Скрозь люстэрка

Першае беларускае выданне казкі Льюіса Кэрала "Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса"

    «Напраўду, прыдумляць нешта новае дагары нагамі нават зручней: усё бачыш па-новаму.» Льюіс Кэрал

    Першае беларускае выданне казкі Льюіса Кэрала ў перакладзе на беларускую мову.

    Мастак кнігі, Кацярына Дубовік, ужо запомнілася беларускім чытачам выразнымі і стылёвымі ілюстрацыямі да цэлага шарагу выданняў, у тым ліку дзіцячых: “Як Васіль змея адалеў” (2011), Н. Ясмінска “Сем ружаў” (2015), В. Гаўф “Казкі” (2015). Кніга Н. Ясмінскай “Сем ружаў”, праілюстраваная Кацярынай Дубовік, атрымала прэмію імя Цёткі за найлепшае мастацкае аздабленне (2015).

    Перакладчык, Вера Бурлак, – аўтарка некалькіх уласных кніг паэзіі і прозы. Перакладае з ангельскай, украінскай, рускай моў. Пераклад казкі Л. Кэрала “Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса” атрымаў прэмію часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” як найлепшы празаічны пераклад 2009 года.

    Выдавецтва “Галіяфы” ўжо мае некалькі паспяховых выданняў для дзяцей. Кніга Н. Ясмінскай “Сем ружаў”, выдадзеная ў “Галіяфах”, атрымала прэмію імя Цёткі (2015) у дзвюх намінацыях.

    Прыгожая кніга і выдатны падарунак!

    У кнізе 176 старонак.

    Цвёрдая вокладка - кніга стане надзейным сябрам надоўга.

    Больш за 100 займальных ілюстрацый!

    Мы плануем выдаць казку якраз да Калядаў - яна стане выдатным падарункам.

    Зірнуць скрозь люстэрка

    Тут можна зазірнуць скрозь люстэрка і пазнаёміцца з урыўкамі казкі:

    Падарункі ад Алісы і яе выдаўцоў

    Каманда праекта

    Другие проекты

    Нет данных