Выданне кнігі "Выхаванне спевака"

Унікальная кніга, метадычны дапаможнік па выхаванню дзяцей у беларускай традыцыйнай культуры ад этнапедагога Ларысы Рыжковай.

    Адыходзіць у лепшы свет пакаленне майстроў спеву. Як авалодаць вуснай традыцыяй, не маючы дастатковай колькасці першакрыніц асабліва ў гарадскіх умовах? Пра гэта раскажа кніга цудоўнага педагога Ларысы Рыжковай.

    Для каго кніга

    Кніга адрасуецца кіраўнікам дзіцячых фальклорных калектываў, супрацоўнікам устаноў культуры і адукацыі, а таксама ўсім, хто выхоўвае сваіх дзетак па-беларуску, цікавіцца народнымі спевамі і традыцыйнай культурай.

    Пра кнігу

    Аўтарка кнігі легендарная Ларыса Рыжкова, захавальніца жывога фальклору, кіраўніца дзіцячага ўзорнага калектыва "Калыханка" з Міханавічаў, чароўная казачніца і выдатнейшы этнапедагог.

    У сваёй кнізе яна дзеліцца багатым, больш за 30-гадовым досведам працы, паказвае, якім чынам можна далучыць дзяцей да народных слухавых спеваў, раскрывае пытанне сваёй методыкі. Праз гульні, казкі, народныя забавы і святы яе навучэнцы прыходзяць да разумення песенных вобразаў, абрадаў, побыту, узаемаадносінаў продкаў і становяцца часткай традыцыйнай беларускай культуры.

    Тэхнічныя характарыстыкі

    1000 асобнікаў, аб'ёмам у 88 старонак з мультымедыйным дадаткам: 14 відэа з гульнямі і каментарамі педагога Ларысы Рыжковай + 2 архіўныя запісы тэлеперадачы "Калыханка".

    Кніга будзе аздоблена прыгожымі каляровымі ілюстрацыямі, архіўнымі матэрыяламі, фотаздымкамі Анатоля Клешчука і выцінанкамі Наталлі Сухой.

    Кантакты арганізатара

    Установа "Tradycyja" https://taplink.cc/tradycyja

    tradycyja.by@gmail.com

    Другие проекты

    Нет данных