Беларускія казкі для iPhone і iPad

У беларускамоўных бацькоў, дзяцей і аматараў беларускай культуры няма сучасных інструментаў для азнаямлення з фальклорам. Гэты праект – як раз такі інструмент.

    У беларускамоўных бацькоў, дзяцей і аматараў беларускай культуры няма сучасных інструментаў для азнаямлення з фальклорам. Гэты праект – як раз такі інструмент.Каманда таленавітых і самаадданых людзей, якія задзейнічаныя ў праекце, гарантуе высокі ўзровень утрымання і выканання iOS дадатка з беларускімі народнымі казкамі, якія агучыў Алег Хаменка.

    "Гэтыя казкі павінны стаць вядомыя па ўсёй Беларусі. Усе мы ведаем казкі рускія, шведскія, Пушкіна і Андэрсана. А вось беларускія казкі ... Ну, адну ведаем, дзве, тры, не болей. Дзеці не ведаюць казак. Ды што там дзеці - дарослыя не ведаюць. І тое, што мы робім, - гэта папулярызацыя казкі", - лічыць Хаменка.

    Чатыры галоўныя тэмы: казкі пра жыццё, чарадзейныя казкі, казкі пра жывёл, казкі для дарослых. Спецыяльны бонус - беларуская народная казка "Салдат-доктар". Гэта аўтарскі праект А. Хаменкі і групы "Палац", праца над якім доўжылася каля 8 гадоў. Раней казкі выдаваліся на кампакт-дысках. Казкі для самых маленькіх сталі часткай спецпраекта ініцыятывы ЮНІСЕФ у Беларусі пад кіраўніцтвам Юліі Ляшкевіч. Малюнкi прадстаўлены выдатнай мастачкай Юлiяй Рудiцкай.

    Спецыяльны бонус - беларуская народная казка "Салдат-доктар". Гэта аўтарскі праект А. Хаменкі і групы "Палац", праца над якім доўжылася каля 8 гадоў. Раней казкі выдаваліся на кампакт-дысках.

    Сучасныя медыя патрабуюць новых фарматаў, даступных кожнаму карыстальніку. Выданне беларускіх казак на мабільных прыладах дазволяць вялікай колькасці людзей бліжэй пазнаёміцца з глыбокай і яскравай беларускай культурай. Дзеля прыклада вам прапануецца адна з яскравых казак для дарослых Алега Хаменка і фолк-гурта "Палац" «Аб хітрым д’яку», паслухаць яе можна тут!

    Посмотреть видео

    Таксама у якасці прыклада паслухайце чарадзейную казку для дзяцей i дарослых «Зайкiна Хатка» ў выкананні Алега Хаменка і фолк-гурта "Палац".спасылка на казку «Зайкiна Хатка».

    Посмотреть видео

    Другие проекты

    Нет данных