Дзве новыя кнігі пра Пэтсана і Фіндуса па-беларуску!

"Вялікая кухарская кніга Пэтсана і Фіндуса" і кніга для зусім маленькіх "А ты так можаш, Пэтсан?" Свэна Нурдквіста. Папярэдняя замова.

    Якія гэта кнігі?

    "Вялікая кніга рэцэптаў Пэтсана і Фіндуса" Свэна Нурдквіста

    Суп з крапівы, вараны шчупак, блінны торт, ягадны кісель, чарнічны пірог, сапраўднае каляднае імбірнае печыва, рыс а-ля Мальта і яшчэ шмат іншых простых, але разам з тым незвычайных і прыгожых рэцэптаў вы знойдзеце ў вялікай кухарскай кнізе любімых герояў Пэтсана і Фіндуса.

    Гэта кніга не адзін раз збярэ дзетак і іх бацькоў разам на кухні і ля вогнішча за прыгатаваннем смачных страў!

    Для каго кніга?

    Гэтая кніга для ўсіх цікаўных дзетак, якія любяць гатаваць, а таксама іх бацькоў, дзядуляў, бабуляў і проста ўсіх, хто любіць весела і з карысцю бавіць час на кухні :)

    Якой будзе кніга?

    У кнізе 55 рознакаляровых старонак з падрабязным апісаннем, якія з прадуктаў спатрэбяцца для страў і што з гэтымі прадуктамі трэба будзе рабіць. Кніга ў мяккай матавай і прыемнай на вобмацак вокладцы, якую можна смела пакідаць на кухні!

    "А ты так можаш, Пэтсан?" Свэн Нурдквіст

    Для каго гэтая кніга?

    Кніга для зусім маленькіх дзетак, а таксама для ўсіх фанатаў Пэтсана і Фіндуса, якія змогуць самі паспрабаваць паўтарыць розныя выкрутасы за коцікам Фіндусам і паглядзець, ці яны самі так змогуць?

    Якой будзе кніга?

    У кнізе 20 каляровых старонак і мяккая матавая вокладка. Кніга лёгкая і яе зручна паўсюль насіць з сабой!

    Хто такі Свэн Нурдквіст?

    Свэн Нурдквіст - шведскі дзіцячы пісьменнік і мастак, які ўжо вядомы ў Беларусі сваімі кнігамі пра прыгоды Пэтсана і яго коціка Фіндуса і ілюстрацыямі да кніг Юі Вісландэр пра Маму Му і Крумкача.

    Хто мы?

    Перакладчыца і выдавец - Надзя Кандрусевіч, якая ў 2018 годзе стварыла выдавецтва Koska, што выпускае якасную дзіцячую літаратуру па-беларуску. Тут выйшлі кнігі Юі Вісландэр і Свэна Нурдквіста, Сары Лундберг, Ульфа Старка і Лінды Бундэстам, Лены Андэрсан, Роўз Лагеркранц і Эвы Эрыксан.

    Другие проекты

    Нет данных