Фестываль аDNаK! — ген беларускага крэатыву. Абудзім разам!

Штогадовы Фестываль беларускамоўнай рэкламы аDNаK! — яскравая падзея, камунікацыйная прастора, што яднае творчых людзей на глебе нацыянальных каштоўнасцяў

    Фестываль аDNаK! — ген беларускага крэатыву. Абудзім яго разам!

    Дапамагаючы aDNaK!, дапамагаем беларускай культуры

    Фестываль aDNaK! — дастаткова буйное мерапрыемства, да ўсяго, удзел у ім для тых, хто падае працы і ўдзельнічае ў адукацыйнай праграме, бясплатны, і толькі партнёрскай дапамогі недастаткова, каб вырашыць усе арганізацыйныя пытанні! Таму Аргкамітэт Фестывалю прапануе ўсім разам дапамагчы гэтай яскравай культурніцкай падзеі, каб Фестываль і надалей заставаўся стымулам для павелічэння колькасці якасных рэкламных і камунікацыйных праектаў у беларусаарыентаваным рэчышчы, робячы культурніцкую атмасферы нашай краіны, кожнага нашага горада і мястэчка адметна-роднымі.

    Зрабіце ўнёсак для “aDNaK!”. і атрымайце заслужанае публічнае прызнанне як суарганізатара Фестывалю.

    aDNaK update!

    Ген крэатыву пачынае праяўляцца мацней!

    Шаноўныя сябры, падтрымаўшы наш Фестываль, вы маеце крутую магчымасць атрымаць эксклюзіўныя падарункі ад кампаніі "Будзьма беларусамі!"

    Цішотка лімітаванай серыі па матывах “Гісторыі Беларусі за 5 хвілін”. Жыві яскрава!

    Эка-сумка лімітаванай серыі па матывах “Гісторыі Беларусі за 5 хвілін”. Вылучайся і жыві ў гармоніі з прыродай!

    Скрольце раздзел з падарункамі і выбірайце свой!

    Дарэчы, спяшайцеся!

    Першыя 50 спонсараў атрымаюць у падарунак з нашага вулля порцыю смачнага гарадзенскага МЁДУ З МАЛІНАЙ спецыяльнай серыі "Аднак!" ад кампаніі Мядовы Шлях з персанальнай падзякай!

    Асноўныя этапы Фестывалю:Удзел ва ўсіх актыўнасцях бясплатны!!!5 мая – старт Фестывалю і пачатак прыёму работ на сайце https://adnak.by5 мая – 10 чэрвеня- інфармацыйная кампанія; абвяшчэнне конкурсаў (найперш – для маладых спецыялістаў), фармаванне журы; актыўнае выяўленне “аб’ектаў” для “Кашы сувораўскай” (адметная намінацыя, пераможцам якой можа стаць любы!)10 чэрвеня – дэдлайн прыёму работ23 чэрвеня – праца журы Фестывалю (нечаканыя рэфлексіі, пазітыў, гумар, суворасць і справядлівасць - усё пабачыце на фатаздымках, ці калі самі трапіце на пасяджэнне журы)30 чэрвеня – Фестывальны дзень, а гэта:

    - адукацыйная праграма, у якой будуць браць удзел як беларускія і замежныя рэкламісты, так і цікавыя асобы з іншых сфераў;-прэс-канферэнцыя з удзелам сябраў журы і прадстаўнікоў партнёраў, на якой можна дазнацца ўсю праўду пра закуліссе Фестывалю;;- цырымонія ўзнагароджання пераможцаў (шумная, яскравая “тусоўка” з віншаваннямі, цікавосткамі, падарункамі, сюрпрызамі і адметнай музыкай)

    Рэклама — важная частка нашай культуры. Яна стварае атмасферу, у якой кожны з нас жыве штодня, яна візуалізуе твар нашых гарадоў і мястэчак. І хочацца, каб дзякуючы ў тым ліку і рэкламе мы адчувалі, што жывем на роднай зямлі.

    Гэтаму дапаможа пашырэнне беларускамоўнай і беларусаарыентаванай рэкламы, чым ужо сёмы год займаецца грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” праз Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі аDNаK!

    Людміла Стручэўская, кіраўнік групы па кіраванню брэндамі ТАА “Аліварыя”: “Я па прафесійнай звычцы маркетолага звярнула ўвагу на стабільны рост колькасці заявак. Гэта сведчыць пра тое, што ўсё больш і больш людзей і брэндаў цікавяцца мовай і культурай. аDNаK!, без сумневу, абуджае і заахвочвае”.

    Зміцер Апаленіс, крэатыўный дырэктар AIDA Pioneer Branding & Creative Company: “aDNAaK! — цудоўная магчымасць ацаніць, што адбываецца на рынку Беларусі. Упэўнены, што, нягледзячы на няпростую эканамічную сітуацыю, работ будзе пададзена шмат. Бо менавіта ў крызіс вытворца шукае найбольш эфектыўныя спосабы камунікацыі са спажыўцом, а беларуская мова — адзін з такіх спосабаў”.

    Вольга Маліноўская, спецыяліст у сферы PR: “Беларуская рэклама без беларускай мовы падобная на страву, “ідэнтычную натуральнай”: не смяротна, але невядома што ясі”.

    Юлія Сімановіч, дырэктар па развіцці кампаніі “БланкАрт”: “Мне здаецца, беларускамоўная рэклама дае магчымасць кожны раз праз мову дакрануцца да нашай культуры. Я думаю, калі кампанія пераходзіць на беларускую мову, яна ні ў якім разе не звужае сваю аўдыторыю, а наадварот, пашырае”.

    Так, наш Фестываль — гэта развіццё, рух наперад і спосаб не проста не адставаць ад рынку, а гуляць на апераджэнне, ствараць трэнд у беларускай рэкламе і камунікацыі. Фестываль — гэта крэатыў, гэта здаровая канкурэнцыя творчых ідэй і іх увасабленняў. Мае аDNаK!, і грамадскае значэнне бо не толькі фарміруе тэндэнцыі развіцця беларускай рэкламы і камунікацыі на будучыню, але і надае вялікую ўвагу грамадсказначным праектам, дапамагаючы культурніцкім і сацыяльным ініцыятывам больш якасна размаўляць са сваёй аўдыторыяй.

    Наш Фестываль — гэта насычаная адукацыйная праграма, гэта новыя веды і стандарты! І ён — не толькі цырымонія ўзнагароджання, віншаванні ад калег і шумная “тусоўка” ў коле самых таленавітых прадстаўнікоў творчых прафесій, гэта шчыльная супраца вядомых дызайнераў і крэатыўных студыяў, прадстаўнікоў бізнесу і творчых людзей, якія ў вясёлых, а часам і гарачых спрэчках супольна вызначаюць найлепшыя прыклады беларускай рэкламы.

    Сёння мы заклікаем вас стаць часткай Фестывалю аDNаK!, непасрэдна спрычыніўшыся да яго правядзення, а таксама далучыцца да яго “закуліснага” жыцця. Бо Фестываль ужо зрабіўся грамадскай з’явай — хай жа ў гэтым годзе ён адбудзецца з вашым удзелам!

    Спрычыніцца да арганізацыі і правядзення Фестывалю можна, зрабіўшы пасільны грашовы ўнёсак, які будзе цалкам выдаткаваны на арганізацыйныя патрэбы сёлетняга фестывальнага дню, а менавіта на адукацыйную праграму і цырымонію ўганаравання лепшых стваральнікаў беларускамоўнай і беларускаарыентаванай рэкламы і камунікацыі:

    — арэнда памяшканняў для адукацыйнай праграмы (некалькі памяшканняў цягам усяго дня) — 50 000 000 бел.руб.,

    — арэнда памяшкання (на 350 чалавек) і абсталявання для цырымоніі ўзнагароджання, рэалізацыя праграмы — 64 000 000 бел.руб.,

    — выраб узнагародаў для пераможцаў — 21 600 000 бел.руб.

    За вашу неабыякавасць мы прадугледзелі спецыяльныя сувеніры, падарункі і ўдзел у актыўнасцях падчас Фестывалю.

    Пакеты падарункаў, якія вы можаце выбраць:

    1. 50 000 бел. руб.

    Персанальная падзяка з імем спонсара на сайтах фестывалю і кампаніі “Будзьма беларусамі!”

    2. 200 000 бел. руб.

    Персанальная падзяка з імем спонсара на сайтах фестывалю і кампаніі “Будзьма беларусамі!” + паштоўка з серыі “Не маўчы па-беларуску” з удзячным подпісам ад кампаніі

    3. 300 000 бел. руб.

    Персанальная падзяка з імем спонсара на сайтах фестывалю і кампаніі “Будзьма беларусамі!” + набор паштовак кампаніі “Святы, якія заўжды з табой” аўтарства Лявона Вольскага

    4. 500 000 бел. руб.

    Персанальная падзяка з імем спонсара на сайтах фестывалю і кампаніі “Будзьма беларусамі!” + Цмок скураны (магніт) ручной работы + музычны дыск “Перазагрузка” ад “Будзьма беларусамі!”

    5. 700 000 бел. руб. (ліміт 20)

    Персанальная падзяка з імем спонсара на сайтах фестывалю і кампаніі “Будзьма беларусамі!” + нататнік і асадка з лагатыпамі фестывалю + партатыўны USB-свяцільнік адпартнёра фестывалю – кампаніі Universal Press

    6. 1 000 000 бел. руб. (ліміт 15)

    Персанальная падзяка з імем спонсара на сайтах фестывалю і кампаніі “Будзьма беларусамі!” + нататнік і асадка з лагатыпамі фестывалю + футбольны мяч бела-чырвоны ад партнёра фестывалю – кампаніі Universal Press

    7. 1 500 000 бел. руб. (ліміт 10)

    Персанальная падзяка з імем спонсара на сайтах фестывалю і кампаніі “Будзьма беларусамі!” + асадка, нататнік, гульня з лагатыпам фестывалю + уручэнне ганаровага дыплома спонсара фестывалю падчас цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў фестывалю

    8. 2 500 000 бел. руб. (ліміт 10)

    Персанальная падзяка з імем спонсара на сайтах фестывалю і кампаніі “Будзьма беларусамі!” + уручэнне ганаровага дыплома спонсара фестывалю на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў + музычныя дыскі ад сяброў кампаніі Таццяны Беланогай і гурта “Стары Ольса” з аўтографамі ўсіх музыкаў + запрашэнне на цырымонію ўзнагароджання пераможцаў на 2 персоны

    9. 5 000 000 бел. руб. (ліміт 10)

    Персанальная падзяка з імем спонсара на сайтах фестывалю і кампаніі “Будзьма беларусамі!” +кніга Алеся Пашкевіча “Рух” з аўтографам + уручэнне ганаровага дыплома спонсара фестывалю падчас цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў + запрашэнне на цырымонію ўзнагароджання пераможцаў на 2 персоны

    10. 10 000 000 бел. руб. (ліміт 5)

    Персанальная падзяка з імем спонсара на сайтах фестывалю і кампаніі “Будзьма беларусамі!” + набор паштовак “Не маўчы па-беларуску” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” + уручэнне ганаровага дыплома спонсара фестывалю падчас цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў + магчымасць на ўласныя вочы пабачыць, як працуе журы (у намінацыі на выбар) + магчымасць уручэння Гран-пры пераможцу на цырымоніі

    11. 15 000 000 бел. руб. (ліміт 5)

    Персанальная падзяка з імем спонсара на сайтах фестывалю і кампаніі “Будзьма беларусамі!” +магчымасць уручэння Гран-пры пераможцу на цырымоніі + магчымасць на ўласныя вочы пабачыць, як працуе журы (у намінацыі на выбар) + інтэрв’ю для сайтаў budzma.by і adnak.by + сумесны фатаздымак з удзячнымі сустаршынямі Аргкамітэта фестывалю і вельмі ўдзячнымі подпісамі + 8-томнік Васіля Быкава

    Другие проекты

    Нет данных