Дзіцячая кніга для сямейнага чытання

Цудоўныя прыгоды і прыгожая беларуская мова прыйдуцца да спадобы ў кожнай сям’і.

    Шмурдзік - гэта кот!

    Галоўнага героя казкі хлопчыка Янку тата адвозіць у вёску да дзядулі. І зусім было б сумна Янку калі б не знаёмства з дзедавым катом Шмурдзікам, з якім ён пасябраваў. Хлопчык даведаецца, як на наш стол прыходзіць хлеб, чаму малако ў каровы белае, як жывуць пчолы ды яшчэ шмат чаго цікавага. Разам з сябрам ён выратоўвае ябланьку, бабраня і дапамагае іншым звярам; сябры трапляюць на Кудыкіну гару, дзе адбываюцца новыя знаёмствы і новыя захапляльныя прыгоды. Разам з Янкам маленькі чытач не засумуе.

    Пра аўтараў

    Міхась ЗІЗЮК - лаўрэат конкурса апавяданняў газеты “Звязда” ў 2008 і 2011гадах. Аўтар кніг прозы “Пропавшая свадьба” (2007), “Храм его души” (2011), “Зелянее рунь” (2011), “Оракулы Междуречья” (2013).

    Кнігу “Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя” аформіла мастачка Ганна БУЛАТАВА.

    Пра выдавецтва

    Выдавецтва “Галіяфы”, заснаванае 25 лістапада 2007 года, аб’яднала шматлікіх прадстаўнікоў беларускага актуальнага мастацтва - літаратараў, мастакоў, навукоўцаў, музыкаў, перформераў - з мэтай распавесці як беларускім, так і замежным чытачам пра самыя адметныя культурныя з’явы, найноўшыя эстэтычныя практыкі, найбольш перспектыўныя праекты.

    За грошы, сабраныя на ulej.by, выдавецтва "Галіяфы" плануе выдаць кнігу на 140 старонак (!) у цвёрдай вокладцы.

    Урывак з кнігі

    Апоўдні дамоў прыйшлі дзядуля з бабуляй, а тата паехаў у горад. Янку дазволілі гуляць у двары. Што рабіць малому аднаму? Цацак было мала, ды і тыя яму ўжо даўно надакучылі.

    Шмурдзік недзе знік, Бухматка схавалася разам з іншымі курамі пад кустамі парэчак. Сумна. Янка выглянуў на вуліцу. Там таксама нікога не было, акрамя трох хлопчыкаў, што мімаходзь прайшлі з вудамі. Малы зразумеў, што тыя пайшлі на рэчку. Вось бы і яму туды, але ж дзядуля забараніў выходзіць за веснічкі. Тут ён убачыў Шмурдзіка — той вылез з-за суседскага плота і няспешна ішоў дахаты.

    — Добра, што ты з’явіўся, — узрадаваўся Янка, —давай збегаем на рэчку. Дзядуля пакуль заняты, бабуля ў агародзе, а мы з табою хутка справімся. Ты ведаеш, дзе рэчка?

    — Канечне ведаю. Добра, пайшлі. А ты не баішся, што ты за гэта атрымаеш?— Я разумею, што мне забараняюць ісці аднаму. Але мы хуценька, а лезці ў ваду я не буду. Да таго ж, са мною ты, сябар. Так?— Так.— Тады пабеглі.І яны паімчаліся ў той бок, куды пайшлі хлопчыкі з вудамі. Праз колькі хвілін вёска скончылася, а за ёй паказаліся лазовыя кусты. Хутка мільганула і блакітная стужка рачулкі.— Рэчка! Ура! — Янка спыніўся на беразе.— Вось каб ты рыбы яшчэ злавіў, — аблізнуўся кот.— Я папрашу дзядулю, і мы сходзім на рыбалку, —запэўніў хлопчык. — Давай пройдземся ўздоўж берага, паглядзім, што там далей.Берагі вузкай рачулкі параслі кустоўем, і Янка са Шмурдзікам, крыху збочыўшы, пайшлі лугам.Па траве скакалі зялёныя конікі, трашчалі цвыркуны, над кветкамі лёталі матылькі, гудзелі пчолы.— Як тут прыгожа! — хлопчык спыніўся і прысеў каля нейкіх маленькіх жоўтых кветачак.— Нічога асаблівага, у нас такое ўсюды. Пайшлі далей, — адказаў кот.Хутка шлях ім перагарадзіла азярына з белымі і жоўтымі кветкамі на паверхні, берагі якой параслі алешнікам і лазняком. Янка заўважыў, што некаторыя дрэўцы знізу пагрызеныя, каля іх ляжала шчапа, а да вады цягнуліся пратаптаныя сцежкі. Цікава, хто ж гэта грыз дзеравіну? Раптам ён пачуў, як пад густым лазовым кустом нехта плача.— Хто там? — здзівіўся малы.— Не ведаю. Давай паглядзім, — адказаў кот.Яны асцярожна падышлі да куста, адхінулі зялёныя дубцы. Забіўшыся ў самы гушчар, там сядзеў і румзаў нейкі невялічкі звярок з цёмна-карычневай поўсцю і шырокім, як вясло, хвастом. Угледзеўшы незнаёмцаў, ён спалохана здрыгануўся і паспрабаваў яшчэ больш зашыцца ў куст.— Не бойся, мы цябе не пакрыўдзім, — Янка прысеў каля звярка. — Ты хто?— Я бабраня Ласунчык. — Я — Янка, а гэта кот Шмурдзік. Чаго ты плачаш?...

    Другие проекты

    Нет данных