Лета з "Амерыканкай" | American Book Summer

Выданне першых 4 кніг серыі, што аб'яднала творы культавых пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі |The first book series to publish North American authors in Belarusian

    Збор сродкаў на выданне чатырох кніг серыі "Амерыканка" завершаны.

    За два вясёлыя і насычаныя падзеямі месяцы нам удалося атрымаць ад больш чым 200 мецэнатаў і чытачоў толькі 25% неабходнай нам сумы. Таму, паводле правілаў кампаніі "Талака", грошы вернуцца на карткі нашым спонсарам. Але гэта зусім не значыць, што мы здаліся! Мы перафарматавалі кампанію і цяпер будзем збіраць сродкі па чарзе на кожную кнігу нашай серыі.

    Такім чынам, мы запусцілі новую кампанію пад назвай "Амерыканка". Кізі. Блізкае нам вар'яцтва".

    Мы маем на мэце сабраць 5000 рублёў на адзін з найлепшых твораў сусветнай літаратуры ХХ стагоддзя – "Палёт над гняздом зязюлі". Заяўленая сума складае блізу 60% ад бюджэту выдання кнігі.

    Калі вы падтрымалі "Лета з "Амерыканкай" – вы атрымаеце свае грошы назад.

    Просім вас паверыць у нас яшчэ раз і перавесці сваё ахвяраванне на нашу новую кампанію. Калі вы толькі збіраліся дапамагчы кнігам "Амерыканкі" ажыццявіцца, то цяпер вы маеце рэальны шанец!

    Гартайце ніжэй, каб прачытаць пра некаторыя вынікі кампаніі "Лета з "Амерыканкай", а таксама планы серыі.

    Сачыце за ходам новай кампаніі на нашай новай старонцы!

    Сачыце за намі ў сацыяльных сетках:

    FACEBOOK

    VK

    Застаемся на сувязі!

    Літаратурная серыя "Амерыканка" аб'яднала кнігі культавых пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі пра свабоду і чалавечую годнасць. Перакладчыкі бясплатна пераклалі ўлюбёныя творы, бо хочуць папулярызаваць важныя для сябе ідэі на сваёй мове.

    Amerykanka book series represents books of modern North American writers in Belarusian translation. The books about freedom and human dignity inspired translators to work for free, as they felt it important to share these values with Belarusian readers.

    Краўдфандынг-кампанія "Лета з "Амерыканкай"" аб'яднала супольнасць перакладчыкаў англамоўнай літаратуры, незалежных выдаўцоў, грамадскія ініцыятывы і прагрэсіўныя медыі дзеля выдання першых чатырох кніг серыі.

    The crowdfunding campaign American Book Summer brought together translators, independent publishers, journalists and NGOs. The series is to be launched by publishing four books.

    Цяпер мы запрашаем далучыцца да нас чытачоў і мецэнатаў.Вы можаце перадзамовіць па выгодным кошце ўсе чатыры кнігі серыі разам, адну ці некалькі паасобку ў папяровым ці электронным варыянце або проста ўнесці ахвяраванне дзеля развіцця кніжнай серыі "Амерыканка".

    Now we encourage readers and sponsors to pre-order or to donate to support the Amerykanka book series.

    Нам трэба сабраць 100% заяўленай сумы, каб наш праект адбыўся. Калі мы правалімся, вы атрымаеце свае грошы назад. Калі мы пераможам, вы атрымаеце цудоўныя кнігі.

    According to rules, we get our budget from ulej.by only in case we raise 100% of the sum. If we fail, you get your money back. If we succeed, you'll get our amazing books.

    Калі яшчэ не чыталі, прачытайце па-беларуску:)

    Books to be published:

    © Ken Kesey, 1962 © Aliaksiej Znatkievič, 2017

    Copyright agreement between Viking, an imprint of Penguin Publishing Group, a division of Penguin Random House LLC, and Januškevič Publishing House. Рэдактура – Марыя Мартысевіч; карэктура – Настасся Мацяш; вокладка – Анатоль Лазар, дызайн-студыя ”Адліга”; макет і друк – выдавецтва “Янушкевіч”. Фармат выдання 145х215, мяккая вокладка. Тарашкевіца

    Пра кнігу

    Вялікая Сястра Брыдар упэўнена кіруе сваім аддзяленнем у Арэгонскім псіхіятрычным шпіталі, трымаючы пад няспынным кантролем пацыентаў і персанал. Але ўзорны парадак Камбінату дае расколіну, калі з’яўляецца пацыент Макмэрфі – азартны гулец, жартаўнік і валацуга. Мы бачым ягонае змаганне вачыма Правадыра Бромдэна: нібыта глуханямы індзеец-мяшанец назірае за спробамі Макмэрфі вярнуць насельнікам шпіталю годнасць і надзею. У сваім першым рамане Кен Кізі стварыў драпежны і жывы свет, у якім няпроста пабачыць падзел паміж нармальнасцю і вар'яцтвам, свабодай і адказнасцю за тых, хто ў цябе паверыў.

    Пра аўтара

    Кен Кізі (1935 – 2001) – амерыканскі пісьменнік, адзін з галоўных прадстаўнікоў контркультуры ў ЗША 1960-х гадоў, якога лічаць злучным звяном паміж біт-пакаленнем і рухам хіпі (Чытаць пра Кена Кізі ў онлайн-часопісе "ПрайдзіСвет")

    Пра перакладчыка

    Чытаць пра Аляксея Знаткевіча ў онлайн-часопісе "ПрайдзіСвет"

    "Самае складанае – перакласці жывую мову": гутарка з Аляксеем Знаткевічам пра тое, чым Макмэрфі Кена Кізі нагадвае Юрася Братчыка з кнігі “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” і палітыка Міколу Статкевіча.

    Урывак з кнігі

    Слухаць пачатак раману на "Літаратурным радыё"

    Чытаць пачатак раману ў онлайн-часопісе "ПрайдзіСвет"

    Чытаць яшчэ адзін урывак з "Палёту над гняздом зязюлі" ў "Беларускім журнале"

    © Charles Bukowski, 1994 © Ihar Kulikoŭ, 2017

    Copyright agreement between HarperCollins Publishers and Logvino literatūros namai. Рэдактура – Галіна Сіўчанка; карэктура – Алена Пятровіч; вокладка – Анатоль Лазар, дызайн-студыя ”Адліга”; макет і друк – выдавецтва “Логвінаў”. Фармат выдання 115 х 140, мяккая вокладка. Тарашкевіца

    Пра кнігу

    У “Ладдзі роспачы” Караткевіча Смерць прыходзіць да героя, каб згуляць з ім у шахматы. У "Чытве" Букоўскага Лэдзі Смерць прыходзіць да героя, каб замовіць яму дэтэктыўнае расследаванне. У рамане “Чытво” аўтар гуляецца з штампамі бульварнай літаратуры, ствараючы адначасова і дэтэктыў, і пародыю на яго. Кніга пабачыла свет пасля смерці пісьменніка. “Чытво” – гэта, па сутнасці, паэма, напісаная амерыканскім слэнгам і лаянкай.

    Пра аўтараЧарлз Букоўскі (1920 – 1994) – амерыканскі паэт і празаік. Прадстаўнік так

    званага “бруднага рэалізму”. (Чытаць пра Чарлза Букоўскага ў онлайн-часопісе "Прайдзісвет")

    Пра перакладчыка

    Чытаць пра Ігара Кулікова ў онлайн-часопісе "Прайдзісвет"

    Урывак з кнігі

    Чытаць пачатак раману ў онлайн-часопісе "ПрайдзіСвет"

    Чытаць урывак з раману ў "Беларускім журнале"

    © Chuck Palahniuk, 1996 © Siarž Miadzviedzieŭ, 2017

    Copyright agreement between Andrew Nurnberg Associates International and Logvino literatūros namai. Рэдактура – Марыя Мартысевіч, Юлія Цімафеева; карэктура – Алена Пятровіч; вокладка – Захар Кудзін; макет і друк – выдавецтва “Логвінаў”. Фармат выдання 115 х 140, мяккая вокладка. Наркамаўка

    Пераклад быў выдадзены лімітаваным накладам у 2013 годзе, і перакладчык атрымаўза яго прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. Але да шырокага чытача па эканамічных прычынах кніга не дайшла. Мэта краўдфандынгавай кампаніі – выправіць гэтую сумную сітуацыю.

    Пра кнігу

    Герой раману пакутуе на бессань, прычына якой – непрыняцце ім грамадства спажывання. Таксама ён незадаволены тым, як разумеецца мужчынскасць у амерыканскай культуры. Ён пачынае наведваць групы падтрымкі для хворых, каб, па словах ягонага доктара, "пабачыць сапраўдныя пакуты". Пазней герой сустракае загадкавага чалавека на імя Тайлер, з якім яны разам ствараюць падпольны байцоўскі клуб як радыкальную форму псіхатэрапіі.

    Пра аўтара

    Чак Паланюк (1962) – амерыканскі пісьменнік і журналіст, які называе сябе

    аўтарам “трансгрэсіўнай” прозы. Адзін з самых правакатыўных галасоў так званагаПакалення Х. (Чытаць пра Чака Паланюка ў онлайн-часопісе "ПрайдзіСвет")

    Пра перакладчыка

    Чытаць пра Сяржа Мядзведзева ў онлайн-часопісе "ПрайдзіСвет"

    Урывак з кнігі

    Слухаць фрагмент на "Літаратурным радыё"

    Чытаць урывак з "Байцоўскага клубу" онлайн у часопісе "Прайдзісвет"

    Чытаць яшчэ адзін урывак з "Байцоўскага клубу" ў "Беларускім журнале"

    © Margaret Atwood, 2005 © Volha Kałackaja, Maryja Martysievič, 2017

    Copyright agreement between Andrew Nurnberg Associates International and Logvino literatūros namai. Рэдактура – Валянцін Акудовіч; карэктура – Настасся Мацяш; вокладка – Анатоль Лазар, дызайн-студыя ”Адліга”; макет і друк – выдавецтва “Логвінаў”. Фармат выдання 115 х 140, мяккая вокладка. Тарашкевіца

    Пра кнігу

    "Пенелапіяда" – гэта Гамерава "Адысея", пераказаная Пенелопай. У эпасе Пенелопа – дачка спартанскага цара Ікарыя і стрыечная сястра Алены Прыўкраснай – прадстаўленая як ідэал вернай жонкі. Дваццаць доўгіх гадоў яна чакае з Траянскай

    вайны мужа Адысея, адбіваючыся ад залётаў сквапных жаніхоў. Тыя нахабнапасяліліся на выспе Ітака і спрабуюць узяць з ёй шлюб, бо лічаць Адысея мёртвым. УМаргарэт Этвуд іранічная і жарсная Пенелопа сама расказвае гісторыю свайгожыцця, поўную супярэчнасцяў і таямніцаў. Многія вобразы і матывы антычнайміфалогіі ў яе пераказе набываюць абсалютна нечаканую інтэрпрэтацыю.

    Пра аўтарку

    Маргарэт Этвуд (1939) – канадская англамоўная пісьменніца, паэтка, літаратурны

    крытык, актывістка аховы навакольнага асяроддзя. Лаўрэатка шэрагу прэстыжныхлітаратурных прэмій, у тым ліку Букера (2006). Адна з найбольш вядомых англамоўных пісьменніц у свеце. Кавалерыня ордэна Канады. (Чытаць пра Маргарэт Этвуд у онлайн-часопісе "ПрайдзіСвет")

    Пра перакладчыц

    Чытаць пра Вольгу Калацкую ў онлайн-часопісе "ПрайдзіСвет"

    Чытаць пра Марыю Мартысевіч у онлайн-часопісе "ПрайдзіСвет"

    Урывак з кнігі

    Чытаць урывак з "Пенелапіяды" онлайн у часопісе "ПрайдзіСвет"

    Чытаць яшчэадзін урывак з "Пенелапіяды" ў "Беларускім журнале"

    Чытаць палеміку вакол вобраза Пенелопы на Радыё Свабода

    КАМПАНІЯ "ЛЕТА З "АМЕРЫКАНКАЙ" ЗАВЕРШЫЛАСЯ. ЧАГО МЫ ДАСЯГНУЛІ ЗА ГЭТАЕ ХАЛОДНАЕ, МОКРАЕ, АЛЕ ПА-ХАРОШАМУ ВАР'ЯЦКАЕ ЛЕТА?

    Галоўны вынік кампаніі – за два месяцы мы расказалі пра нашу серыю вялікай колькасці людзей і знайшлі безліч новых сяброў, гатовых падтрымаць справу выдання перакладной беларускай літаратуры. Вынік кампаніі – 25% – расшыфроўваецца яшчэ і так: больш за 230 спонсараў і каля 7500 рублёў грашовай падтрымкі. Мы лічым, гэта прыстойны вынік для кампаніі, звязанай з беларускай мовай і культурай.

    Мы ніколі б не дасягнулі такога выніку без нашых партнёраў і грамадскай супольнасці.

    Інфармацыйныя партнёры "Амерыканкі" былі з намі цягам двух месяцаў лета 2017 года. Дзякуем журналістам і культаглядальнікам за цікавасць да серыі!

    Вось толькі некаторыя матэрыялы, якія асвятлялі ў СМІ ход кампаніі "Лета з Амерыканкай":

    Саюз Беларускіх пісьменнікаў падтрымаў серыю "Амерыканка" творчай паездкай на выспу Готланд (Швецыя). Туды запросяць перакладчыка, чыя кніга збярэ найбольш замоваў падчас кампаніі "Лета з Амерыканкай".

    Паводле вынікаў кампаніі, самым фінансава паспяховым перакладчыкам зрабіўся Сярж Мядзведзеў, чый пераклад "Байцоўскага клуба" Чака Паланюка сабраў блізу 400 рублёў.

    Дзякуючы Згуртаванню беларусаў свету "Бацькаўшчына" і грамадскай кампаніі "Будзьма Беларусамі!" кніжная Серыя Амерыканка была прадстаўленая на З'ездзе беларусаў Свету 15-16 жніўня.

    Падчас кампаніі "Лета з "Амерыканкай"" перакладчыкі правялі сем офлайнавых мерапрыемстваў, каб прыцягнуць увагу да збору сродкаў.

    Английская мова з "Амерыканкай". Фота: Алена Жасткова

    • Мы зладзілі тры бясплатныя заняткі "Англійская мова з "Амерыканкай", дзе выкладчыца Наталка Харытанюк на прыкладзе перакладаў серыі паказала ўсім ахвочым, як можна вывучаць замежную мову, чытаючы арыгінал мастацкага твору паралельна з беларускім перакладам. Фотасправаздача з занятку паводле раману "Палёт над гняздом зязюлі Кена Кізі". Дзякуй кнігарні "Логвінаў" за гасціннае запрашэнне!
    • Мы зладзілі тры бясплатныя кінапаказы фільмаў, знятых паводле або тэматычна звязаных з кнігамі нашай серыі. Тут можна паглядзець анонс кінапаказаў. Вялікі дзякуй культцэнтру КОРПУС за прадстаўленае памяшканне, "Арт-Сядзібе" - запрамоцыю мерапрыемстваў у соцсетках. Дзякуй энтнакраме "Цудоўня", якая паказала нашы фільмы ў Горадні. Вялікая падзяка – Франаку Вячорка і ініцыятыве "Беларускі Гальфстрым".
    • І, нарэшце, 16 жніўня мы файна адзначылі дзень народзінаў класіка контркультуры Чарлза Букоўскага, аднаго з найулюбёнейшых аўтараў многіх маладых літаратараў. Тут можна паглядзець фотасправаздачу з імпрэзы.

    Дзень народзінаў Чарлза Букоўскага. Фота: Алена Жасткова

    Апытанка "Амерыканкі"

    Адначасова з запускам серыі "Амерыканка" мы склалі апытанку, каб пацікавіцца, якія з найпапулярнейшых амерыканскіх кніг нашы чытачы хацелі б прачытаць па-беларуску.

    Вось тройка лідэраў на сённяшні момант па выніках народнага галасавання. Гэтыя кнігі хацелі б прачытаць па-беларуску больш за 40% удзельнікаў апытання:

    1. Ray Bradburry, Fahrenheit 451 (Рэй Брэдбэры, "451 па шкале Фарэнгейта")
    2. Jerome Salinger The Cathcher The Catcher in the Rye (Джэром Сэлінджар, "Лавец у жыце")
    3. F.Scott Fitzgerald, The Great Gatsby (Ф. Скот Фіцджэралд,"Вялікі Гэтсбі")

    Вальжына Морт. Фота: 34mag.net

    Прафесарка літаратуры, беларуска-амерыканская паэтка Вальжына Морт раскрытыкавала наш спіс і прапанавала свой для перакладу і для чытання тым, хто хоча быць у тэме сучаснай амерыканскай літаратуры.

    Пазнаёміцца са спісам Вальжыны Морт можна тут.

    Усім вялікі дзякуй!

    Нягледзячы ні на што, нам вельмі спадабалася гэтае лета!

    Другие проекты

    Нет данных