Трымайся Годна

«Трымайся Годна» — праект грамадскай кампаніі «Годна», скіраваны на адаптацыю беларускага грамадства да ўмоваў пандэміі каранавіруса.

    «Трымайся Годна» — праект грамадскай кампаніі «Годна», скіраваны на адаптацыю беларускага грамадства да ўмоў пандэміі каранавіруса.

    У Беларусі склаліся крытычныя ўмовы ў сувязі з сусветнай пандэміяй каранавіруса: інтэрнэт завалены фэйкамі пра спосабы барацьбы і самалячэння, улады Беларусі па-ранейшаму хаваюць усю праўду і сваімі словамі і дзеяннямі толькі павялічваюць паніку і недавер да сябе.

    Што застаецца беларусам у гэтай сітуацыі? Толькі самаарганізацыя, самаадукацыя і салідарнасць.

    Што мы ўжо зрабілі:

    1. Разам з нашай камандай распрацавалі дызайны бяспечных ручак, плакатаў, стыкераў і масак.
    2. Запусцілі выраб першага тыражу прадукцыі за сродкі кампаніі «Годна», якую дашлём у розныя грамадскія арганізацыі, установы, медыкам, вядомым беларусам і валанцёрам, якія стануць амбасадарамі праекта.
    3. Падрыхтавалі серыю сацыяльных ролікаў на беларускай і рускай мовах пра правілы паводзінаў падчас пандэміі каранавіруса згодна з рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
    4. Запусцілі збор заявак на атрыманне бяспечных ручак, плакатаў, стыкераў і масак для тых, хто хоча стаць амбасадарам праекта.

    Пампуй ТУТ, раздрукоўвай і распаўсюджвай плакаты і стыкеры з парадамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

    Хто такія амбасадары праекта?

    Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, вядомыя людзі, блогеры, актывісты і медыкі, якія:

    • першымі бясплатна атрымаюць прадукцыю праекта «Трымайся Годна»:
    • пачнуць ёю карыстацца ці размесцяць у сваіх установах і арганізацыях;
    • раскажуць пра гэта на сваіх сайтах ці ў сацыяльных сетках і будуць заклікаць іншых далучацца да акцыі, такім чынам папулярызаваць праект «Трымайся Годна» і грамадскую кампанію «Годна».

    Частку амбасадараў мы будзем шукаць і запрашаць самастойна, а ўсім ахвотным прапануем запоўніць заяўку.

    Падаць заяўку і стаць амбасадарам праекта можна ТУТ.

    Якія наступныя этапы праекта?

    1. Выпуск лінейкі афлайн-прадукцыі, якая расказвае і дапамагае беларусам трымацца годна падчас пандэміі каранавіруса:

    • бяспечныя ручкі для дзвярэй у публічных месцах, якія дапамагаюць адчыняць дзверы без прамога кантакту з імі пальцаў рук;
    • стыкеры і плакаты па-руску і па-беларуску, якія распавядаюць, як сябе паводзіць беларусам падчас пандэміі каранавіруса;
    • дызайнерскія павязкі як сімвал кампаніі па папулярызацыі годных паводзінаў беларусаў падчас пандэміі каранавіруса;
    • кубкі, значкі і магніты — прома-прадукцыя з лагатыпам кампаніі і сайта Hodna.by, дзе будуць размешчаны ўсе інфармацыйныя і асветніцкія ролікі пра беларускую годнасць, а таксама зыходнікі візуальнай інфармацыі (плакаты, стыкеры) для бясплатнага распаўсюду.

    2. Серыя анлайн-прадукцыі, скіраванай на адукацыйную працу з беларускім грамадствам:

    • відэаролікі,
    • анлайн-трасляцыі,
    • інфармацыйныя кампаніі ў сацыяльных сетках з аповедамі, як трымацца годна самому, як салідарызуюцца і дапамагаюць беларусы адзін аднаму ў складаны час.

    На што мы збіраем грошы?

    Сабраныя ў межах гэтага праекта грошы пойдуць на:

    • выпуск і далейшы распаўсюд распрацаванай намі прадукцыі сярод спонсараў праекта,
    • бясплатны распаўсюд прадукцыі сярод розных грамадскіх арганізацый, устаноў, медыкаў, валанцёраў, якія пакінуць заяўкі,
    • стварэнне інфармацыйных ролікаў і вядзенне медыйнай кампаніі «Трымайся Годна» пра адаптацыю беларускага грамадства ва ўмовах пандэміі каранавіруса.

    Макеты прадукцыі

    • Бяспечная ручка «Трымайся Годна» з лагатыпам грамадскай кампаніі «Годна» для ўстаноўкі на дзвярах публічных месцаў. Дапамагае адкрываць дзверы без прамога кантакта пальцамі рук.

    Посмотреть видео

    • Набор з васьмі стыкераў «Трымайся Годна» з парадамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Налепкі распавядаюць, як беларусам паводзіць сябе падчас пандэміі каранавіруса.

    • Плакаты на беларускай і рускай мовах «Трымайся Годна», якія распавядаюць беларусам як паводзіць сябе падчас пандэміі каранавіруса згодна з парадамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
    • Баваўняная павязка з лагатыпам «Трымайся Годна» — адзін з сімвалаў праекта па папулярызацыі годных паводзінаў беларусаў падчас пандэміі каранавіруса.

    • Значкі, кубкі і магніты з лагатыпам «Трымайся Годна» — серыя прома-прадукцыі праекта па папулярызацыі годных паводзінаў беларусаў падчас пандэміі каранавіруса.

    Грамадская кампанія «Годна»

    Гэта новая ініцыятыва Каманды БНР100, якая ладзіла БНР100, «Свята Незалежнасці», «Мова Фэст», «Годны Дзень Волі» ды іншыя гучныя акцыі і мерапрыемствы.

    Кампанія прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай свядомасці.

    І пачалася з праекта «Трымайся Годна», які будзе дапамагаць беларускаму грамадству ва ўмовах пандэміі каранавіруса адаптоўвацца, аб'ядноўвацца і самаарганізоўвацца для вырашэння агульных праблем.

    Кантакты

    Сайт: Hodna.by.Сацыяльныя сеткі: youtube, vk, facebook, instagram, telegram, ok, twitter.E-mail: hodnaby@gmail.com.Тэлефоны: +375293503319 (Аліна), +375297828881 (Павел).Пазнаёміцца з усёй камандай грамадскай кампаніі «Годна» можна ТУТ.

    Посмотреть видео

    Другие проекты

    Нет данных