МІНКУЛЬТ-2

Стварэньне і выданьне другога нумара часопіса беларускай прозы Мінкульт

МІНКУЛЬТ-2

    Міністэрства цэнзуры

    Шчыра запрашаем да ўдзелу ў стварэньні другога Мінкульта, у нас ізноў пятнаццаць аўтараў, пятнаццаць тэкстаў, сярод якіх адна п’еса Жэні Клёцкіна, эсэ Паўла Абрамовіча і пачатак раману Ўладзіслава Ахроменкі “Нясьвіжская крыза” які будзе друкавацца часткамі ў наступных нумарах.

    Мінкульт-2 стаўся сымбалічным для дарагога нашага сябра Славы, які за два дні да сьмерці даслаў у часопіс няскончаную кнігу, і сказаў, каб мы на свой густ выбралі кавалак для публікацыі. Вырашана было надрукаваць часткамі ўсё, што ён даслаў.

    Часопіс пашырае свае межы, магчымасьці, такім чынам мы застаемся з той жа канцэпцыяй “толькі прозы”, але акрамя апавяданьняў, мы пачалі разглядаць розныя жанры, накірункі, эксперыменты. Гэта, на наш густ, толькі дазволіць разнастаіць часопіс, і пашырыць аўдыторыю.

    Другі нумар Мінкульта ўздымае пытаньне цэнзуры. Падчас працы ў Вэнтспілсе, было зададзена тры пытаньні творцам з розных краін: Джорджу Муру, Тэмі Армстранг Мур, Івану Зрынушычу, Уладзіміру Тымчуку, Гундэзе Грынума, Льву Наўмаву і Томасу Падхосьніку.

    Тры пытаньні:

    1. Патрэбна мастацтву цэнзура?
    2. Улада вашай краіны кантралюе альбо падтрымлівае мастацтва і літаратуру?
    3. Як у будучыні зьменяцца мастацтва і літаратура?

    Пачытаць адказы можна будзе ў новым нумары.

    За першы нумар піў Букоўскі....

    На яго месца прыйшоў Хэмінгуэй:

    За Мінкульт-1 піла процьма людзей, удзельнічая ў флэшмобе, пад хэштэгамі #замінкульт #zaminkult:

    і ў нас атрымаўся першы нумар, пра яго можна пачытаць па спасылцы https://ulej.by/project?id=786187 альбо паглядзець на фота ніжэй:

    Цяпер надышоў час падтрымаць Мінкульт-2 з новымі выбітнымі аўтарамі:

    АбрамовічАхроменка

    Глекава

    ДзічэнкаДубоўскіЕмяльянаў-ШыловічКалендаКасцюкевічКлёцкінКазлоўКалейчыкМудроўСкарынкінаФіленкаШніп

    Мінкульт-2 будзе вялікі, памерам А4, - 150-200 старонак чыстай прозы, задавальненьня, інтэлектуальнай оргіі і простага каханьня для душы.

    А гэта наша каманда:

    Любыя пытаньні можна задаць тут:

    mimikriabel@gmail.com

    +375296150385

    Другие проекты

    Нет данных