100 манет Вялікага Княства Літоўскага. Альбом-энцыклапедыя

Разам са знаўцамі падарожнічаем у часе: ад манеты да манеты. Выдаем прыгожую кнігу пра грошы Вялікага Княства Літоўскага.

    Гісторыя часта становіцца аб’ектам маніпуляцый, а матэрыяльныя помнікі – заўжды бесстароннія. Нам складана ўявіць сабе ўмовы жыцця людзей у Вялікім Княстве Літоўскім, але манета навобмацак і сёння такая ж, якой яна была за Вітаўтам.

    Як прафесійныя гіды, аўтары вядуць чытача затравелымі сцежкамі нашай гісторыі: ад манеты да манеты. Вы ўбачыце, што ўлады не сёння навучыліся хітраваць з курсам, даведаецеся пра падробкі. Мінула шмат стагоддзяў, але законы выпуску і абарачэння грошай не змяніліся прынцыпова.

    Для кожнай манеты падаецца якасная выява і пашпарт з інфармацыяй пра датаванне, памер, вагу, метал, месца адліўкі і калекцыйны кошт.

    ГЭТА БУДЗЕ ПРЫГОЖАЯ КНІГА

    Мы запланавалі шчыльную крэйдаваную паперу, вялікі фармат, цвёрдую вокладку і якасны друк.

    Альбом рыхтуе выдавецтва "Тэхналогія", вядомае сваім уважлівым стаўленнем да культуры кнігі. Законы беларускай мовы будуць у прыярытэце.

    Кніга будзе багата ілюстравана адмысловай гістарычнай графікай. Выявы падбяруць сябры Студыі imago.by – Старадаўнія карты і гравюры.

    ПАДАРУНКІ

    Ваш унёсак вырашае, ці быць кнізе. Такі падарунак ацэняць і ў Беларусі, і за мяжой.

    Мы падзякуем кожнаму за падтрымку на старонках кнігі.

    • Вы атрымаеце плакат фармату А2 з усімі манетамі з кнігі ў натуральны памер (на фота ніжэй) – за 10 рублёў.
    • Першыя 100 фундатараў атрымаюць альбом са зніжкай – за 30 рублёў!
    • Хто не паспее – усё адно добра зэканоміць, замовіўшы кнігу па выдавецкім кошце – 35 рублёў!

    Для тых, хто хоча заглыбіцца ў тэму, мы падрыхтавалі яшчэ 2 цікавыя кнігі (яны ўжо выдадзены).

    • Альбом "100 манет ВКЛ" + каталог манет старой Русі (не Расеі) "Early Russian Coins" – за 50 рублёў.
    • Альбом "100 манет ВКЛ" + каталог "Early Russian Coins" + манаграфія "Меховые деньги Древней Руси. XI-XIII века" (280 с., каляровыя ілюстрацыі) – за 100 рублёў.

    Буйным фундатарам, якія лічаць кнігу цікавай і важнай, мы прапаноўваем рэкламу – размяшчэнне ў кнізе лагатыпа вашага прадпрыемства або імя фундатара – за 1500 рублёў.

    Калі вы хочаце замовіць 10-20-100 асобнікаў – пішыце нам, мы дадамо лот са зніжкай!

    Размесцім ваш лагатып, калі замаўляеце 100 асобнікаў і больш!

    АЎТАРЫ

    Дзмітрый Гулецкі – даследнік нумізматыкі і матэрыяльнай культуры. Галоўны рэдактар зборнiка "Русь, Лiтва, Арда", лаўрэат залатога знака Беларускага нумiзматычнага таварыства.

    Мікалай Дарашкевіч – даследнік нумізматыкі, заснавальнік Аптэкi-музея ў Горадні. Кандыдат бiялагiчных навук.

    Аўтар кнігі Дзмітрый Гулецкі.

    За яго спінай плакат з усімі манетамі кнігі. Такі плакат мы дорым за падтрымку праекта

    ПАДТРЫМАЙЦЕ ПРАЕКТ і РАСКАЖЫЦЕ ПРА ЯГО!

    Каб атрымаць якасныя фота і тэкставы анонс або эксклюзіўны каментар, пішыце на admin@imago.by або тэлефануйце +37529-241-6030.

    Разам мы сіла :)

    Аўтары кнігі Дзмітрый Гулецкі і Мікалай Дарашкевіч.

    Менеджар праекта Валянціна Андрэева.

    Пры ўдзеле выдавецтва "Тэхналогія" і Студыі imago.by – Старадаўнія карты і гравюры.

    ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ ПРАЕКТА

    Нацыянальны гістарычны музей (Мінск, К.Маркса, 12).

    Музей грошай "Groshi" (Мінск, Зыбіцкая, 6).

    Сетка кнігарань OZ.by.

    Беларускае нумізматычнае таварыства (Горадня).

    Другие проекты

    Нет данных