы можаце атрымаць "куляўку" — старажытную чарку-забаўку, якая стала прысутнічала на сталах нашых продкаў пры ўсялякіх урачыстасцях.

    Як прымусіць госця выпіць да дна? Паднясіце яму "куляўку", і ён папросту не зможа ад яе "пазбавіцца", пакуль не вып'е напой да апошняй кроплі. У гэтай чароўнай чарцы няма донца-падстаўкі, таму паставіць яе на плоскую паверхню вы зможаце толькі галавой уніз.

    "Куляўка" — керамічны выраб ручной работы, які ствараецца майстрам-рамеснікам адмыслова для вас. Папросту ўнікальная рэч!

    Сядзіба "Марцінова Гусь"

    Драўляная шляхецкая сядзіба ў стылі 19 стагоддзя на беразе возера. Знаходзіцца ў вёсцы Люцынка Валожынскага раёна. Да вашых паслуг - 8 камфартабельных пакояў з 4 санвузламі, размяшчэнне на начлег да 20 чалавек. Карчэмная зала (да 45 чалавек). Лазня, альтанка, стол-навес і крытая танцавальная пляцоўка (да 55 чалавек), мангалы, лодка, міні-більярд.

    Рэстарацыя "Кухмістр"

    Запрашаем адзначыць свята або проста пагутарыць з сябрамі ў найлепшай, паводле TripAdvisor, беларускай рэстарацыі «Кухмістр». Сапраўдныя беларуская і літвінская кухні, жывая і фонавая беларуская музыка, непаўторныя гасціннасць і цеплыня запомняцца Вам надоўга. Каб паказаць беларускую культуру замежнаму госцю – лепшага месца не знайсці. Рэстаран "Кухмістр" на ў Мінску на вуліцы Карла Маркса 40, каля славутага танка – сапраўдны смак Беларусі!

    Другие проекты

    Нет данных