Першае свята беларускай моды "Святаяннік"

Мы хочам стварыць калекцыю адзення для 15 матуль і дзяцей з улікам беларускай культуры моды 16-19 стагоддзя.

    Назва практа “ Першае свята беларускай моды “Святаяннік “

    На пачатак 2016 года ў г. Гродна пражывае больш за 1200 дзяцей з інваліднасцю. Каля 20 % з іх з’яўляюцца цяжка і невылечна хворымі. Апытанне бацькоў гэтай катэгорыі дзяцей выявіла шэрах праблем, адна з каторых - гэта сацыялізацыя цяжкаховых дзяцей, а таксама стварэнне ўмоваў для развіцця талантаў і прадастаўлення пляцовак растрываць магчымасці дляцей з інваліднасцю, дэманстраваць іх здольнасці і талент грамадству.

    Гродзенскі дзіцячы хоспіс бачыць выйсце з гэтай праблемнай сітуацыі ў стварэнні новых умоваў для расрыцця талентаў і магчымасцяў дзяцей з інваліднасцю і іх бацькоў праз рэалізацыю праекта па стварэнню калекцыі адзення для матуль і дзяцей, а таксамадэманстрацыі атрыманых выкікаў грамадству.

    Праект “ Першае свята беларускай моды “Святаяннік “ – гэта праект фарміравання талерантных паводзін у гармадстве і раўнапраўнага стаўлення да дзяцей з цяжкай формай інваліднасці.

    Што мы хочам зрабіць:

    1. Мы хочам стварыць калекцыю адзення для 15 матуль і дзяцей з улікам беларускайкультуры моды 16-19 стагоддзя.

    2. Мы хочам зладзіць дарбачыннае мерапрыемства для паказа атрыманага адзення.

    3. Мы хочам прыцягнуць увагу да праблем цяжкахворых дзяцей.

    4. Мы хочам папулярызаваць беларускую культуру.

    Мэта: паляпшэнне сістэмы аказання дапамогі сем’ям, у якіх днаходзяцца цяжка і невылечна хворыя дзеці праз стварэнне культурніцкага асяродзя.

    1 этап - Падрыхтоўчы этап:

    1. Праца са СМІ

    2. Распрацоўка калекцыі адзення

    3. Распрацоўка аксэсуараў

    4. Закупка тканіны, неабходных матэрыялаў

    2 этап - Праца па праекце:

    1. Пашыў адзення

    2. Стварэнне аксэсуараў

    3 этап - Вынікі праекта:

    1. Правядзенне мерапрыемства

    Мы верым у дабро і добразычлівых беларусаў, без каторых дзейнасць Гродзенскага дзіцячага хоспіса немагчыма. І мы верым, што сумесна мы зможам рэалізаваць новы для Беларусі сацыяльны дабрачынны праект “ Першае свята беларускай моды “Святаяннік “. Назва яго невыпадковая – рэалізацыя гэтага праекта - гэта спроба парушыць не столькі фізічныя бар’еры, колькі паказаць, што дабрачыннасць можа быць рознай: кранальнай, яскравай, запамінальнай. І кожны мае магчымасць дапамагчы. Таму, мы чакаем усіх ахвотных, хто можа даць добрыя парады, альбо тканіну, ці скуру, альбо гатовы да сумеснай працы. Таксама мы чакаем і грашовай падтрымкі.

    Завяршальным этапам пректа стане грандыёзнае шоу - паказ мод з удзелам дзяцей і мам якія знаходзяцца пад апекай гродзенскага дзіцячага хоспіса. Цёплую атмасферу будуць ствараць некалькі запрошаных беларускіх гуртоў. Добры настрой і шмат пазітыўных эмоцый гарантуем! Разам дапамагаем жыццю!

    ДАПАМАЖЫЦЕ НАМ ВЫКАНАЦЬ НАШЫ МАРЫ !!!

    НАША КАМАНДА

    Другие проекты

    Нет данных